Царква
Я Гасподзь, Бог твой... Хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім
(1 запаведзь, Выхад 20:2-3)
"Царква", № 2 (29), 2001
Навіны хрысьціянскага сьвету
13.05.2020
Ярархі Беларусі заклікаюць вернікаў далучыцца 14 траўня да дня малітвы і посту для спыненьня пандэміі
З ініцыятывы Сьвятога Айца Францішка Папская Рада міжрэлігійнага дыялогу зьвярнулася да ўсіх каталіцкіх епіскапатаў сьвету з заклікам, каб зрабіць 14 траўня 2020 году днём малітвы, посту і справаў міласэрнасьці ў намеры спыненьня пандэміі, выкліканай каранавірусам. ...
07.05.2020
Больш за пяць стагоддзяў цудаў на беларускай зямлі
Сёлета сьвяткуецца 550-годдзе цудоўнага зьяўленьня Жыровіцкага абраза Багародзіцы. 7 траўня ў царкоўным календары — дзень, калі Грэка-Каталіцкая і Рыма-Каталіцкая Царква ў Беларусі ўшаноўвае адну з найвялікшых хрысьціянскіх сьвятыняў нашага народу — цудатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай. Праваслаўныя вернікі, якія жывуць паводле юльянскага календара, адзначаць гэтае сьвята 20 траўня. ...
05.05.2020
Беларускія грэка-католікі павіншавалі з юбілеем Першаярарха УГКЦ
У Кіеве 5 траўня 2020 году адзначае сваё 50-годдзе Першаярарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук). Ад імя духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы зьверхніка братняй Царквы з юбілеем павіншаваў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, які накіраваў яму з гэтай нагоды віншавальны ліст — паведамляе сайт Svjazep.org. ...
13.04.2020
Разьвітаньне з пінскім журналістам Васілём Мацкевічам
Сёньня, 13 красавіка 2020 году пахаваюць вядомага пінскага журналіста Васіля Мацкевіча, які заўчасна памёр 11 красавіка ў рэанімацыйным аддзяленьні Пінскай цэнтральнай бальніцы ад пнеўманіі. Яму было 46 гадоў. ...
08.04.2020
Грэка-католікі Менску замест агульнай службы на Вялікдзень ладзяць пяць меншых
Кіраўнік БГКЦ, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек расказаў Радыё Свабода, з якімі засьцярогамі Царква рыхтуецца адзначыць Вялікдзень 12 красавіка. ...
04.04.2020
Душпастырскія прапановы для вернікаў на Вялікі тыдзень
У сувязі з сітуацыяй пандэміі, выкліканай каранавірусам, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў вернікам БГКЦ душпастырскія прапановы на Вялікі тыдзень, каб духоўна маглі падрыхтавацца да сьвята Вялікадня. ...
24.03.2020
Папа заклікаў хрысьціянаў разам маліцца «Ойча наш» за спыненьне пандэміі
Папа Рымскі Францішак заклікаў усіх хрысьціянаў у сьвеце 25 сакавіка 2020 г., калі католікі і многія хрысьціяне ў сьвеце адзначаюць Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы, а 12.00 гадз. разам зьвярнуцца да Бога і прамовіць малітву «Ойча наш» у інтэнцыі выбаўленьня сьвету ад пандэміі, выкліканай каранавірусам — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News. ...
14.03.2020
Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
У сувязі з пандэміяй, выкліканай каранавірусам, і складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) выдаў адмысловае Распараджэньне пра ўвядзеньне з 13 сакавіка 2020 году часовых нормаў паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. ...
27.02.2020
Прызначаны новы сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў, што Папа Рымскі Францішак 25 лютага 2020 году прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ім стаў біскуп Джорджа Дэмэтрыа Галара, ...
26.02.2020
Грэка-католікі адзначылі 30-годдзе першай публічнай літургіі ў Менску
Вечар успамінаў пра першую публічную грэка-каталіцкую Літургію ў Менску, якую адслужыў айцец Аляксандар Надсан, адбыўся 21 лютага 2020 году, на заканчэньне Сырапуснага тыдня перад пачаткам Вялікага посту, у грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа ў Менску — паведамляе сайт Svjazep.org. З гэтай нагоды быў адслужаны падзячны Акафіст Імю Ісусаваму з удзелам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) і менскіх душпастыраў а. Андрэя Абламейкі і а. Аляксандра Шыбекі. ...
06.02.2020
Папа прызначыў намесьніка сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
3 лютага 2020 ды Ватыканскі прэс-цэнтар паведаміў пра тое, што Папа Рымскі Францішак прызначыў 42-гадовага італьянскага сьвятара Флавіа Пачэ, які да гэтага служыў у Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, намесьнікам сакратара гэтага ведамства Апостальскага Пасаду. ...
23.01.2020
Успамін уніяцкіх мучанікаў з Пратуліна
23 студзеня Грэка-Каталіцкая Царква мае літургічны ўспамін Пратулінскіх мучанікаў. Падзеі ў Пратуліне сталі сымбалем цярпеньняў і перасьледу за веру ўсіх уніятаў на Падляшшы і ва ўсёй Холмскай уніяцкай япархіі на тэрыторыі Царства Польскага (куды тады ўваходзілі таксама мясьціны на поўнач ад Горадні ў раёне Сапоцкіна), дзе Унія была гвалтоўна ліквідаваная расейскімі царскімі ўладамі ў 1874-75 гг. ...
23.01.2020
У Горадні ў катэдры адбылося набажэнствa за еднасьць хрысьціянаў
З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 19 студзеня 2020 году ў Горадні ў катэдральным рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства — паведамляе каталіцкі партал Гарадзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by. ...
21.01.2020
Кадравыя зьмены ў Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
20 студзеня 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак прызначыў Уладыку Цырыла Васіля, SJ, тытулярнага архібіскупа Птолемаіды ў Лібіі, які дагэтуль быў сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, Апостальскім адміністратарам sede plena Кошыцкай япархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...
Старонкі: 1 ... 1 | 2
Апошнія навіны
12.08.2020 Царква і грамадзтва
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў спыніць насільле ў Беларусі і неадкладна склікаць круглы стол
08.08.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
30 гадоў таму выйшаў першы нумар часопісу «Унія»
05.08.2020 Гісторыя Царквы
Першыя, вядомыя на сёньня, дакументы з гісторыі Жыровіцкага манастыра
02.08.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Малітва за Беларусь на магіле сьв. папы Яна Паўла ІІ
22.07.2020 Царква і грамадзтва
«А зарабляю я ў шпіталях як капелан». Інтэрв’ю з айцом Сяргеем Стасевічам — беларускім сьвятаром у Лондане
19.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Гадавіна дыяканскіх сьвячаньняў старшыні грэка-каталіцкай парафіі з Віцебску Багдана Сунака
19.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
У Беларусі ўзгадваюць і моляцца за спачылага грэка-каталіцкага біскупа Мукачаўскага
18.07.2020 Сьвятло Ўсходу
Цаніце сёньняшні дзень
16.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
In memoriam: Уладыка Мілан Шашык
14.07.2020 Навіны хрысьціянскага сьвету
Грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак завершылася ўшанаваньнем сьв. Яна Паўла ІІ
Літургічны каляндар

нядзеля
27
ВЕРАСЬНЯ
Нядзеля 17-я
Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2020 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
14.07.2020
Грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак завершылася ўшанаваньнем сьв. Яна Паўла ІІ
05.07.2020
Айцец Андрэй Крот: Хто ж будзе сьвятаром, калі ня я?
19.07.2020
Гадавіна дыяканскіх сьвячаньняў старшыні грэка-каталіцкай парафіі з Віцебску Багдана Сунака
22.07.2020
«А зарабляю я ў шпіталях як капелан». Інтэрв’ю з айцом Сяргеем Стасевічам — беларускім сьвятаром у Лондане
06.07.2020
Духоўная праграма XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацак
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў