Беларускія вернікі выехалі ў пілігрымку на Сусьветны Дзень моладзі ў Мадрыд Каля паўтысячы юнакоў і дзяўчын з усёй Беларусі прымуць удзел у XXVI Сусьветным Дні моладзі, які пройдзе ў Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня 2011 году. Чакаецца, што ў Гішпанію прыедзе больш за 1 млн. маладых людзей з 196 краінаў сьвету, каля 30 тысячаў будуць працаваць валанцёрамі падчас сустрэчы.
12.08.2011
Грэка-каталіцтва на Гомельшчыне
У Гомельскім старостве з 1738 па 1749 г. была толькі адна праваслаўная царква. Яна знаходзілася ў сяле Кузьмінічы, на ўсход ад Церахоўкі. Астатнія цэрквы былі на той час ужо ўніяцкімі ці стараабрадніцкімі. У 1749 г.
кузьмініцкая царква таксама была перададзена ўніятам, і ўсходняя Гомельшчына на некалькі гадоў стала пераважна ўніяцкай.
11.08.2011
Xрысьціянскі летнік для асобаў з асаблівасьцямі фізічнага разьвіцьця
“Ветразь любові” – такую назву атрымаў хрысьціянскі летнік для асобаў з аасаблівасьцямі фізічнага разьвіцьця і валанцёраў, які праходзіў 25-31 ліпеня 2011 году пры грэка-каталіцкай парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Полацку. Каля 40 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі сабраліся, каб правесьці адзін тыдзень разам у братэрскай хрысьціянскай атмасферы.
08.08.2011
Айцец Аляксандар Надсан: Скарынаўская бібліятэка павінна зрабіцца беларускім аналагам Гётэ-інстытута 8 жніўня 2011 году выдатны грэка-каталіцкі сьвятар, дасьледчык і грамадзкі дзеяч айцец Аляксандар Надсан, адзначае сваё 85-годдзе. 30 гадоў ён зьяўляецца кіраўніком Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981 г.), 25 гадоў – Апостальскім Візітатарам для беларусаў-каталікоў абодвух абрадаў у замежжы (з 1986 г.).
29.07.2011
Архібіскуп Гуджароцьці: абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх
“Я абяцаю усім беларусам слухаць і любіць іх”, – з такімі словамі зьвярнуўся да вернікаў нашай краіны новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ярарх расказаў пра свой досьвед дыпламатычнай службы ў краінах Закаўказьзя і пра планы на новым этапе працы ад імя Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. Прапануем вашай увазе тэкст інтэрв’ю з архібіскупам Гуджароцьці.
21.07.2011
Адышоў у вечнасьць мужны сьведка веры – кардынал Казімір Сьвёнтак
Курыя Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 21 ліпеня 2011 году а 9-й гадзіне на 97 годзе жыцьця адышоў у вечнасьць Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Сьвёнтак.
19.07.2011
Валанцёраў і непаўнаспраўных асобаў запрашаюць у
летнік у Полацку
З 26 па 31 ліпеня 2011 году ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Сьвятамучаніка Язафата пройдзе летнік для непаўнаспраўных асобаў і валанцёраў. Арганізаваны ён хрысьціянскім валанцёрскім рухам сьв. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху «Бэтэль».
15.07.2011
У Беларусі – новы прадстаўнік Апостальскага Пасаду 15 ліпеня 2011 году Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што Яго Сьвятасьць Бенядыкт XVI прызначыў Яго Эксцэленцыю архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці новым Апостальскім нунцыем у Беларусі. Да моманту гэтага прызначэньня ў Беларусь архібіскуп Гуджэроцьці з 2001 году зьяўляўся прадстаўніком Апостальскага Пасаду ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.
07.07.2011
Блаславёны сьвятамучанік Янаш Шэфлер - нязломны прыклад веры перад жорсткасьцю камуністычнага рэжыму
У нядзелю, 3 ліпеня 2011 году, у румынскім горадзе Сату Марэ падчас Еўхарыстычнага набажэнства адбылося абвяшчэньне блаславёным Слугі Божага біскупа Янаша Шэфлера (János Scheffler), мучаніка часоў камуністычнага рэжыму. Набажэнства ўзначаліў прадстаўнік Сьвятога Айца кардынал Анджэла Амата, Прэфект Кангрэгацыі па справах сьвятых, з якім саслужылі архібіскуп Эштэргом-Будапешцкі кардынал Петэр Эрдзё, Прымас Венгрыі, і мітрапаліт Бухарэсцкі архібіскуп Ёан Робу.
30.06.2011
Мітрапаліт Кандрусевіч прызначаны Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі
30 чэрвеня 2011 году Ватыканская інфармацыйная служба VIS паведаміла, што Яго Сьвятасьць Бенядыкт XVI прызначыў архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis (да асобага распараджэньня Апостальскай Сталіцы) Пінскай дыяцэзіі.
Папа наменаваў Першаярарха УГКЦ членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Як паведаміла Ватыканская інфармацыйная служба VIS, 22 чэрвеня 2011 году Папа Бенядыкт XVI прызначыў Яго Сьвятасьць Сьвятаслава Шаўчука, Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-
Галіцкага, Зьверхніка і Айца Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, членам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Сьвятаслаў ШаўчукКангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў – гэта ведамства Рымскай курыі, створанае для таго, каб спрыяць разьвіцьцю Цэркваў візантыйскага, сірыйскага, армянскага, халдэйскагай і копцкага абрадаў, якія знаходзяцца ў еднасьці з Апостальскай Сталіцай, а таксама забясьпечваць захаванасьць літургічнай, духоўнай і дысцыплінарнай спадчыны гэтых Цэркваў. У дачыненьні да япархіяў, ярархаў, духавенства, кліру і вернікаў усходняга абраду яна выконвае
такія самыя задачы, якія для вернікаў лацінскага абраду выконваюць адпаведныя Кангрэгацыі. Акрамя таго, у асобных рэгіёнах (напрыклад, на Блізкім Усходзе) яна мае эксклюзіўную юрысдыкцыю, дзе ёй падлягаюць таксама вернікі лацінскага абраду. Кангрэгацыя складаецца з Прэфекта (кардынала), які кіруе ёй з дапамогаю Сакратара, а таксама з кардыналаў, архібіскупаў і біскупаў, прызначаных Папам. Ад 2007 году Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў ўзначальвае кардынал Леанарда Сандры, а ў 2009 годзе Сакратаром прызначаны архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. З прыроды самога права членамі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў зьяўляюцца Патрыярхі і Вярхоўныя Архібіскупы Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, а таксама Старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў.
span> Асаблівую ўвагу Кангрэгацыя надае разьвіцьцю экуменічнага дыялогу. У склад Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў уваходзяць сьпецыяльная камісія па літургіі, сьпецыяльная камісія па вывучэньні хрысьціянскага Ўсходу, сьпецыяльная камісія па падрыхтоўцы духавенства і манаства, каталіцкая асацыяцыя дапамогі Блізкаму Ўсходу, Папская місія для Палестыны і іншыя.
Ад пачатку адраджэньня ў Беларусі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы кіраваньне ёй ажыцьцяўляецца ад імя
Апостальскай Сталіцы праз Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў і Апостальскага Візітатара.
Згодна з апошнім распараджэньнем Апостальскай Сталіцы ад 4 студзеня 2006 году да кампетэнцыі Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў належаць усе царкоўныя юрысдыкцыі ўсходняга абраду, што існуюць у Еўропе, за выключэньнем некаторых краінаў на Ўсходзе Еўропы, сярод якіх і Беларусь.
У гэтым дакуменце сказана, што “Дзяржаўны Сакратарыят – Секцыя па адносінах з дзяржавамі, працягвае пакуль і да далейшых распараджэньняў (donec aliter provideatur) захоўваць кампетэнцыю адносна заснаваньня, утрыманьня і зьменаў партыкулярных Цэркваў, як лацінскага абраду, так і ўсходняга абраду, у наступных еўрапейскіх краінах былога Савецкага Саюза: Расея, Беларусь, Украіна, Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, акрамя краінаў былога Савецкага Саюза, якія знаходзяцца ў Азіі (Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узьбекістан). Гэтае самае зарэзервавана і ўстаноўлена да далейшых распараджэньняў для ўсіх царкоўных юрысдыкцыяў як лацінскага абраду, так і ўсходняга абраду, што існуюць на Балканах”. Пры гэтым Дзяржаўны Сакратарыят – Секцыя па адносінах з дзяржавамі, павінен клапаціцца аб тым, каб дзейнічаць узгоднена з Кангрэгацыяй Усходніх Цэркваў, як і яна таксама, у пытаньнях, якія датычаць згаданых юрысдыкцыяў.