Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
1-3 красавіка 2011 году ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата ў Полацку вядомы ў Беларусі інтэлектуал і манах-прапаведнік айцец Пётр Рудкоўскі правядзе вялікапосныя рэкалекцыі для мясцовыхвернікаў.
Грэка-каталіцкая
парафіі сьв. Язафата ў Полацку і яе
парах а. Алесь Шаўцоў шчыра
запрашаюць да ўдзелу ў гэтых вялікапосных рэкалекцыях усіх братоў і
сёстраў у Хрысьце. Тэма рэкалекцыяў: “Паўстань, бо перад табою доўгая дарога” (3 Цар 19: 7). Пачатак рэкалекцыяў у пятніцу, 1 красавіка, а 18-й гадз.
Падчас рэкалекцыяў вернікі змогуць выслухаць выклады на духоўныя тэмы а. Пятра Рудкоўскага OP, штодзень будуць мець магчымасьць паспавядацца, а таксама змогуць лепш пазнаць багацьце візантыйскай літургічнай традыцыі. За тры дні вялікапосных рэкалекцыяў у вернікаў будзе ўнікальная магчымасьць за кароткі час узяць удзел адразу ў трох розных Літургіях Усходняй Царквы:
у пятніцу, а 18-й гадз. - у Літургіі раней асьвячаных Дароў сьв. Рыагора Вялікага, папы Рымскага,
у суботу, а 10-й гадз. - у Літургіі сьв. Яна Залатавуснага, якая будзе адслужана за памерлых і ў нядзелю,
у нядзелю, 3 красавіка, на заканчэньне рэкалекцыяў, а 10-й гадз. будзе адслужана Боская Літургія сьв. Васіля Вялікага (успамін вялеб. Яна Лесьвічніка).
Адрас грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата:
г. Полацак, вул. Новасёлаў, 70 (канчатковы прыпынак аўтобуса № 8 – вул. Бабушкіна)
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Полацку: 43-71-75.

27.03.2011
Айцец Пётр Рудкоўскі правядзе вялікапосныя рэкалекцыі
для полацкіх грэка-католікаў
для полацкіх грэка-католікаў
1-3 красавіка 2011 году ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата ў Полацку вядомы ў Беларусі інтэлектуал і манах-прапаведнік айцец Пётр Рудкоўскі правядзе вялікапосныя рэкалекцыі для мясцовыхвернікаў.

Падчас рэкалекцыяў вернікі змогуць выслухаць выклады на духоўныя тэмы а. Пятра Рудкоўскага OP, штодзень будуць мець магчымасьць паспавядацца, а таксама змогуць лепш пазнаць багацьце візантыйскай літургічнай традыцыі. За тры дні вялікапосных рэкалекцыяў у вернікаў будзе ўнікальная магчымасьць за кароткі час узяць удзел адразу ў трох розных Літургіях Усходняй Царквы:
у пятніцу, а 18-й гадз. - у Літургіі раней асьвячаных Дароў сьв. Рыагора Вялікага, папы Рымскага,
у суботу, а 10-й гадз. - у Літургіі сьв. Яна Залатавуснага, якая будзе адслужана за памерлых і ў нядзелю,
у нядзелю, 3 красавіка, на заканчэньне рэкалекцыяў, а 10-й гадз. будзе адслужана Боская Літургія сьв. Васіля Вялікага (успамін вялеб. Яна Лесьвічніка).
Адрас грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата:
г. Полацак, вул. Новасёлаў, 70 (канчатковы прыпынак аўтобуса № 8 – вул. Бабушкіна)
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Полацку: 43-71-75.
Гэты артыкул чыталі 219 разоў (-ы)