27.10.2017 Рымскі Архірэй рэарганізаваў структуры Сірыйска-Малабарскай Царквы У адмысловым пасланьні да ўсіх біскупаў Індыі з нагоды зьменаў у структуры Сірыйска-Малабарскай Каталіцкай Царквы Сьвяты Айцец Францішак падкрэсьліў, што вялікая разнастайнасьць каталіцкіх абрадаў у краіне не зьяўляецца пагрозай для еднасьці. ...
20.10.2017 У юбілей 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Папа заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы 100 гадоў таму, у 1917 годзе, Папа Бенядыкт XV заснаваў Кангрэгацыю Ўсходніх Цэркваў і Папскі Ўсходні інстытут. З нагоды гэтага падвойнага юбілею Сьвяты Айцец Францішак 12 кастрычніка 2017 году адслужыў разам з ярархамі розных усходніх абрадаў сьв. Імшу ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ, падчас якой заклікаў усходніх католікаў да цярплівай і адважнай малітвы, каб атрымаць патрэбную ласку ад Бога. ...
19.10.2017 Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры і мужнасьці «Сапраўдны экуменізм патрабуе пакоры, але адначасова і мужнасьці», — сказаў Зьверхнік УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук, разважаючы пра экуменічную місію Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў. ...
14.10.2017 Папа Францішак сустрэўся з ўсходнімі патрыярхамі і вярхоўнымі архібіскупамі «Я рады сустрэцца з вамі, Зьверхнікамі і Айцамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў, каб падзяліць радасьці і болі даручаных вашай душпастырскай апецы вернікаў», — сказаў Папа Францішак, вітаючы 9 кастрычніка 2017 году патрыярхаў і вярхоўных архібіскупаў, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Радыё Ватыкану. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама Дзяржаўны Сакратар Сьвятога Пасаду і кіраўніцтва Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. ...
10.10.2017 Першаярарх УГКЦ: будзьце пэўныя, мы будзем адстойваць вашыя патрэбы і вашыя правы Візіт Першаярарха УГКЦ Сьвятаслава (Шаўчука) разам з каталіцкімі ярархамі Еўропы ў Менск стаў знакавай падзеяй і прынёс багатыя духовыя плады для грэка-католікаў Беларусі — адзначае сайт сталічнай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа. ...
08.10.2017 Кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Румыніі Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры зьдзейсьніў візіт у Румынію, які доўжыўся з 28 верасьня па 1 кастрычніка 2017 году — паведамляе ўкраінская рэдакцыя Радыё Ватыкану. Візіт быў арганізаваны ў супрацоўніцтве з Апостальскай нунцыятурай з нагоды 100-годдзя Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў на запрашэньне Зьверхніка Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Вярхоўнага Архібіскупа Фагарашскага і Альба-Юліі Яго Блаславенства кардынала Лучыяна Мурешана. ...
01.10.2017 Першаярарх УГКЦ падзякаваў кіраўніцтву Беларусі за стаўленьне да Ўкраіны Вярхоўны архібіскуп Кіева-Галіцкі Сьвятаслаў (Шаўчук), Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, 28 верасьня 2017 году падчас сустрэчы Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у Менску выказаў беларускаму кіраўніцтву падзяку за ўвагу да праблемаў Украіны і гатоўнасьць дапамгчы ў іх вырашэньні. ...
30.09.2017 Зьверхнік УГКЦ і каталіцкія ярархі Еўропы пазнаёміліся з жыцьцём грэка-католікаў у Менску У пленарным пасяджэньні Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы ў Менску бярэ ўдзел і прадстаўнік Сіноду Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук), Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі. Яго ўдзел у гэтым форуме каталіцкіх ярархаў Еўропы ў Менску — важная падзея ў жыцьці беларускіх грэка-католікаў, сталічныя парафіі якіх ён намераны наведаць. ...
29.09.2017 У Менску каталіцкія ярархі Еўропы сустрэліся з кіраўніком Беларусі З 28 верасьня па 1 кастрычніка 2017 году Беларусь ўпершыню прымае прадстаўнічы каталіцкі форум — пасяджэньне Рады Канферэнцыяў Біскупаў Еўропы. Для ўдзелу ў форуме ў Менск прыбылі амаль 50 біскупаў і кардыналаў з 45 краінаў Еўропы. ...
10.08.2017 У Менску прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Скарыны 6 жніўня 2017 году ў Менску, у касьцёле сьвятых Сымона і Алены, прайшло духоўна-асьветніцкае сьвята ў гонар Францішка Скарыны, — паведамляе Catholic.by. Нагодай для гэтага стаў 500-гадовы юбілей Бібліі Скарыны і беларускага кнігадрукаваньня. ...
21.07.2017 У Горадні малітоўна ўзгадалі айца Віктара Данілава Сёлета 20 ліпеня споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэньня протапрасьвітара Віктара Данілава — першага пасьля аднаўленьня дзейнасьці Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы параха гарадзенскай грэка-каталіцкай грамады. ...
15.07.2017 Кардынал пасьмяротна стаў праведнікам народаў сьвету Італьянскі кардынал П’етра Баэта, архібіскуп Генуі ў 1938-1946 гадах, пасьмяротна быў абвешчаны Нацыянальным інстытутам памяці ахвяраў Галакосту і габрэйскага супраціву «Яд ва-Шэм» у Ерусаліме праведнікам народаў сьвету — паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. ...
08.07.2017 Папа паведаміў пра царкоўную сулучнасьць з новаабраным мелхіцкім патрыярархам У Ватыкане 22 чэрвеня 2017 году было паведамлена пра тое, што Папа Францішак пацьвердзіў «Ecclesiastica Communio» (царкоўную сулучнасьць) з Яго Блаславенствам Юсэфам I (Абсі), якога 21 чэрвеня 2017 году Сінод Біскупаў кананічна абраў Антыяхійскім Патрыярхам Мелхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы. ...
06.07.2017 Удзельнікі грэка-каталіцкай пілігрымкі будуць натхняцца спадчынай Скарыны XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак адбудзецца сёлета з 11 па 15 ліпеня. Яе дэвізам стануць словы Францішка Скарыны з прысьвячэньня да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». ...
05.07.2017 Жыць у еднасьці паводле Слова Божага У грэка-каталіцкай парафіі ў Берасьці 3 ліпеня 2017 году адбыліся летнія парафіяльныя ўрачыстасьці ў гонар сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвяточную Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). ...