Большасьць людзей на Зямлі – вернікі
70%
людзей у сьвеце вызнаюць нейкую рэлігію. Большасьць жыхароў нашай
планеты лічыць рэлігію важным чыньнікам свайго жыцьця. Пры гэтым для
мусульманаў іх вера, як правіла, мае большае значэньне, чым для
хрысьціянаў. Такія дадзеныя дасьледаваньня апублікавала брытанская асацыяцыя Ipsos MORI.
14.09.2011
Фестываль хрысьціянскіх фільмаў “Magnifiсat” абвясьціў пераможцаў
З 6 па 10 верасьня 2011 году ў гарадах і мястэчках Глыбоцкга раёну праходзіў VII Міжнародны каталіцкі фестываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў “Magnifiсat”. Гран-пры
фестывалю сёлета атрымаў польска-амерыкaнскі дакументальны фільм “Лабірынт”.
12.09.2011
У Горадні – прэзентацыя твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка
У Горадні 18 верасьня 2011 году адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысьвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданьнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі “Беларускі кнігазбор”: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і “Выбранымі творамі” Вінцука Адважнага (58-ы том серыі).
09.09.2011
Царква павінна знайсьці новыя душпастырскія шляхі
XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” прайшоў 1-3 верасьня 2011 году ў баварскім горадзе Фрайзінг (Нямеччына). Гэтым разам на форуме абмяркоўваліся праблемы сельскіх рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд крызісу, а таксама ўплыў эканамічных і палітычных зьменаў на жыцьцё і веру людзей.
08.09.2011
Беларусь, Літва і Ўкраіна – ня вотчыны РПЦ
1-2
верасьня 2011 году на Фанары ў Стамбуле адбылася Сінакса (гр. σύναξις
(сінаксіс) – сход) зьверхнікаў самых старажытных праваслаўных Цэркваў,
месца і дату правядзеньня якой Усяленскі Патрыярх Барталамей вызначыў
яшчэ ў красавіку 2011 году. Без перабольшаньня можна сказаць, што ў
гісторыі праваслаўя адгорнута новая старонка.
07.09.2011
Ірына Багдановіч: “Паэт-ксёндз Вінцук Адважны нават у ГУЛАГу служыў літургію” 58-м па ліку томам у выдатнай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор” сталі “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар усходняга абраду, пісьменьнік, вязень сталінскага ГУЛАГу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і каментары да яго кандыдат філалогіі Ірына Багдановіч.
06.09.2011
Вяртаньне творчай спадчыны пісьменьніка-сьвятара Нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла сьвет кніга “Выбранае” Вінцука Адважнага. У ёй прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменьніка-сьвятара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978). Грунтоўную кнігу, аб’ёмам 592 старонак, уклала, напісала прадмову і каментар Ірына Багдановіч.
05.09.2011
Папа: “Лёс евангелізацыі, безумоўна, зьвязаны з сьведчаньнем еднасьці”
Бенядыкт XVI ізноў падкрэсьліў важнасьць хрысьціянскай еднасьці для посьпеху новай евангелізацыі. Пра гэтыя два прыярытэты свайго служэньня і іх узаемазьвязанасьць кажа Папа ў пасланьні, накіраваным Старшыні Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў кардыналу Курту Коху з нагоды XII Міжхрысьціянскага сімпозіюму ў Салоніках (Грэцыя), які праходзіў там з 30 жніўня па 2 верасьня 2011 году.
25.08.2011
Манаскія зарокі беларусаў у манастыры рэдэмптарыстаў
Традыцыйна,
на сьвята Перамяненьня Гасподняга (паводле юльянскага календара),
браты-рэдэмптарысты ўсходняга абраду ва Ўкраіне складаюць свае манаскія
зарокі, а кандыдаты ў Задзіночаньне Найсьвяцейшага Адкупіцеля
(CSsR) распачынаюць навіцыят. Сёлета гэты дзень стаў чарговым крокам на
шляху пакліканьня для 27 братоў з гэтай манаскай супольнасьці, у тым
ліку і для двух братоў з Беларусі. Урачыстыя манаскія аблачыны, першыя і
вечныя зарокі, а таксама аднаўленьне часовых зарокаў у гэтым годзе
адбыліся ў Тарнопалі, у грэка-каталіцкай царкве Маці Божай
Нястомнай
Дапамогі.
23.08.2011
Бенядыкт XVI да моладзі: не паддавайцеся спакусе шукаць Бога без Царквы
21 жніўня Бенядыкт XVI узначаліў урачыстую сьв. Імшу, якая стала кульмінацыйным момантам Сусьветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Літургія прайшла на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. Паводле дадзеных гішпанскай паліцыі ў набажэнстве прынялі ўдзел ня менш за два мільёны чалавек. Акрамя шматлікіх маладых вернікаў прысутнічалі таксама прадстаўнікі каралеўскай сям’і Гішпаніі – кароль Хуан Карлас і каралева Сафія, члены гішпанскага ўраду, вядомыя людзі з сьвету палітыкі, эканомікі і культуры.
1-2
верасьня 2011 году на Фанары ў Стамбуле адбылася Сінакса (гр. σύναξις
(сінаксіс) – сход) зьверхнікаў самых старажытных праваслаўных Цэркваў,
месца і дату правядзеньня якой Усяленскі Патрыярх Барталамей вызначыў
яшчэ ў красавіку 2011 году. Без перабольшаньня можна сказаць, што ў
гісторыі праваслаўя адгорнута новая старонка.
Synaxis of the
Primates of the Senior Patriarchates and the Church of Cyprus - Sept. 2011
У
эпоху першых сямі Ўсяленскіх сабораў ў Паўсюднай Царкве склалася
пентархія – улада зьверхнікаў пяці Цэркваў – Рымскай,
Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыяхійскай і
Ерусалімскай.
Пасьля расколу 1054 году найважнейшыя справы ў праваслаўі вырашалі
зьверхнікі чатырох усходніх Цэркваў. З часам склалася так, што пятае
месца сярод праваслаўных Цэркваў заняў Маскоўскі Патрыярхат Рускай
Праваслаўнай Царквы (сучасная РПЦ). Цяпер гэтай гістарычнай
недарэчнасьці пакладзены канец.
1-2
верасьня 2011 годзе ў праваслаўі адноўлена пентархія. Пятае і сваё
законнае месца паводле чыну і чэсьці заняла Кіпрская Праваслаўная
Царква, якая атрымала аўтакефалію яшчэ ў 431 годзе – на ІІІ Усяленскім
саборы.
У
працы Сінаксы, якая прайшла пад старшынствам Усяленскага Патрыярха
Барталамея, узялі ўдзел: Патрыярх і Папа Александрыйскі Тэадор, Патрыярх
Ерусалімскі Тэафіл, галава Кіпрскай Царквы архібіскуп Хрызастом і
паўнамоцны прадстаўнік Патрыярха
Антыяхійскага Ігната.
Агулам
кажучы, пасьля распаду камуністычнай сістэмы пазіцыі РПЦ у праваслаўным
сьвеце слабеюць. З некаторымі Цэрквамі, у тым ліку з
Канстанцінопальскай, у РПЦ склаліся складаныя адносіны. Масква
спрабавала ўплываць на Канстанцінопальскі Патрыярхат
праз урад Турцыі, але якраз напярэдадні Сінаксы гэты ўрад вырашыў
вярнуць Царкве колісь забраныя ў яе храмы і манастыры. Масква вуснамі
сваіх даволі высокапастаўленых прадстаўнікоў вінаваціла Патрыярха
Барталамея, што ён хоча стаць “праваслаўным папам”. Склікаўшы Сінаксу,
Усяленскі Патрыярх даў дастойны адказ Маскве.
Ня менш важна, што зьверхнікі пяці найстаражытнейшых Цэркваў яшчэ раз пацьвердзілі, што цэнтрам праваслаўя зьяўляецца Фанар.
Пасланьне міру
Агульнавядома, у якіх цяжкіх варунках даводзіцца жыць ня толькі праваслаўным, але і ўсім хрысьціянам Блізкага Ўсходу. Тут, дзе даволі часта ўчыняюць напады на цэрквы,
зьбіваюць і забіваюць пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, вельмі важнае
значэньне мае міжхрысьціянская салідарнасьць і мала месца застаецца для
міжхрысьціянскіх спрэчак і
канфліктаў.
У адмысловым
пасланьні зьверхнікі пяці Цэркваў выказалі салідарнасьць з тымі, каго
дыскрымінуюць і ў адносінах да каго ўчыняюць гвалт і ганеньні. Яны
заявілі, што патрабуюць абароны праваслаўных вернікаў з боку дзяржаваў.
Адначасова яны заклікалі да інтэнсіфікацыі міжхрысьціянскага і
міжрэлігійнага дыялогу з юдаізмам і ісламам. Сінакса заклікала
палітычных і рэлігійных лідэраў Блізкага Ўсходу выпрацаваць прынцыпы і
метады забесьпячэньня мірнага суіснаваньня вернікаў розных рэлігійных
традыцыяў. За Вялікі Сабор Апошні
Ўсяленскі сабор з удзелам усходніх Цэркваў праводзіўся яшчэ ў І
тысячагоддзі,
і праваслаўю проста неабходна даць адказ на многія выклікі
часу. Паколькі склікаць Усяленскі сабор без удзелу Рымскай Царквы
немагчыма, вось ужо 50 гадоў ідзе падрыхтоўка Сьвятога і Вялікага
(Усеправаслаўнага) сабору.
Паколькі
на Саборы павінны быць разгледжаны і пытаньні аб парадку наданьня
Цэрквам аўтакефаліі, а таксама аб дыптыху (груба сказаўшы, аб парадкавым
нумары кожнай аўтакефальнай Царквы), РПЦ зрывае яго падрыхтоўку.
Сёлета
ў лютым праходзіла сустрэча Міжправаслаўнай падрыхтоўчай камісіі. На
сустрэчы дзьве старадаўнія Царквы – Грузінская і Кіпрская –
узьнялі
пытаньне аб узьвядзеньні іх на больш вышэйшыя месцы ў дыптыху (на шостае
месца Грузінскай і на пятае – Кіпрскай). Свае заўвагі да дыптыху мелі
таксама Польская і Албанская Цэрквы.
Ня здолеўшы адстаяць інтарэсы сваёй Патрыярхіі, прадстаўнікі РПЦ сарвалі працу падрыхтоўчай камісіі.
Як
паведамляецца ў камунікаце саміту Пентархіі, зьверхнікі
найстаражытнейшых Цэркваў прапанавалі Ўсяленскаму Патрыярху Барталамею
склікаць Сабор Патрыярхаў і Зьверхнікаў аўтакефальных Цэркваў дзеля
найхутчэйшага скліканьня Вялікага Сабору.
Саміт
падтрымаў таксама прапанову Патрыярха Барталамея аб скліканьні ў
недалёкай будучыні нарады рэлігійных дзеячаў Міжземнамор’я для прыняцьця
экалагічнай хартыі рэгіёну, а таксама для падтрымкі мірнага
суіснаваньня розных рэлігіяў.
І наша Літва
У
камунікаце саміту Пентархіі ёсьць і такі сказ: “Акрамя таго, зважаючы
на апошнія падзеі, што мелі месца ў Праваслаўнай Царкве, Сінакса
настойвае на неабходнасьці для ўсіх праваслаўных Цэркваў паважаць і
сувора
прытрымлівацца геаграфічных межаў сваіх юрысдыкцыяў у тым
выглядзе, як яны вызначаны сьвятымі канонамі і томасамі (граматамі –
А.С.) пра стварэньне гэтых Цэркваў”.
Назіральнкі
лічаць, што гэта “каменчык” і ў бок РПЦ, якая пачынае сваю актыўнасьць у
Паўднёвай Асеціі і Абхазіі і ўсяк перашкаджае станаўленьню адзінай
Праваслаўнай Царквы ва Ўкраіне.
Як
вядома, Маскоўская Патрыярхія была прызнана Ўсяленскім Патрыярхам у
1589 годзе ў межах тагачаснае Маскоўскае дзяржавы. У 1685 годзе Масква
фактычна, а ў наступным годзе (з “падачы” асманскага візіра) і юрыдычна
“прыхапіла” Кіеўскую праваслаўную мітраполію. Аднак у 1924 годзе
Ўсяленскі Патрыярх Рыгор VII, надаючы аўтакефалію Польскай Праваслаўнай
Царкве, у склад якой была ўлучана значная частка былой Кіеўскай
мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь з Віленшчынай, у
сваім томасе
заявіў, што “аддзяленьне ад Нашага Пасаду Кіеўскай мітраполіі і залежных
ад яе Праваслаўных Мітраполіяў Літвы (Вялікага Княства Літоўскага –
А.С.) і Польшчы (Кароны Польскай – А.С.), а роўна далучэньне іх да
сьвятой Маскоўскай Царквы наступіла не паводле кананічных правілаў, а
таксама не было выканана ўсё тое, што было ўстаноўлена адносна поўнай
царкоўнай аўтаноміі Кіеўскага мітрапаліта, які насіў тытул Экзарха
Ўсяленскага Пасаду”.
У
2005 годзе адзін з ярархаў Канстанцінопальскай Царквы наўпрост заявіў,
што яна ніколі не прызнавала законнасьці пераходу Кіеўскай мітраполіі ў
склад Маскоўскай Царквы, а праз тры гады Патрыярх Барталамей назваў
далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскай Царквы анэксіяй.
Тое,
што Пентархія заклікала Цэрквы прытрымлівацца геаграфічных межаў сваіх
юрысдыкцыяў у тым выглядзе, як
яны вызначаны канонамі і томасамі, дае
падставу спадзявацца, што раней ці пазьней будзе кананічна заснавана
аўтакефальная Праваслаўная Царква ва Ўкраіне і што перастане быць
экзархатам Маскоўскай Царквы Праваслаўная Царква ў Беларусі.