24.12.2020 «Слова сталася целам і пасялілася між намі» З нагоды сьвятаў Раства Хрыстовага 2020 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў вернкіам сваё пасланьне і віншаваньне, у якім адзначыў, што радасьць сьвята зьмешваецца з смуткам у гэты складаны для Бацькаўшчыны час. Ён таксама заклікаў вернікаў сьведчыць сваю веру, надзею і любоў, будаваць еднасьць і салідарнасьць у нашым грамадзтве, падмуркам для якіх павінны быць праўда, справядлівасьць і міласэрнасьць. ...
24.12.2020 У Віцебску напярэдадні Раства судзілі двух сьвятароў 24 сьнежня 2020 году, напярэдадні сьвята Раства Хрыстовага, у Віцебску судзілі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко, рыма-каталіцкага сьвятара-езуіта Віктара Жука, а таксама верніка Аляксея Каракова. ...
23.12.2020 Беларускія грэка-католікі ўзгадваюць 425 гадоў Уніі 425 гадоў таму Папа Рымскі Клімент VIII выдаў булу «Magnus Dominus et laudabilis nimis», якой зацьвердзіў Унію Рускай Царквы з Апостальскім Пасадам у Рыме. ...
17.12.2020 Папа Францішак накіраваў Сьпецпасланьніка ў Беларусь 17 сьнежня 2020 году Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроці прыбыў у Беларусь у статусе Сьпецыяльнага пасланьніка Сьвятога Айца. Ён будзе праводзіць сустрэчы з уладамі краіны. ...
30.11.2020 Грэка-каталіцкі сьвятар арыштаваны на 10 сутак Сёньня, 30 лістапада 2020 году, у Івацэвічах быў асуджаны па арт. 23.34 на 10 сутак грэка-каталіцкі сьвятар а. Віталь Быстроў, душпастыр грэка-католікаў з парафіі Маці Божай Жыровіцкай. ...
28.11.2020 У Польшчы створана новая грэка-каталіцкая япархія 25 лістапада 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак ухваліў рашэньне Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясьціў пра стварэньне новай япархіі УГКЦ — Альштынска-Гданьскай япархіі ў Польшчы. ...
08.08.2020 30 гадоў таму выйшаў першы нумар часопісу «Унія» На сьвята Перамяненьня, 6 жніўня 1990 году, пабачыў сьвет рэлігійны часопіс «Унія», які выдаваўся ў Менску ў 1990—1995 гадах. Стваральнікі часопісу ставілі сваёй задачай дасьледаваць беларускую духоўнасьць і ініцыяваць адраджэньне Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы ў Беларусі. ...
16.07.2020 In memoriam: Уладыка Мілан Шашык 14 ліпеня 2020 году адышоў у дом Нябеснага Айца біскуп Мілан Шашык, СМ. Гэта была вялікая і харызматычная постаць Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі (sui juris) у XXI стагоддзі. Душпастыр надзвычай адораны духоўна, інтэлектуальна, з вялікім сэрцам, поўным любові. ...
06.07.2020 Духоўная праграма XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацак У складанай сітуацыі каранавіруснай пандэміі духоўная праграма сёлетняй грэка-каталіцкай пілігрымкі з Віцебску ў Полацак 8-12 ліпеня 2020 году адбудзецца ў фармаце анлайн — паведамляе сайт Svjazep.org. ...