Бо будзе час, калі здаровага вучэньня прымаць ня будуць, а паводле сваіх прыхамацяў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, лісьлівых слыху;
і ад ісьціны адвернуць вушы і прыгорнуцца да баек (Другое Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Цімафея 4:3-4)
18.12.2015 Незвычайны музычны альбом Папы Францішка 17 сьнежня Сьвятому Айцу Францішку споўнілася 79 гадоў. За некалькі тыдняў да яго дня народзінаў, 27 лістапада 2015 году, пабачыў свьет незвычайны музычна-катэхетычны праект — музычны альбом «Wake Up»! («Абудзіцеся!») з урыўкамі з прамоваў Папы Францішка і яго малітвамі. ...
16.12.2015 Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне У Ватыкане 11 сьнежня 2015 году паведамлена, што Сьвяты Айцец Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра стварэньне Камянец-Падольскай япархіі з цэнтрам у г. Хмяльніцкі. ...
15.12.2015 Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці: «Я быў сьведкам вашага пошуку ўнутранай свабоды» 12 сьнежня 2015 году архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці адслужыў у архікатэдры ў Менску сьв. Імшу на разьвітаньне і ў знак падзякі за чатырохгадовае служэньне Апостальскім нунцыем у Беларусі. «Маліцеся за мяне, каб я мог быць пасланьнікам міру і паяднаньня», — папрасіў беларускіх вернікаў ярарх, якога Сьвяты Пасад накіраваў цяпер для служэньня ва Ўкраіну. ...
10.12.2015 Візантыйская ікона на адкрыцьці Году міласэрнасьці На просьбу Сьвятога Айца Францішка старажытная візантыйская ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» была дастаўлена ў Рым з грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы і выстаўлена на плошчы сьв. Пятра ў дзень адкрыцьця Сьвятога году Божай міласэрнасьці. ...
10.12.2015 Рымскі Архірэй адчыніў Сьвятыя Дзьверы Папа Францішак 8 сьнежня 2015 году, пасьля ўрачыстай літургіі на ватыканскай плошчы, адчыніў Сьвятыя Дзьверы ў базыліцы сьв. Пятра, распачынаючы Год Божай міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
05.12.2015 У Любліне высьвячаны новы дыякан для БГКЦ 29 лістапада 2015 году ў Любліне падчас сьвяточнай архірэйскай літургіі з нагоды сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата быў высьвячаны на грэка-каталіцкага дыякана беларус Аляксандар Хахлоў з Менску. ...
26.11.2015 Кніга пра ўніяцкіх сьвятароў Беларусі перададзеная Рымскаму Архірэю Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 лістапада 2015 году, напярэдадні ўрачыстасьцяў у гонар сьв. Язафата, Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей Гаек прэзентаваў Сьвятому Айцу Францішку кнігу намесьніка дырэктара Нацыянальнага архіву Беларусі Дзяніса Лісейчыкава «Сьвятар у беларускім соцыюме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.». ...
17.11.2015 Беларускія пілігрымы на ўрачыстасьці ў гонар сьв. Язафата ў Ватыкане Дэлегацыя сьвятароў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы 12 лістапада 2015 году прыняла ўдзел у сьвяткаваньні памяці сьвятамучаніка Язафата ў Рыме — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
13.11.2015 Парафіяльнае сьвята ў гонар сьв. Язафата адзначылі ў Полацку Сёлетнія парафіяльныя сьвяткаваньні ў гонар нябеснага апекуна грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку адбыліся ў нядзелю, 8 лістапада 2015 году. Узначальваў іх Апостальскі Візітатар БГКЦ, паведамяле сайт Svjazep.org. ...
13.11.2015 Біскуп Станеўскі: «Сьвяты Язафат клапаціўся аб еднасьці паміж братамі-славянамі» 12 лістапада 2015 году разам з усёй Каталіцкай Царквой вернікі рыма-каталіцкай парафіі Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса і сьв. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Заневічах (Гарадзенская дыяцэзія) дзякавалі Богу за дар сьв. Язафата, які зьяўляецца апекуном гэтай парафіі з часу яе заснаваньня ў 1917 годзе — паведамляе Catholic.by. ...
12.11.2015 Крыж у Курапатах «Памяці берасьцейцаў» У Курапатах 7 лістапада 2015 году быў устаноўлены і асьвячаны новы крыж — у памяць пра рэпрэсаваных і зьнішчаных у ГУЛАГу жыхароў Берасьцейшчыны. ...
09.11.2015 Ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў ушанавалі ў Бельчыцах пад Полацкам Ля Бельчыцкага крыжа ў Полацку адбылася жалобная ўрачыстасьць у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Штогод на Дзяды гэтае мерапрыемства праводзяць тут вернікі полацкай грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата — адзначае Радыё Рацыя. ...