Большасьць людзей на Зямлі – вернікі
70%
людзей у сьвеце вызнаюць нейкую рэлігію. Большасьць жыхароў нашай
планеты лічыць рэлігію важным чыньнікам свайго жыцьця. Пры гэтым для
мусульманаў іх вера, як правіла, мае большае значэньне, чым для
хрысьціянаў. Такія дадзеныя дасьледаваньня апублікавала брытанская асацыяцыя Ipsos MORI.
14.09.2011
Фестываль хрысьціянскіх фільмаў “Magnifiсat” абвясьціў пераможцаў
З 6 па 10 верасьня 2011 году ў гарадах і мястэчках Глыбоцкга раёну праходзіў VII Міжнародны каталіцкі фестываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў “Magnifiсat”. Гран-пры
фестывалю сёлета атрымаў польска-амерыкaнскі дакументальны фільм “Лабірынт”.
12.09.2011
У Горадні – прэзентацыя твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка
У Горадні 18 верасьня 2011 году адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысьвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданьнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі “Беларускі кнігазбор”: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і “Выбранымі творамі” Вінцука Адважнага (58-ы том серыі).
09.09.2011
Царква павінна знайсьці новыя душпастырскія шляхі
XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” прайшоў 1-3 верасьня 2011 году ў баварскім горадзе Фрайзінг (Нямеччына). Гэтым разам на форуме абмяркоўваліся праблемы сельскіх рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд крызісу, а таксама ўплыў эканамічных і палітычных зьменаў на жыцьцё і веру людзей.
08.09.2011
Беларусь, Літва і Ўкраіна – ня вотчыны РПЦ
1-2
верасьня 2011 году на Фанары ў Стамбуле адбылася Сінакса (гр. σύναξις
(сінаксіс) – сход) зьверхнікаў самых старажытных праваслаўных Цэркваў,
месца і дату правядзеньня якой Усяленскі Патрыярх Барталамей вызначыў
яшчэ ў красавіку 2011 году. Без перабольшаньня можна сказаць, што ў
гісторыі праваслаўя адгорнута новая старонка.
07.09.2011
Ірына Багдановіч: “Паэт-ксёндз Вінцук Адважны нават у ГУЛАГу служыў літургію” 58-м па ліку томам у выдатнай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор” сталі “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар усходняга абраду, пісьменьнік, вязень сталінскага ГУЛАГу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і каментары да яго кандыдат філалогіі Ірына Багдановіч.
06.09.2011
Вяртаньне творчай спадчыны пісьменьніка-сьвятара Нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла сьвет кніга “Выбранае” Вінцука Адважнага. У ёй прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменьніка-сьвятара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978). Грунтоўную кнігу, аб’ёмам 592 старонак, уклала, напісала прадмову і каментар Ірына Багдановіч.
05.09.2011
Папа: “Лёс евангелізацыі, безумоўна, зьвязаны з сьведчаньнем еднасьці”
Бенядыкт XVI ізноў падкрэсьліў важнасьць хрысьціянскай еднасьці для посьпеху новай евангелізацыі. Пра гэтыя два прыярытэты свайго служэньня і іх узаемазьвязанасьць кажа Папа ў пасланьні, накіраваным Старшыні Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў кардыналу Курту Коху з нагоды XII Міжхрысьціянскага сімпозіюму ў Салоніках (Грэцыя), які праходзіў там з 30 жніўня па 2 верасьня 2011 году.
25.08.2011
Манаскія зарокі беларусаў у манастыры рэдэмптарыстаў
Традыцыйна,
на сьвята Перамяненьня Гасподняга (паводле юльянскага календара),
браты-рэдэмптарысты ўсходняга абраду ва Ўкраіне складаюць свае манаскія
зарокі, а кандыдаты ў Задзіночаньне Найсьвяцейшага Адкупіцеля
(CSsR) распачынаюць навіцыят. Сёлета гэты дзень стаў чарговым крокам на
шляху пакліканьня для 27 братоў з гэтай манаскай супольнасьці, у тым
ліку і для двух братоў з Беларусі. Урачыстыя манаскія аблачыны, першыя і
вечныя зарокі, а таксама аднаўленьне часовых зарокаў у гэтым годзе
адбыліся ў Тарнопалі, у грэка-каталіцкай царкве Маці Божай
Нястомнай
Дапамогі.
23.08.2011
Бенядыкт XVI да моладзі: не паддавайцеся спакусе шукаць Бога без Царквы
21 жніўня Бенядыкт XVI узначаліў урачыстую сьв. Імшу, якая стала кульмінацыйным момантам Сусьветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Літургія прайшла на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. Паводле дадзеных гішпанскай паліцыі ў набажэнстве прынялі ўдзел ня менш за два мільёны чалавек. Акрамя шматлікіх маладых вернікаў прысутнічалі таксама прадстаўнікі каралеўскай сям’і Гішпаніі – кароль Хуан Карлас і каралева Сафія, члены гішпанскага ўраду, вядомыя людзі з сьвету палітыкі, эканомікі і культуры.
Грэка-каталіцкія і праваслаўныя ярархі хочуць сустракацца
“Вельмі рады, што паміж Апостальскай Сталіцай і Маскоўскім Патрыярхатам праходзяць сустрэчы”, – сказаў Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук) падчас прэс-канферэнцыі для інфармацыйнага агенцтва УНІАН, каментуючы сустрэчу Папы Бенядыкта XVI і мітрапаліта Іларыёна (Алфеева). Пры гэтым Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя: “Мы будзем усё рабіць, каб ніколі ня быць перашкодаю для такіх сустрэчаў, а ўсяляк ім садзейнічаць”, – заявіў Уладыка Сьвятаслаў.
Мітрапаліт Уладзімір падчас той сустрэчы падкрэсьліў важнасьць захаваньня добрых стасункаў паміж дзьвюма Цэрквамі і разьвіцьця канструктыўнага супрацоўніцтва там, дзе гэта магчыма, для дабра ўкраінскага народу. Тады
адбыўся таксама абмен поглядамі адносна магчымага супрацоўніцтва ў мас-медыйнай сферы і адукацыі. Бакі таксама адзначылі важнасьць сацыяльнага служэньня Царквы ў жыцьці грамадзтва. Як адзначаюць у Дэпартаменце інфармацыі УГКЦ, важна, што і Мітрапаліт Іларыён таксама заявіў пра сваю гатовасьць сустрэцца з новым Вярхоўным Архібіскупам Кіева-Галіцкім. Пра гэта гаворыцца ў ягоным інтэрв’ю пра магчымую сустрэчу Папы Рымскага з Маскоўскім Патрыярхам, што было апублікавана 5 кастрычніка 2011 году ў газеце “Ізвестія”. “Я спадзяюся сустрэцца з ім (з Першаярархам УГКЦ Сьвятаславам Шаўчуком) у недалёкай будучыні”, – сказаў мітрапаліт Іларыён. Ярарх таксама выказаў спадзяваньне, што з абраньнем новага Зьверхніка Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы
адбудуцца пазітыўныя зьмены ў стасунках дзьвюх Цэркваў.