Калі подуешь на іскру, яна разгарыцца,
а калі плюнеш на яе, згасне: тое і іншае
выходзіць з вуснаў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 28:14)
Большасьць людзей на Зямлі – вернікі
70%
людзей у сьвеце вызнаюць нейкую рэлігію. Большасьць жыхароў нашай
планеты лічыць рэлігію важным чыньнікам свайго жыцьця. Пры гэтым для
мусульманаў іх вера, як правіла, мае большае значэньне, чым для
хрысьціянаў. Такія дадзеныя дасьледаваньня апублікавала брытанская асацыяцыя Ipsos MORI.
14.09.2011
Фестываль хрысьціянскіх фільмаў “Magnifiсat” абвясьціў пераможцаў
З 6 па 10 верасьня 2011 году ў гарадах і мястэчках Глыбоцкга раёну праходзіў VII Міжнародны каталіцкі фестываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў “Magnifiсat”. Гран-пры
фестывалю сёлета атрымаў польска-амерыкaнскі дакументальны фільм “Лабірынт”.
12.09.2011
У Горадні – прэзентацыя твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка
У Горадні 18 верасьня 2011 году адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысьвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданьнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі “Беларускі кнігазбор”: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і “Выбранымі творамі” Вінцука Адважнага (58-ы том серыі).
09.09.2011
Царква павінна знайсьці новыя душпастырскія шляхі
XV Міжнародны кангрэс каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Renovabis” прайшоў 1-3 верасьня 2011 году ў баварскім горадзе Фрайзінг (Нямеччына). Гэтым разам на форуме абмяркоўваліся праблемы сельскіх рэгіёнаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў перыяд крызісу, а таксама ўплыў эканамічных і палітычных зьменаў на жыцьцё і веру людзей.
08.09.2011
Беларусь, Літва і Ўкраіна – ня вотчыны РПЦ
1-2
верасьня 2011 году на Фанары ў Стамбуле адбылася Сінакса (гр. σύναξις
(сінаксіс) – сход) зьверхнікаў самых старажытных праваслаўных Цэркваў,
месца і дату правядзеньня якой Усяленскі Патрыярх Барталамей вызначыў
яшчэ ў красавіку 2011 году. Без перабольшаньня можна сказаць, што ў
гісторыі праваслаўя адгорнута новая старонка.
07.09.2011
Ірына Багдановіч: “Паэт-ксёндз Вінцук Адважны нават у ГУЛАГу служыў літургію” 58-м па ліку томам у выдатнай кніжнай серыі “Беларускі кнігазбор” сталі “Выбраныя творы” Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар усходняга абраду, пісьменьнік, вязень сталінскага ГУЛАГу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і каментары да яго кандыдат філалогіі Ірына Багдановіч.
06.09.2011
Вяртаньне творчай спадчыны пісьменьніка-сьвятара Нядаўна ў выдавецтве “Кнігазбор” пабачыла сьвет кніга “Выбранае” Вінцука Адважнага. У ёй прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменьніка-сьвятара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978). Грунтоўную кнігу, аб’ёмам 592 старонак, уклала, напісала прадмову і каментар Ірына Багдановіч.
05.09.2011
Папа: “Лёс евангелізацыі, безумоўна, зьвязаны з сьведчаньнем еднасьці”
Бенядыкт XVI ізноў падкрэсьліў важнасьць хрысьціянскай еднасьці для посьпеху новай евангелізацыі. Пра гэтыя два прыярытэты свайго служэньня і іх узаемазьвязанасьць кажа Папа ў пасланьні, накіраваным Старшыні Папскай Рады спрыяньня еднасьці хрысьціянаў кардыналу Курту Коху з нагоды XII Міжхрысьціянскага сімпозіюму ў Салоніках (Грэцыя), які праходзіў там з 30 жніўня па 2 верасьня 2011 году.
25.08.2011
Манаскія зарокі беларусаў у манастыры рэдэмптарыстаў
Традыцыйна,
на сьвята Перамяненьня Гасподняга (паводле юльянскага календара),
браты-рэдэмптарысты ўсходняга абраду ва Ўкраіне складаюць свае манаскія
зарокі, а кандыдаты ў Задзіночаньне Найсьвяцейшага Адкупіцеля
(CSsR) распачынаюць навіцыят. Сёлета гэты дзень стаў чарговым крокам на
шляху пакліканьня для 27 братоў з гэтай манаскай супольнасьці, у тым
ліку і для двух братоў з Беларусі. Урачыстыя манаскія аблачыны, першыя і
вечныя зарокі, а таксама аднаўленьне часовых зарокаў у гэтым годзе
адбыліся ў Тарнопалі, у грэка-каталіцкай царкве Маці Божай
Нястомнай
Дапамогі.
23.08.2011
Бенядыкт XVI да моладзі: не паддавайцеся спакусе шукаць Бога без Царквы
21 жніўня Бенядыкт XVI узначаліў урачыстую сьв. Імшу, якая стала кульмінацыйным момантам Сусьветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Літургія прайшла на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. Паводле дадзеных гішпанскай паліцыі ў набажэнстве прынялі ўдзел ня менш за два мільёны чалавек. Акрамя шматлікіх маладых вернікаў прысутнічалі таксама прадстаўнікі каралеўскай сям’і Гішпаніі – кароль Хуан Карлас і каралева Сафія, члены гішпанскага ўраду, вядомыя людзі з сьвету палітыкі, эканомікі і культуры.
У Горадні – прэзентацыя твораў Вінцука Адважнага і Казіміра Сваяка
У Горадні 18 верасьня 2011 году адбудзецца прэзентацыя адразу двух новых кніг, прысьвечаных літаратурнай творчасьці беларускіх каталіцкіх сьвятароў. Удзельнікі сустрэчы пазнаёмяцца з новымі выданьнямі, якія выйшлі нядаўна ў папулярнай серыі “Беларускі кнігазбор”: зборам твораў Казіміра Сваяка (54-ы том серыі) і “Выбранымі творамі” Вінцука Адважнага (58-ы том серыі). Ладзіць гэтую імпрэзу мясцовая грэка-каталіцкая парафія.
Адважны Вінцук. Выбраныя творыСваяк Казімір. Выбраныя творыГасьцямі гэтай імпрэзы ў Горадні будуць укладальніца зборнікаў Ірына Багдановіч і нашчадак роднай сястры Казіміра Сваяка кс. Юры Ёдзік.
Казімір Сваяк – паэтычны псеўданім каталіцкага сьвятара і рэлігійна-асьветніцкага дзеяча Канстанціна Стаповіча (1890-1926). Пражыў ён зусім мала – усяго 36 гадоў (памёр ад сухотаў, пахаваны ў Вільні на могілках Роса).
Дасьледчыкі літаратуры лічаць яго адным з пачынальнікаў духоўна-ірацыянальнай плыні ў заходне-беларускай паэзіі пачатку XX стагоддзя.
Пачаў друкавацца яшчэ ў 1913 годзе у газеце “Biełarus”. Яго творы – гэта вершы-медытацыі і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты, апавяданьні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу.
Казімір Стаповіч вядомы як адданы папулярызатар беларускай мовы, якую імкнуўся ўводзіць у каталіцкіх парафіях і жыцьці вернікаў у мясцовасьцях, дзе служыў, за што цярпеў
розныя перасьледы. Шчыра падтрымліваў таксама ідэю адраджэньня Уніі ў Беларусі, пісаў артыкулы на гэтую тэму, а ў сваіх парафіях актыўна пашыраў культ сьвятога Язафата Кунцэвіча, ладзіў фэсты ў дзень памяці гэтага ўніяцкага сьятога.
Вінцук Адважны –
літаратурны псеўданім а. Язэпа Германовіча, беларускага каталіцкага
сьвятара, які працаваў у заходнім і ўсходнім абрадах, аднаго з
пачынальнікаў беларускага духоўнага адраджэньня. Яго жыцьцё і лёс
шчыльна зьвязаны з спробай стварыць беларускі манаскі асяродак у
Друйскім кляштары айцоў марыянаў,
які меўся стаць адным з цэнтраў
беларускага рэлігійнага жыцьця і адраджэньня Уніі ў Заходняй Беларусі ў
міжваенны час.
Будучы сьвятар нарадзіўся ў 1890 годзе ў Гальшанах, а памёр далёка ад Бацькаўшчыны, на эміграцыі, у Лондане ў 1978 годзе. За сваю руплівую беларускую хрысьціянскую дзейнасьць ён перасьледаваўся
польскімі сьвецкімі і духоўнымі ўладамі, з 1932 году вымушаны быў
працаваць на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), а ў 1948 годзе
арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бясьпекі ды
быў асуджаны на 25 гадоў прымусовых прац у сталінскіх лагерах.
І менавіта таму творчая спадчына гэтага выдатнага хрысьціянскага
паэта,
пісьменьніка і публіцыста, які шмат друкаваўся ў беларускіх перыёдыках, такіх як “Krynica”, “Chryścijanskaja Dumka”, які на эміграцыі рэдагаваў часопіс
“Божым шляхам”, доўгі час заставалася недаступнай і малавядомай чытачам
у яго роднай Беларусі.
Вось жа нездарма прэзентацыю ў Горадні твораў беларусіх паэтаў-сьвятароў, якія спрычыніліся да пашырэньня ідэяў хрысьціянскай еднасьці, ладзіць гарадзенская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай.
Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 18 верасьня 2011 году,у капліцы айцоў рэдэмптарыстаў на Дзевятоўцы, дзе цяпер моляцца грэка-католікі. Пачатак прэзентацыі – а 11.30 гадз.