Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Дзяржавы павінны сачыць за тым, каб выкладаньне ў школе гісторыі рэлігіі не абражала перакананьняў бацькоў вучняў, гаворыцца ў праекце рэкамендацыяў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. “Прынцып нейтралітэту дзяржавы павінен выкарыстоўвацца і ў дачыненьні да рэлігійнай адукацыі ў школе, і, паводле прэцэдэнтнай практыкі Еўрапейскага суда па правах чалавека, у задачу органаў дзяржаўнай улады ўваходзіць строгі кантроль за тым, каб пры гэтым не абражаліся рэлігійныя ці нерэлігійныя перакананьні бацькоў”, – гаворыцца ў праекце.
Гэты дакумент быў прыняты напярэдадні пасьля абмеркаваньня дакладу Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі на тэму “Рэлігійнае вымярэньне міжкультурнага дыялогу”. “Паводле меркаваньня асамблеі, выклікам сёньняшняга дня зьяўляецца дасягненьне згоды і неабходнага балансу для таго, каб выкладаньне ведаў аб рэлігіях давала магчымасьць для ўзаемных стасункаў і пазнаньня", – сказана ў рэзалюцыі.
ПАСЕ бачыць неабходнасьць у тым, каб “розныя Царквы і рэлігійныя супольнасьці – у прыватнасьці, хрысьціяне, юдэі і мусульмане – прызнавалі адзін аднаго”.
Паводле Radiovaticana.org/BIE

13.04.2011
ПАСЕ: нейтральны падыход у выкладаньні гісторыі рэлігіі ў школах Еўропы

Гэты артыкул чыталі 224 разоў (-ы)