Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Зьместам гутаркі са Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI кіпрскі праваслаўны архібіскуп Хрызастом ІІ падзяліўся з журналістамі часопісу «Il Foglio». Сустрэча адбылася ў Ватыкане 28 сакавіка 2011 году.
Паводле словаў архібіскупа, Папа добра
інфармаваны пра сапраўднае становішча хрысьціянаў на Блізкім Усходзе, аднак ня можа сказаць усё, што думае. Зьверхнік Праваслаўнай Царквы Кіпра нагадаў, што ў Рэгензбургу Пантыфік выказаўся абсалютна зразумела: ісламу неабходна адмаўляцца ад насільля і маніпуляцыі імем Божым для ўзбуджэньня рэлігійнай нянавісьці, паведамляе “Сибирская католическая газета”.
«Я папрасіў Папу, а праз яго — увесь Еўрапейскі саюз штосьці зрабіць для хрысціянаў Блізкага Усходу, якія, падобна да нас, жывуць у страху перад ваеннымі дыктатурамі, — адзначыў Патрыярх Хрызастом ІІ часопісу «Il Foglio». — Прыкрываючыся дэмакратычнымі лозунгамі, яны на самой справе імкнуцца да татальнай ісламізацыі. Цяпер іслам на пад’ёме і захоплівае ўсё новыя пазіцыі. Мы на Кіпры адчуваем гэта мацней, чым вы, але на самой справе праблемы датычаць усёй Еўропы».
Праваслаўны ярарх прызнаў, што сярод мусульманскіх лідараў шмат мудрых людзей, але часта яны ня ў стане супрацьстаяць націску радыкалаў.
Паводле Catholic.by

31.03.2011
Хрызастом ІІ пра сустрэчу з Бенядыктам XVI
Зьместам гутаркі са Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI кіпрскі праваслаўны архібіскуп Хрызастом ІІ падзяліўся з журналістамі часопісу «Il Foglio». Сустрэча адбылася ў Ватыкане 28 сакавіка 2011 году.

«Я папрасіў Папу, а праз яго — увесь Еўрапейскі саюз штосьці зрабіць для хрысціянаў Блізкага Усходу, якія, падобна да нас, жывуць у страху перад ваеннымі дыктатурамі, — адзначыў Патрыярх Хрызастом ІІ часопісу «Il Foglio». — Прыкрываючыся дэмакратычнымі лозунгамі, яны на самой справе імкнуцца да татальнай ісламізацыі. Цяпер іслам на пад’ёме і захоплівае ўсё новыя пазіцыі. Мы на Кіпры адчуваем гэта мацней, чым вы, але на самой справе праблемы датычаць усёй Еўропы».
Праваслаўны ярарх прызнаў, што сярод мусульманскіх лідараў шмат мудрых людзей, але часта яны ня ў стане супрацьстаяць націску радыкалаў.
Паводле Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 227 разоў (-ы)