Вось таму няма апраўданьня табе, кожны чалавеча, што судзіш другога; бо тым самым судом, якім судзіш другога, асуджаеш сам сябе (Пасланьне сьв. ап. Паўла да Рымлянаў 2:1)
27.12.2018 Urbi et Orbi: Нараджэньне Хрыстова – крыніца нашага братэрства Сьвята Раства Хрыстова нясе ў сабе ўніверсальнае пасланьне: Бог — гэта добры Айцец, а мы ўсе зьяўляемся братамі — гэта адзначыў Папа Рымскі Францішак 25 сьнежня 2018 году, калі зьвярнуўся з сваім традыцыйным пасланьнем «Urbi et Orbi». ...
21.12.2018 Не застацца на сьвята бяз радасьці Над Нараджэньнем Ісуса і над сувязьзю паміж радасьцю і сьвятасьцю заклікаў паразважаць Біскуп Рыму, сустрэўшыся з супрацоўнікамі ватыканскіх структураў і членамі іх сем’яў на перадсьвяточнай аўдыенцыі з нагоды сьвята Раства 21 сьнежня 2018 году — паведамляе Vatican news. Папа заклікаў не баяцца сьвятасьці, бо яна зьяўляецца шляхам да радасьці. ...
18.12.2018 Сьвяты Пасад захоўвае кантакты з усімі бакамі канфлікту ў праваслаўі Нягледзячы на «турбулентнасьць» унтуры праваслаўя, дыялог Каталіцкай Царквы з Расейскай Праваслаўнай Царквой ня можа быць замарожаны — заявіў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох. ...
27.11.2018 У Берасьці ўшанавалі памяць ахвяраў Галадамору ва Ўкраіне У 85-ыя ўгодкі Галадомру ва Ўкраіне, у суботу вечарам, 24 лістапада 2018 году, у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці маліліся за ахвяраў гэтай вялікай трагедыі ўкраінскага народу. ...
23.11.2018 Сьвяты Пасад: рэлігія – гэта не субкультура Уклад рэлігіі ў будаванне міру павінен быць больш высока ацэнены, падкрэсьліў прадстаўнік Сьвятога Пасаду ў ААН падчас пасяджэньня, прысьвечанага праблеме міру, паведамляе Vatican news. ...
19.10.2018 Сьвяты Пасад пракаментаваў раскол паміж Масквой і Канстанцінопалем Раскол паміж праваслаўнымі Цэрквамі Маскоўскага і Канстанцінопальскага патрыярхатаў, гэта — на думку афіцыйнага прадстаўніка Сьвятога Пасаду кардынала Курта Коха — хоць і ўнутраны, але «сур’ёзны канфлікт», паведамляе інфармацыйны партал Апостальскай Сталіцы «Vatican News». ...
08.10.2018 Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў» У італамоўным выданьні «ACI Stampa» 8 кастрычніка 2018 году было апублікавана інтэрв’ю з Вярхоўным Архібіскупам УГКЦ Яго Блаславенствам Сьвятаславам (Шаўчуком). У размове з вядомым ватыканістам Андрэа Гальярдуччы ўкраінскі грэка-каталіцкі першаярарх разважае пра актуальныя праблемы жыцьця УГКЦ і Паўсюднай Царквы — паведамляе Сакратарыят Зьверхніка УГКЦ у Рыме. ...
13.07.2018 Першаярарх УГКЦ: нашая еднасьць з Сьвятым Айцом не базуецца на нейкай палітычнай выгадзе Украінская Грэка-Каталіцкая Царква — Царква Ўладзімеравага Хрышчэньня, якая была, ёсьць і будзе душою свайго народу, а еднасьць грэка-католікаў з Сьвятым Айцом не базуецца на палітычнай выгадзе або геапалітычнай міжнароднай кан’юнктуры. Гэта ёсьць частка веры Царквы часоў князя Ўладзімера. Грэка-католікі — гэта ня частка Лацінскага патрыярхату, як некаторыя кажуць, УГКЦ будуе свой, як памесная Царква свайго права. ...
19.06.2018 Быць Усходняй Каталіцкай Царквой сёньня У Італіі 14-17 чэрвеня 2018 году распачалася ХХІ Сустрэча ўсходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы (Conventus Hierarchorum Catholicorum Europae). Сёлетняя штогадовая сустрэча ярархаў адбываецца ў г. Лунгра, што ў Калабрыі, на запрашэньне ўладыкі Даната Алівэрыё, які ўзначальвае каталіцкую япархію Лунгра для італа-албанцаў на тэрыторыі кантынентальнай Італіі. ...
16.06.2018 У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат і сінадальнасьць 4-7 чэрвеня 2018 году на Крыце (Грэцыя), у мястэчку Ліменас Херсанісу адбылася нарада падкамісіі Каардынацыйнага камітэту Зьмешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі — паведамляе афіцыйны сайт УГКЦ са спасылкай на прэс-службу Інстытуту экуменічных студыяў Украінскага каталіцкага ўніверсітэту. ...
14.06.2018 Папа надаў статус япархіі грэка-каталіцкаму экзархату ў Македоніі У Ватыкане было паведамлена, што Папа Францішак 31 траўня 2018 году ўзьняў да ўзроўню япархіі былы Апостальскі экзархат для вернікаў візантыйскага абраду ў Былой Югаслаўскай Рэспубліцы Македоніі і прызначыў першага епархіяльнага біскупа. ...
25.05.2018 Апостальскі нунцый: праз некалькі месяцаў мы зможам убачыць канкрэтныя крокі па ўпарадкаваньні жыцьця грэка-каталіцкай супольнасьці Мінула два гады, як 13 траўня 2016 году Папа Рымскі Францішак прызначыў вянгерскага каталіцкага сьвятара і ватыканскага дыпламата Габара Пінтэра новым Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь. З гэтай нагоды журналісты хрысьціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info сустрэліся з прадстаўніком Сьвятога Пасаду ў Беларусі для таго, каб узяць інтэрв’ю і абмеркаваць ўражаньні Ўладыкі Габара ад краіны за гэты час, дачыненьні Царквы з беларускімі ўладамі і некаторыя ўнутрыцаркоўныя праблемы. ...