03.05.2009
Сваю ацэнку сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Папам Бенядыктам XVI даў Апостальскі Візітатар для беларускіх каталікоў у замежжы, кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музея імя Ф.Скарыны ў Лондане айцец Аляксандар Надсан:
«Хрыстос казаў: я прыйшоў не да праведнікаў, але каб паклікаць грэшнікаў да пакаяньня. І Папа, як галава Царквы Хрыстовай, далей ідзе тым жа шляхам. Ён усіх прымае, каб хоць можа трошкі пасеяць зерне дабра дзеля набліжэньня да Бога, да Хрыста. Ці дасьць гэта зерне свой плод — мы ня ведаем».
Паводле ўкраінскай службы Бі-Бі-Сі.
"Наша Ніва", 29.04.2009.