Большасьць людзей на Зямлі – вернікі
70%
людзей у сьвеце вызнаюць нейкую рэлігію. Большасьць жыхароў нашай
планеты лічыць рэлігію важным чыньнікам свайго жыцьця. Пры гэтым для
мусульманаў іх вера, як правіла, мае большае значэньне, чым для
хрысьціянаў. Такія дадзеныя дасьледаваньня апублікавала брытанская асацыяцыя Ipsos MORI.
14.09.2011
Фестываль хрысьціянскіх фільмаў “Magnifiсat” абвясьціў пераможцаў
З 6 па 10 верасьня 2011 году ў гарадах і мястэчках Глыбоцкга раёну праходзіў VII Міжнародны каталіцкі фестываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў “Magnifiсat”. Гран-пры
фестывалю сёлета атрымаў польска-амерыкaнскі дакументальны фільм “Лабірынт”.
12.09.2011
У Горадні – прэзентацыя твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка
У Горадні 18 верасьня 2011 году адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысьвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданьнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі “Беларускі кнігазбор”: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і “Выбранымі творамі” Вінцука Адважнага (58-ы том серыі).
09.09.2011
Царква павінна знайсьці новыя душпастырскія шляхі
XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” прайшоў 1-3 верасьня 2011 году ў баварскім горадзе Фрайзінг (Нямеччына). Гэтым разам на форуме абмяркоўваліся праблемы сельскіх рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд крызісу, а таксама ўплыў эканамічных і палітычных зьменаў на жыцьцё і веру людзей.
08.09.2011
Беларусь, Літва і Ўкраіна – ня вотчыны РПЦ
1-2
верасьня 2011 году на Фанары ў Стамбуле адбылася Сінакса (гр. σύναξις
(сінаксіс) – сход) зьверхнікаў самых старажытных праваслаўных Цэркваў,
месца і дату правядзеньня якой Усяленскі Патрыярх Барталамей вызначыў
яшчэ ў красавіку 2011 году. Без перабольшаньня можна сказаць, што ў
гісторыі праваслаўя адгорнута новая старонка.
07.09.2011
Ірына Багдановіч: “Паэт-ксёндз Вінцук Адважны нават у ГУЛАГу служыў літургію” 58-м па ліку томам у выдатнай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор” сталі “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар усходняга абраду, пісьменьнік, вязень сталінскага ГУЛАГу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і каментары да яго кандыдат філалогіі Ірына Багдановіч.
06.09.2011
Вяртаньне творчай спадчыны пісьменьніка-сьвятара Нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла сьвет кніга “Выбранае” Вінцука Адважнага. У ёй прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменьніка-сьвятара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978). Грунтоўную кнігу, аб’ёмам 592 старонак, уклала, напісала прадмову і каментар Ірына Багдановіч.
05.09.2011
Папа: “Лёс евангелізацыі, безумоўна, зьвязаны з сьведчаньнем еднасьці”
Бенядыкт XVI ізноў падкрэсьліў важнасьць хрысьціянскай еднасьці для посьпеху новай евангелізацыі. Пра гэтыя два прыярытэты свайго служэньня і іх узаемазьвязанасьць кажа Папа ў пасланьні, накіраваным Старшыні Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў кардыналу Курту Коху з нагоды XII Міжхрысьціянскага сімпозіюму ў Салоніках (Грэцыя), які праходзіў там з 30 жніўня па 2 верасьня 2011 году.
25.08.2011
Манаскія зарокі беларусаў у манастыры рэдэмптарыстаў
Традыцыйна,
на сьвята Перамяненьня Гасподняга (паводле юльянскага календара),
браты-рэдэмптарысты ўсходняга абраду ва Ўкраіне складаюць свае манаскія
зарокі, а кандыдаты ў Задзіночаньне Найсьвяцейшага Адкупіцеля
(CSsR) распачынаюць навіцыят. Сёлета гэты дзень стаў чарговым крокам на
шляху пакліканьня для 27 братоў з гэтай манаскай супольнасьці, у тым
ліку і для двух братоў з Беларусі. Урачыстыя манаскія аблачыны, першыя і
вечныя зарокі, а таксама аднаўленьне часовых зарокаў у гэтым годзе
адбыліся ў Тарнопалі, у грэка-каталіцкай царкве Маці Божай
Нястомнай
Дапамогі.
23.08.2011
Бенядыкт XVI да моладзі: не паддавайцеся спакусе шукаць Бога без Царквы
21 жніўня Бенядыкт XVI узначаліў урачыстую сьв. Імшу, якая стала кульмінацыйным момантам Сусьветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Літургія прайшла на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. Паводле дадзеных гішпанскай паліцыі ў набажэнстве прынялі ўдзел ня менш за два мільёны чалавек. Акрамя шматлікіх маладых вернікаў прысутнічалі таксама прадстаўнікі каралеўскай сям’і Гішпаніі – кароль Хуан Карлас і каралева Сафія, члены гішпанскага ўраду, вядомыя людзі з сьвету палітыкі, эканомікі і культуры.
Манаскія зарокі беларусаў у манастыры рэдэмптарыстаў
Традыцыйна,
на сьвята Перамяненьня Гасподняга (паводле юльянскага календара),
браты-рэдэмптарысты ўсходняга абраду ва Ўкраіне складаюць свае манаскія
зарокі, а кандыдаты ў Задзіночаньне Найсьвяцейшага Адкупіцеля
(CSsR) распачынаюць навіцыят. Сёлета гэты дзень стаў чарговым крокам на
шляху пакліканьня для 27 братоў з гэтай манаскай супольнасьці, у тым
ліку і для двух братоў з Беларусі. Урачыстыя манаскія аблачыны, першыя і
вечныя зарокі, а таксама аднаўленьне часовых зарокаў у гэтым годзе
адбыліся ў Тарнопалі, у грэка-каталіцкай царкве Маці Божай
Нястомнай
Дапамогі.
19
жніўня 2011 году вечныя зарокі склалі чатыры браты-рэдэмптарысты, сярод
якіх і Зьміцер Чарнель з Беларусі, які паходзіць з гарадзенскай
грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай. Шасьцёра кандыдатаў
прынялі манаскае ўбраньне і распачалі навіцыят у рэдэмптарыстаў. У
рэдэмптарыстаў візантыйскага абраду ва Ўкраіне сёлета распачаў сваю
манаскую фармацыю бр. Сяргей Ганчароў з Менску. Разам з а. Антонам
Нікалаевым і бр. Зьмітром Чарнелем ён стаў трэцім беларусам у гэтай
манаскай грэка-каталіцкай супольнасьці.
Брат Зьміцер Чарнель, CSsR Брат Сяргей Ганчароў Чын
аблачынаў (урачыстага атрыманьня манаскага ўбраньня) і складаньня
зарокаў адбыўся падчас Боскай Літургіі, якую ўзначальваў протаігумен
Львоўскай правінцыі Задзіночаньня рэдэмптарыстаў а. Ігар Каліснык. Гэтую
важную падзею ў жыцьці манаскай супольнасьці рэдэмптарыстаў асьвятлялі
журналісты Тарнопальскіх тэлеканалаў ТТБ і TV-4. Вось што сказалі ў інтэрв’ю тэлежурналістам беларускія манахі-рэдэмптарысты пасьля ўрачыстага складаньня зарокаў. Бр.
Сяргей Ганчароў, які прыняў аблачыны: “Я
прыйшоў у гэтае Задзіночаньне,
каб быць чалавекам, стаць самім сабой, пайсьці па шляху збаўленьня.
Зараз я ўступаю ў навіцыят. Трохі страшна, магчыма, дзесьці трохі і
цяжка, але я думаю, што справімся, малітвамі ўсіх сьвятых”.
Бр.
Зьміцер Чарнель, CSsR, сёлета склаў вечныя манаскія зарокі: “Што для
мяне пакліканьне? Гэта тое, для чаго я быў народжаны ў гэтым сьвеце, тая
місія, якую ўсклаў на мяне Бог, якую трэба кожнаму чалавеку адшукаць
для таго, каб яе выканаць. Служэньне Богу ёсьць ня толькі ў манастыры.
Кожны чалавек мае такое заданьне – служыць Богу ў тым стане, у якім ён
пакліканы. Ці ты жанаты, ці ты працуеш у школе, ці ты бухгалтар, ты ты
манах, сьвятар”. Далучаемся
да віншаваньняў ад рэдэмптарысцкай супольнасьці манахам, якія склалі
зарокі, і жадаем
беларускім манахам-рэдэмптарыстам руплівага служэньня ў
Божым вінаградніку і пастаяннай памяці аб таборскім сьвятле, якое
распальвае веру і надзею ў душах вучняў Хрыстовых, а таксама ласкі
Божай, каб заставаліся вернымі свайму пакліканьню.