Царква
Пакуль ты жывы і дыханне ў табе, не замяняе сябе нікім, бо лепей, каб дзеці прасілі цябе, чым табе глядзець у рукі сыноў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 23:21-22)
"Царква", № 2 (29), 2001
Навіны за 2020 год
24.12.2020
«Слова сталася целам і пасялілася між намі»
З нагоды сьвятаў Раства Хрыстовага 2020 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў вернкіам сваё пасланьне і віншаваньне, у якім адзначыў, што радасьць сьвята зьмешваецца з смуткам у гэты складаны для Бацькаўшчыны час. Ён таксама заклікаў вернікаў  сьведчыць сваю веру, надзею і любоў, будаваць еднасьць і салідарнасьць у нашым грамадзтве, падмуркам для якіх павінны быць праўда, справядлівасьць і міласэрнасьць. ...
24.12.2020
У Віцебску напярэдадні Раства судзілі двух сьвятароў
24 сьнежня 2020 году, напярэдадні сьвята Раства Хрыстовага, у Віцебску судзілі грэка-каталіцкага сьвятара Аляксея Варанко, рыма-каталіцкага сьвятара-езуіта Віктара Жука, а таксама верніка Аляксея Каракова. ...
23.12.2020
Беларускія грэка-католікі ўзгадваюць 425 гадоў Уніі
425 гадоў таму Папа Рымскі Клімент VIII выдаў булу «Magnus Dominus et laudabilis nimis», якой зацьвердзіў Унію Рускай Царквы з Апостальскім Пасадам у Рыме. ...
17.12.2020
Папа Францішак накіраваў Сьпецпасланьніка ў Беларусь
17 сьнежня 2020 году Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроці прыбыў у Беларусь у статусе Сьпецыяльнага пасланьніка Сьвятога Айца. Ён будзе праводзіць сустрэчы з уладамі краіны. ...
01.12.2020
Прэс-служба курыі Апостальскага візітатара БГКЦ пра арышт сьвятара Віталя Быстрова
30 лістапада 2020 году грэка-каталіцкі сьвятар а. Віталь Быстроў з Івацэвічаў быў асуджаны паводле арт. 23.34 КоАП на 10 сутак арышту. Падаем каментар прэс-службы курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі ...
30.11.2020
Грэка-каталіцкі сьвятар арыштаваны на 10 сутак
Сёньня, 30 лістапада 2020 году, у Івацэвічах быў асуджаны па арт. 23.34 на 10 сутак грэка-каталіцкі сьвятар а. Віталь Быстроў, душпастыр грэка-католікаў з парафіі Маці Божай Жыровіцкай. ...
28.11.2020
У Польшчы створана новая грэка-каталіцкая япархія
25 лістапада 2020 году ў Ватыкане было паведамлена, што Папа Рымскі Францішак ухваліў рашэньне Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і абвясьціў пра стварэньне новай япархіі УГКЦ — Альштынска-Гданьскай япархіі ў Польшчы. ...
08.08.2020
30 гадоў таму выйшаў першы нумар часопісу «Унія»
На сьвята Перамяненьня, 6 жніўня 1990 году, пабачыў сьвет рэлігійны часопіс «Унія», які выдаваўся ў Менску ў 1990—1995 гадах. Стваральнікі часопісу ставілі сваёй задачай дасьледаваць беларускую духоўнасьць і ініцыяваць адраджэньне Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы ў Беларусі. ...
02.08.2020
Малітва за Беларусь на магіле сьв. папы Яна Паўла ІІ
У Рыме ў базыліцы сьв. Пятра кардынал Конрад Краеўскі асьвяціў для Беларусі ікону сьв. Яна Паўла ІІ. ...
19.07.2020
Гадавіна дыяканскіх сьвячаньняў старшыні грэка-каталіцкай парафіі з Віцебску Багдана Сунака
Год таму, 20 ліпеня 2019 году, ва Ўкраіне ў м. Цячыве ў Закарпацьці высьвяцілі на дыякана Багдана Сунака — старшыню грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску. ...
19.07.2020
У Беларусі ўзгадваюць і моляцца за спачылага грэка-каталіцкага біскупа Мукачаўскага
У нядзелю ўвечары 19 ліпеня 2020 году і ў панядзелак, 20 ліпеня, ва Ужгарадзе адбудзецца адпяваньне і пахаваньне спачылага грэка-каталіцкага Ўладыкі Мілана (Шашыка), Біскупа Мукачаўскага. ...
16.07.2020
In memoriam: Уладыка Мілан Шашык
14 ліпеня 2020 году адышоў у дом Нябеснага Айца біскуп Мілан Шашык, СМ. Гэта была вялікая і харызматычная постаць Мукачаўскай грэка-каталіцкай япархіі (sui juris) у XXI стагоддзі. Душпастыр надзвычай адораны духоўна, інтэлектуальна, з вялікім сэрцам, поўным любові. ...
14.07.2020
Грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацак завершылася ўшанаваньнем сьв. Яна Паўла ІІ
Сёлетняя XXVI грэка-каталіцкая пілігрымка з Віцебску ў Полацак адбывалася 8-12 ліпеня 2020 году ў фармаце анлайн. У яе духоўнай праграме бралі ўдзел больш за 100 ўдзельнікаў. ...
06.07.2020
Духоўная праграма XXVІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацак
У складанай сітуацыі каранавіруснай пандэміі духоўная праграма сёлетняй грэка-каталіцкай пілігрымкі з Віцебску ў Полацак 8-12 ліпеня 2020 году адбудзецца ў фармаце анлайн — паведамляе сайт Svjazep.org. ...
05.07.2020
Айцец Андрэй Крот: Хто ж будзе сьвятаром, калі ня я?
2 ліпеня 2020 году 15-годдзе свайго сьвятарства адзначыў а. Андрэй Крот, дэкан Заходняга дэканату БГКЦ і парах грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні. У гэты дзень у 2005 годзе ў Івана-Франкоўску ва Ўкраіне сьв. Тайну Сьвятарства яму ўдзяліў ўкраінскі грэка-каталіцкі Ўладыка Сафрон (Мудры). ...
01.07.2020
У Горадні пахавалі найстарэйшага каталіцкага сьвятара Беларусі, які дапамагаў грэка-католікам
30 чэрвеня 2020 году пры касьцёле Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Горадні адбылося пахаваньне кс. пралата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага сьвятара ў Беларусі. ...
19.06.2020
Гарадзенскія грэка-католікі ўшанавалі памяць блаславёнай Мар’яны Бярнацкай
У Нядзелю Ўсіх сьвятых беларускага народу, 14 чэрвеня 2020 году, вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай ушанавалі памяць блаславёнай Мар’яны Бярнацкай. ...
Старонкі: 1 | 2 | 3 ... 3
Апошнія навіны
11.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Сьвяты Пасад зрабіў заяву па Беларусі
09.06.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Францішак да сьвятароў: ня марыць пра веліч і быць апосталамі радасьці
04.06.2021 Сьвятло Ўсходу
Папа Рымскі: жыць адзінствам па прыкладзе Найсьвяцейшай Тройцы
30.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Апостальскі нунцый памаліўся перад цудатворнай іконай Маці Божай Жыровіцкай
27.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
У Пружане Апостальскі нунцый асьвяціў абраз Маці Божай Апякункі лясоў
17.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Апекуна Палесься ўшанавалі ў Янаве
15.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
У Стоўпцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі
12.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Зварот Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Будславе
12.05.2021 Навіны хрысьціянскага сьвету
Пажар у Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай у Будславе
07.05.2021 Відэа
Саборнасьць, калегіяльнасьць, сінадальнасьць у кіраваньні Царквы
Літургічны каляндар

серада
16
ЧЭРВЕНЯ
Чытаньне:

Пошук у літургічным календары
Перакідны царкоўны каляндар БГКЦ на 2021 год можна набыць ва ўсіх парафіях БГКЦ, а таксама праз Рэдакцыю газеты «Царква»
Памятка для вернiкаў
Біблія па-беларуску
Катэдральны пляц
27.10.2016
Дзе можна адвучыцца на сьвятара БГКЦ і набыць Біблію па-беларуску?
Міхаіл Батура, Бягомаль
15.09.2015
Хто мой сын па вераспавяданьні?
Андрэй, г. Магілёў
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
Алег, г. Менск
Наш канал
Радыё Марыя

Найбольш чытанае
10.04.2021
Пра стан здароўя Апостальскага візітатара БГКЦ Архімандрыта Сяргея (Гаека)
03.04.2021
«Паклонімся Ўкрыжаванаму, праславім Уваскрослага. Пахвалім Таго, хто прыйшоў нас ажывіць»
15.05.2021
У Стоўпцах ушанавалі памяць архімандрыта Льва Гарошкі
25.03.2021
У сьвята Дабравешчаньня біскуп Юры Касабуцкі заклікае маліцца за Беларусь
12.05.2021
Зварот Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Будславе
Апытаньне
Царкоўная Унія 1596 году ў Берасьці: памылка, шанец, непазьбежнасьць?..
Шкодная інтрыга палякаў і езуітаў супраць рускага праваслаўнага насельніцтва
Памылка, якая прывяла да паланізацыі
Шанец, каб аднавіць Царкву часоў першых хрысьціянаў
Выкананьне Хрыстовага запавету
Непазьбежнасьць гісторыі: мы жывём паміж Захадам і Ўсходам
Нешта для мяне зусім незразумелае
Ня ведаю
Прагляд адказаў
Статыстыка сайту
Хто Вы па веравызнаньні?
Праваслаўны
Рыма-католік
Грэка-католік
Евангельскі хрысьціянін
Проста хрысьціянін
Атэіст
Язычнік
Яшчэ ня ведаю
Іншае
Прагляд адказаў