А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых;
каб сталіся вы сынамі Айца вашага (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Успамін аднаўленьня царкоўнай еднасьці ў 1596 годзе ў Берасьці
Катэдральная царква сьв. Мікалая ў Берасьці Літоўскім, дзе была падпісана царкоўная Унія 1596 г.16-18
кастрычніка 2011 году грэка-каталіцкія парафіі і супольнасьці ў
Беларусі падчас набажэнстваў узгадвалі 415-ую гадавіну Берасьцейскай
царкоўнай уніі. Абвяшчэньне пра царкоўную еднасьць Кіеўскай
мітраполіі
Праваслаўнай Царквы Рэчы Паспалітай з Рымскай Апостальскай Сталіцай
адбылося на царкоўным Саборы ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 году (6-8
кастрычніка паводле старога юльянскага календара, якім карысталіся тады
праваслаўныя). У гэтыя дні на
Боскай Літургіі католікі ўсходняй традыцыі дзякавалі Богу за 415 гадоў
адноўленьня царкоўнай сулучнасьці з Рымскай Апостальскай Сталіцай і
Паўсюднай Царквою. Гэта быў дзень малітвы за Сьвятога Айца Бенядыкта XVI
і яго новага прадстаўніка ў Беларусі Апостальскага нунцыя архібіскупа
Клаўдыё Гуджароцьці. З
нагоды памятнай даты ў жыцьці Царквы нядзельную літургію 16 кастрычніка
2011 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі
Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў у грэка-каталіцкай парафіі сьв.
братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці – у горадзе, дзе ў 1596 годзе
была абвешчана Берасьцейская царкоўная Унія. Казаньне,
прысьвечанае тэме хрысьціянскай еднасьці і адважнаму гістарычнаму
рашэньню беларускіх і ўкраінскіх ярархаў Кіеўскай мітраполіі ў 1596
годзе, прамовіў парах берасьцейскай парафіі а. Ігар Кандрацьеў. Ён
зьвярнуў увагу на асаблівае заданьне сучасных грэка-католікаў у Беларусі
– узмоцнена маліцца за еднасьць, сьведчыць еднасьць. Аднак, заўважыў
ён, молячыся за еднасьць, адначасова даводзіцца цярпець і пакутаваць за
еднасьць, за грэх падзелу хрысьціянства. Душпастыр
берасьцейскіх
грэка-католікаў падкрэсьліў, што хрысьціяне розных канфесіяў могуць і
павінны жыць у любові і еднасьці ўжо тут і цяпер, тым больш што да
гэтага заклікае ўсіх Сам Госпад – “каб усе былі адно” (Ян 17, 21). Але
для гэтага трэба, каб людзі найперш імкнуліся ня проста па-людзку
дамовіцца паміж сабою, а каб імкнуліся наладзіць свае асабістыя стасункі
з Богам. Калі кожны з нас будзе жыць у еднасьці з Богам і ў любові да
Бога – мы будзем паважаць і любіць іншых, тады па-сапраўднаму ўсьвядомім
грэх падзелу хрысьціянства, здолеем пераадолець усе нашыя падзелы і
адновім тую еднасьць, якая была ў першых хрысьціянаў. У
сваім слове пасьля Літургіі Архімандрыт Сяргей (Гаек) распавёў пра
гістарычныя абставіны падпісаньня Берасьцейскай царкоўнай Уніі, узгадаў
пра духоўны крызіс і заняпад, якія перажывала тагачаснае грамадзтва і
nЦарква. Ён таксама адзначыў важнасьць сёньня жыць у любові і еднасьці ў
сваіх супольнасьцях, з сваімі блізкімі, берагчы еднасьць у сваёй Царкве і
ў сваім народзе. Апостальскі Візітатар таксама зьвярнуў увагу на тое, што ў гэтыя дні Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ўзгадвае яшчэ й знакавы пастырскі візіт у Беларусь Прэфекта Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынала Акіле Сільвестрыні, які адбыўся 15 гадоў таму з нагоды 400-ых угодкаў Берасьцейскай Уніі. Гэта быў першы афіцыйны візіт ватыканскага кардынала ў Беларусь, а апошні падобны візіт адбыўся ажно некалькі стагоддзяў таму.
Гэтыя памятныя дні
зьяўляюцца для беларускіх грэка-католікаў добрай нагодай для духоўнага
разважаньня, руплівай і нястомнай малітвы, каб Сьвяты Дух напоўніў усіх
душпастыраў і вернікаў новай сілай, неабходнай для пастырскай дзейнасьці
і хрысьціянскага сьведчання ў грамадзтве на Бацькаўшчыне, – адзначыў
Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Апостальскі
Візітатар БГКЦ перадаў прывітальныя словы беларускім грэка-католікам ад
новапрызначанага Апостальскага нунцыя архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці,
які сваё служэньне ў нашай краіне распачаў з нядзельнай Боскай Літургіі
16 кастрычніка ў нацыянальным каталіцкім санктуарыюме Маці Божай у
Будславе. Як паведаміў Архімандрыт Сяргей (Гаек), прадстаўнік
Апостальскай Сталіцы архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці запэўніў, што ля
цудатворнай іконы Маці Божай у Будславе, узгадваючы айцоў, якія
рыхтавалі Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году, ён таксама будзе ўзносіць
свае малітвы падзякі за адноўленую 415 гадоў таму на землях
Беларусі еднасьць хрысьціянаў, а таксама будзе маліцца за сучасную
Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву, за яе разьвіцьцё і духоўны рост яе
вернікаў.
div>
На
фота: Уніяцкі пляц у крэпасьці, дзе стаяла царква сьв. Мікалая, у якой
была абвешчана Берасьцейская царкоўная унія 1596 году, і руіны
базыльянскай царквы сьв. Пятра і Паўла ў Берасьці.
Уніяцкі пляц, дзе стаяла царква сьв. Мікалая, і руіны базыльянскай царквы сьв. Пятра і Паўла ў Берасьці