Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Ярарах УГКЦ: “Мы просім сёньня прабачэньня ў Бога і братоў за нашыя памылкі і правіны”
У Кіеве 19-24 верасьня 2011 году прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя 1000-гадоваму юбілею Сафіі Кіеўскай – катэдральнага сабору Кіеўскіх мітрапалітаў. Паводле рашэньня Сінодаў УГКЦ, УПЦ КП і УПЦ МП гэты юбілей адзначаўся ня толькі на дзяржаўным, але і на царкоўным узроўні. “Мы сёньня стаім у гэтым храме не як уласьнікі, але і не як госьці. Мы зьяўляемся носьбітамі і нашчадкамі Ўладзіміравага Хрышчэньня, а як Царква – прамой спадкаемцай і правапераемніцай старажытнай Кіеўскай мітраполіі, – сказаў Уладыка Багдан Дзюрах, Сакратар Сіноду Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, у храме Святой Сафіі ў Кіеве 22 верасьня 2011 году падчас урачыстасьцяў 1000-годдзя заснаваньня адной з самых старажытных хрысьціянскіх сьвятыняў ва Ўсходняй Еўропе. Уладыка Багдан Дзюрах таксама адзначыў: “Для нас, грэка-
католікаў, гэты храм мае асаблівае значэньне, бо гэта быў галоўны храм нашай Царквы ў часы адзінай Кіеўскай мітраполіі, але таксама пазьней, калі паводле суверэннай волі ўладыкаў Кіеўскай Царквы на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозаю, была адноўлена поўная сулучнасьць Украінскай Царквы з Рымскім Апостальскім Пасадам. Такім чынам, у пачатку XVII стагоддзя, пад кіраўніцтвам Зьверхніка нашай Царквы – мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага пачалося адраджэньне кіеўскай катэдры і ў тым ліку Сафійскага сабору”. Пісьмовыя крыніцы сьведчаць, што ўніяцкі Кіеўскі мітрапаліт Язэп Руцкі яшчэ падчас свайго служэньня за ўласны “вялікі кошт” зрабіў усё, каб была “выдатна адноўлена Кіеўская катэдральная царква сьвятой Сафіі, якая амаль стагоддзе была цалкам зруйнаваная”. А самае
галоўнае тое, падкрэсьліў Сакратар Сіноду Біскупаў УГКЦ, што пры гэтым храме, намаганьнямі мітрапаліта Руцкага і манахаў-базыльянаў, якія пры гэтым храме мелі свой манастыр, былі адроджаны рэгулярныя набажэнствы, і Сьвятая Сафія зноў стала выконваць сваё выключна важнае значэньне як духоўнага цэнтру. “Так, Украінская Царква, носіць у сваім целе рану падзелу, якая ўчынена праз умяшаньне зьнешніх фактараў і праз нашыя правіны. Мы, хоць разьяднаныя, але, на шчасьце, не адчужаныя адзін ад аднаго”, – адзначыў грэка-каталіцкі ярарх. Дэпартамент інфармацыі УГКЦ адзначае, што, гаворачы аб праблеме падзелу хрысьціянаў, Сакратар Сіноду Біскупаў УГКЦ падчас урачыстасьцяў у Сафіі Кіеўскай сказаў: “Мы просім сёньня прабачэньня ў Бога і братоў за нашыя памылкі і правіны і даруем са свайго боку ўсім, хто ўчыніў нам вольна або міжвольна крыўду”.
У сваім вітальным слове Ўладыка Багдан Дзюрах адзначыў таксама, што грэка-католікі сёньня просяць у Госпада блаславеньня для народу, дару Боскай мудрасьці для духоўных і дзяржаўных лідараў, а асабліва – дару еднасьці для ўсіх дзяцей Уладзімірава Хрышчэньня, для якіх гэты храм зьяўляецца роднай сьвятыняй.
span> Падчас сьвяткаваньняў
Уладыка Ёсіф Мілян, дапаможны біскуп Кіеўскай архіяпархіі УГКЦ, ад імя
Першаярарха УГКЦ Сьвятаслава (Шаўчука) адзначыў падзячнымі граматамі
асобаў, якія асаблівым чынам спрычыніліся да сьвяткаваньня 1000-гадовага
юбілею храму Сьвятой Сафіі ў Кіеве.
У праграме сьвяткаваньня юбілею Сафіі Кіеўскай гучалі духоўныя творы ў выкананьні грэка-каталіцкіх хораў Патрыяршага сабору Ўваскрасеньня Хрыстова і хору парафіі сьвятога Мікалая Цудатворцы на Аскольдовой магіле.У Мітрапалічых палатах Нацыянальнага запаведніка “Сафія Кіеўская” адкрылася выстава “Помнікі сакральнага мастацтва XV – XVII стагоддзя”.Адбылося таксама адкрыцьцё мемарыяльнай шыльды і прэзентацыя памятнайя манеты д
span>Да 1000-гадовага юбілею Кіеўскай Сафіі.
24 верасьня на Сафійскай плошчы ў Кіеве адбыліся ўрачыстасьці з удзелам прэзідэнта Украіны. У сьвяце былі задзейнічаны хоры розных хрысьціянскіх канфесіяў. Рашэньнем 35-й сэсіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў каляндар памятных дат на 2011 год унесена 1000-годдзя заснаваньня Сафіі Кіеўскай. У верасьні ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы была адкрыта фотавыстава “Сафія Кіеўская. Вехі гісторыі”.
Галоўны алтар храму сьв. Сафіі ў Кіеве Галоўны алтар храму сьв. Сафіі Кіеве.