Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету

30.06.2011
Пра эвалюцыю ў кантэксьце веры
Прэзентацыя кнігі, якая ёсьць падсумаваньнем працы кангрэсу «Біялагічная эвалюцыя, факты і тэорыі» адбылася 27 траўня 2011 году ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Сам кангрэс праходзіў у гэтай навучальнай установе з 3 па 7 сакавіка пад патранатам Папскай Рады па справах культуры ў рамках праекту STOQ, назва якога зьяўляецца абрэвіятурай з англійскай мовы (Science, Theology and the ontological Quest) і азначае «Навука, багаслоўе і анталагічныя пытаньні».
Характэрнай культурнай зьявай нашых дзён кардынал Равазі назваў той факт, што для многіх людзей цалкам несумяшчальнымі зьяўляецца вера ў Бога-Творцу і навуковая тэорыя эвалюцыі. Навукоўцы часам стаяць перад драматычным рашэньнем падзелу паміж сваёй верай і досьведам.
Прэзідэнт Папскай Рады па справах культуры падкрэсьліў, што Царква не асудзіла ні Дарвіна, ні яго навуковую тэорыю, якая зьяўляецца чымсьці іншым, чым «эвалюцыянісцкая і матэрыялістычная псеўда-метафізіка», якая ўзьнікла на яе аснове і ня можа лічыцца навуковай. Такому ідэалагічнаму погляду Царква супрацьпастаўляе ідэю стварэньня, якая азначае залежнасьць ад Творцы, але не выключае такіх канцэпцыяў, як «выпадак». Кардынал Равазі адзначыў: «Трэба працаваць над пашырэньнем культурнай думкі, шукаючы шляхі, якія б прадстаўлялі цэласнае і гарманічнае бачаньне Боскага тварэньня, у якім прырода разьвіваецца і эвалюцыянуе згодна з законамі, якія ўстаноўлены Творцам, і, такім чынам, дасягнуць гэтак жаданае «унітарнае і арганічнае бачаньне ведаў», пра якое згадваў Ян Павел II у энцыкліцы Fides et Ratio».
Кардынал Джанфранка Равазі нагадаў, што яшчэ папа Пій XII прызнаў, што эвалюцыянізм ня ёсьць спрэчным з верай, а Ян Павел II у 1996 годзе, заўважыў: “Новыя адкрыцьці ў навуцы дапамагаюць нам прызнаць, што тэорыя эвалюцыі гэта нешта большае, чым гіпотэза”.
У свой час папа Ян Павел II сказаў: “Навука можа ачысьціць рэлігію ад забабонаў, але рэлігія можа ачысьціць навуку ад фальшывых сьцьверджаньняў”.
Паводле Credo-ua.org

Гэты артыкул чыталі 239 разоў (-ы)