Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету

05.04.2011
Разам на Сусьветны Дзень моладзі ў Мадрыд
Сусьветны Дзень моладзі сёлета пройдзе у Мадрыдзе (Гішпанія) з 16 па 21 жніўня. Сярод розных групаў моладзі з Беларусі з Менска рыхтуецца міжпарафіяльная група, якую зьбіраюць: рыма-каталіцкая парафія сьв. Яна Хрысьціцеля і грэка-каталіцкая парафія сьв. Міколы Цудатворцы. Адметнасьцю пілігрымкі стане наведваньне па дарозе экуменічнай супольнасьці ў Тэзэ (Францыя), дзе плануецца правесьці некалькі дзён і бліжэй даведацца пра духоўнасьць Тэзэ.
Мадрыд быў абраны месцам правядзеньня сёлетняга Сусветнага Дня моладзі невыпадкова, бо гэта горад, які мае больш за тысячагадовую гісторыю і культуру, здольны ветліва прыняць сотні тысячаў маладых людзей, якія будуць удзельнічаць у гэтай унікальнай сусьветнай падзеі.
Сусьветны Дзень моладзі - гэта адно з тых мерапрыемстваў, калі моладзь узносіць свае малітвы да Бога падчас вялікай сустрэчы з Папам. Гэтае падзея ёсьць выдатнай магчымасьцю для ўсіх, хто жадае ўмацаваць сваю веру ці стаць хрысьціянінам, зрабіць крок наперад.
span>
На Сусьветны Дзень моладзі запрошана ўся моладзь сьвету добрай волі: хлопцы і дзяўчаты, якія жадаюць правесьці гэтыя дні ў малітве, радасьці і салідарнасьці. А крамя таго, да супрацоўніцтва запрошаны добраахвотнікі, гатовыя дапамагаць у арганізацыі і правядзеньні Сусьветнага Дня моладзі.
Праграму Сусьветнага Дня моладзі ў Мадрыдзе можна глянуць на афіцыйным сайце: http://www.madrid11.com/ru/agenda
Прыкладная Праграма менскай міжпарафіяльнай групы:
Выезд: 12-13 жніўня 2011 г.
Прыезд: 25-28 жніўня 2011 г.
Галоўныя пункты пілігрымкі: Мадрыд (Гішпанія), Тэзэ (Францыя).
Месцы прыпынку па дарозе ў Мадрыд (маршрут яшчэ распрацоўваецца і можа быць зьменены): ваколіцы Ліхеня (Польша), ваколіцы Мюнхена (Нямеччына), ваколіцы Ліёну (Францыя), ваколіцы Барселоны (Гішпанія).
Пункты прыпынку па дарозе дамоў (папярэдне): 2-3 дні span> ў Тэзэ (Францыя) , ваколіцы Прагі (Чэхія) або ў Славакіі.
Прыкладны кошт для ўдзельнікаў пілігрымкі з Менску: 400 еўра (візы плануюцца бясплатныя).
Запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў (канфесійных абмежаваньняў няма!).
Тэрмін падачы дакументаў: да 28 ТРАЎНЯ 2011 году! Пазьней шанец трапіць у групу будзе невялікі!
Кантакт: e-mail: chdz@tut.by. Тэлефон: Velcom – 9957350, МТС - 2586520.
Больш падрабязная інфармацыя пра запіс у міжпарафіяльную групу беларускіх католікаў лацінскага і візантыйскага абраду, а таксама анкеты для запісу гл. на сайце Svjazep.org

Гэты артыкул чыталі 259 разоў (-ы)