Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Што значыць быць сьведкамі Хрыста ў сьвеце – сваё разважаньне на гэтую тэму прапанаваў беларускім удзельнікам XXVI Сусьветнага Дня моладзі ў Мадрыдзе Мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас катэхезы 19 жніўня 2011 году.
“Сьвет бяз Бога становіцца пеклам, ён характарызуецца эгаізмам, разьбітымі сем’ямі, нянавісьцю паміж асобнымі людзьмі і цэлымі народамі, недахопам любові, радасьці і надзеі”, – сказаў беларускі ярарх.
Мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсьліў, што хрысьціянін ня мае права захоўваць дар веры толькі для сябе – ім трэба дзяліцца. Для гэтага вакол сябе трэба стварыць такую атмасферу, якая магла б спрыяць перадачы веры іншым людзям.
Беларускі архіпастыр нагадаў таксама словы з Пасланьня Бенядыкта XVI на XXVI Сусьветны Дзень моладзі: “Сучасны чалавек, калі паверыць, будзе жыць вераю і яе сьведчыць, то стане інструментам, дзякуючы якому іншыя змогуць знайсьці сэнс і радасьць жыцьця, якое нараджаецца ад спатканьня з Хрыстом”.
Напрыканцы сваёй катэхезы для беларускай моладзі Ўладыка Кандрусевіч адзначыў: “Люстэрка не зьяўляецца крыніцай сьвятла, але з яго дапамогай можна паслаць сонечнае сьвятло туды, куды яно ніколі не даходзіць. Таксама і мы павінны быць Божымі люстэркамі і перадаваць сьвятло Евангельля тым, якія яго не атрымалі”.
Поўны тэкст катэхезы Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча гл. тут.

21.08.2011
Хрысьціянін ня мае права захоўваць дар веры толькі для сябе
Што значыць быць сьведкамі Хрыста ў сьвеце – сваё разважаньне на гэтую тэму прапанаваў беларускім удзельнікам XXVI Сусьветнага Дня моладзі ў Мадрыдзе Мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас катэхезы 19 жніўня 2011 году.

Мітрапаліт Кандрусевіч адзначыў, што сёньня, тым ян менш, шмат людзей шукае Бога і сэнсу свайго жыцьця. Менавіта таму існуе вялікая патрэба новай евангелізацыі, як да гэтага заклікаў блаславёны Ян Павел II і як заклікае яго пераемнік Папа Бенядыкт XVI. “Сусьветныя духоўныя пустыні павінны быць засеяны словам Божым”, – сказаў Уладыка Тадэвуш. Ён заклікаў беларускую моладзь евангелізаваць сваё асяроддзе. Гэта азначае паказаць Хрыста іншым, паказаць нашымі словамі і нашым штодзённым жыцьцём. Таму мы пакліканы гаварыць пра нашую веру і сьведчыць яе сваім
дзеямі, пакліканы зьвярнуць да Бога нашых сучасьнікаў, паказваючы ім аблічча Хрыста. Пры гэтым павінны дзейнічаць разам з Ім і паводле Ягонага слова, каб служыць сьвету і тым, хто мае найбольшую патрэбу.
Мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсьліў, што хрысьціянін ня мае права захоўваць дар веры толькі для сябе – ім трэба дзяліцца. Для гэтага вакол сябе трэба стварыць такую атмасферу, якая магла б спрыяць перадачы веры іншым людзям.
Беларускі архіпастыр нагадаў таксама словы з Пасланьня Бенядыкта XVI на XXVI Сусьветны Дзень моладзі: “Сучасны чалавек, калі паверыць, будзе жыць вераю і яе сьведчыць, то стане інструментам, дзякуючы якому іншыя змогуць знайсьці сэнс і радасьць жыцьця, якое нараджаецца ад спатканьня з Хрыстом”.
Напрыканцы сваёй катэхезы для беларускай моладзі Ўладыка Кандрусевіч адзначыў: “Люстэрка не зьяўляецца крыніцай сьвятла, але з яго дапамогай можна паслаць сонечнае сьвятло туды, куды яно ніколі не даходзіць. Таксама і мы павінны быць Божымі люстэркамі і перадаваць сьвятло Евангельля тым, якія яго не атрымалі”.
Поўны тэкст катэхезы Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча гл. тут.
Гэты артыкул чыталі 360 разоў (-ы)