Галоўная
Навіны за 2011 год

06.04.2011
Першаярарх УГКЦ адслужыў архірэйскую літургію ў Рыме
Новы Зьверхнік УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў (Шаўчук), які знаходзіўся ў Рыме з візітам, мэта якога - засьведчыць поўную сулучнасьць з Рымскім Архірэем, 3 красавіка 2011 году адслужыў архірэйскую Боскую Літургію ў саборы Сьвятой Сафіі ў Рыме.
Перад гэтым Зьверхнік УГКЦ меў сустрэчы ў розных ватыканскіх ведамствах, у прыватнасьці - у Дзяржаўным Сакратарыяце Апостальскай Сталіцы і Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. 1 красавіка 2011 году Ўладыка Сьвятаслаў наведаў базыльянскую манаскую супольнасьць Вечнага Гораду: пабываў у Генеральнай Управе Сясьцёр Чыну Сьвятога Васіля Вялікага і ў Галоўным Доме Айцоў Базыльянаў, дзе адбылася сустрэча з супольнасьцю, падчас якой новы Зьверхнік Царквы выказаў свае пажаданьні адносна будучага супрацоўніцтва з гэтым манаскім Чынам і адказаў на пытаньні.

Перад пачаткам Боскай Літургіі ў нядзелю, 3 красавіка, новага Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава (Шаўчука) прывітаў айцец д-р Іван Музычка, рэктар украінскага грэка-каталіцкага пракатэдральнага сабора Сьвятой Сафіі ў Рыме.
З Першаярархам УГКЦ саслужылі мітрапаліты і члены Пастаяннага Сіноду, якія суправаджалі Ўладыку Сьвятаслава падчас яго візіту ў Апостальскую Сталіцу, ды іншыя ўладыкі, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры, і Генеральны Сакратар Сіноду Біскупаў Каталіцкай Царквы Архібіскуп Нікола Этэеровіч. На набажэнстве былі таксама сакратар Папскай Рады па справах еднасьці хрысьціянаў а. Мілан Жуст, прадстаўнікі Рымскай курыі, грэка-катліцкія сьвятары, якія навучаюцца ці служаць у Італіі, а таксама тыя, што прыбылі на гэтую падзею з Украіны і іншых краінаў. На супольную малітву з новым украінскім першаярархам сабраліся манахі з усіх супольнасьцяў УГКЦ, якія маюць свае дамы ў Рыме, і шматлікія сьвецкія вернікі. Былі таксама прадстаўнікі духавенства і манаства з іншых Цэркваў свайго права, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. Сьпяваў хор семінарыстаў, якія навучаюцца ў папскіх калегіях. span>
У прывітальным слове Кардынал Леанарда Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, выказаў радасьць з нагоды сваёй прысутнасьці на гэтай урачыстасьці, прачытаў і афіцыйна перадаў арыгінал ліста Сьвятога Айца Бенядыкта XVI, якім ён зацьвердзіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ аб выбары новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага, а таксама падарыў Уладыку Сьвятаславу (Шаўчуку) медаль пантыфікату Ўсяленскага Архірэя Бенядыкта ХVI.
Фота: John Sonnen з сайтаў: New liturgical movement, Orbis catholicus secundus

Велічны грэка-каталіцкі храм Сьвятой Сафіі Мудрасьці Божай у візантыйскім стылі збудаваў у Вечным Горадзе ў 1967-68 гг. кардынал Ёсіф Сьліпы. У той час галоўная рэзідэнцыя Зьверхніка Грэка-Каталіцкай Царквы - Архікатэдральны сабор Сьвятога Юрыя ў Львове - апынулася ў карыстаньні Расейскай Праваслаўнай Царкв і часовым цэнтрам УГКЦ стаў сабор Сьвятой Сафіі ў Рыме. У 1985 годзе Слуга Божы Ян Павел II устанавіў пры гэтым храме тытул прасьвітарскага кардынальскага чыну, а ў 1998 годзе царкве атрымалала статус малой базылікі. На сёння кардыналам з тытулам Santa Sofia in via Boccea зьяўляецца Ўладыка Любамір Гузар, адстаўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі.
З Першаярархам УГКЦ саслужылі мітрапаліты і члены Пастаяннага Сіноду, якія суправаджалі Ўладыку Сьвятаслава падчас яго візіту ў Апостальскую Сталіцу, ды іншыя ўладыкі, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры, і Генеральны Сакратар Сіноду Біскупаў Каталіцкай Царквы Архібіскуп Нікола Этэеровіч. На набажэнстве былі таксама сакратар Папскай Рады па справах еднасьці хрысьціянаў а. Мілан Жуст, прадстаўнікі Рымскай курыі, грэка-катліцкія сьвятары, якія навучаюцца ці служаць у Італіі, а таксама тыя, што прыбылі на гэтую падзею з Украіны і іншых краінаў. На супольную малітву з новым украінскім першаярархам сабраліся манахі з усіх супольнасьцяў УГКЦ, якія маюць свае дамы ў Рыме, і шматлікія сьвецкія вернікі. Былі таксама прадстаўнікі духавенства і манаства з іншых Цэркваў свайго права, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. Сьпяваў хор семінарыстаў, якія навучаюцца ў папскіх калегіях. span>
Кардынал Леанарда Сандры і Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук
У прывітальным слове Кардынал Леанарда Сандры, Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, выказаў радасьць з нагоды сваёй прысутнасьці на гэтай урачыстасьці, прачытаў і афіцыйна перадаў арыгінал ліста Сьвятога Айца Бенядыкта XVI, якім ён зацьвердзіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ аб выбары новага Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага, а таксама падарыў Уладыку Сьвятаславу (Шаўчуку) медаль пантыфікату Ўсяленскага Архірэя Бенядыкта ХVI.
Фота: John Sonnen з сайтаў: New liturgical movement, Orbis catholicus secundus
Гэты артыкул чыталі 244 разоў (-ы)