На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.
Яно было на пачатку ў Бога:
усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць (Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце 1:1-3)
Ярархі УГКЦ і РКЦ ва Ўкраіне разам разважалі пра евангелізацыю і секты
26 кастрычніка 2011 году ў прыгарадзе Львова м. Брухавічы адбылася сумесная сустрэча сябраў Сіноду Біскупаў Кіеўска-Галіцкага Вярхоўнага Архібіскупства Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У нарадзе бралі ўдзел каталіцкія біскупы лацінскага і візантыйскага абрадаў, якія ажыцьцяўляюць сваё служэньне на тэрыторыі Ўкраіны. На сустрэчы прысутнічаў новы Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Галіксан.
27.10.2011
Каталіцкая Царква прафінансуе дасьледаваньні ствалавых клетак дарослых
Міжнародная
кампанія “NeoStem” з філіяламі ў ЗША і Кітаі ўклала беспрэцэдэнтны
кантракт у галіне дасьледаваньняў ствалавых клетак, атрыманых ад
дарослых людзей. Яе партнёрам стала Каталіцкая Царква, якая вядома сваім
насьцярожаным стаўленьнем да падобных дасьледаваньняў, піша “Los
Angeles Times”.
26.10.2011
Ва Ўкраіне адбыліся сумесныя духоўныя рэкалекцыі для каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў
Вядомы сучасны багаслоў і мастак айцец Марка Іван Рупнік, (SJ), 24-25 кастрычніка 2011 году ў Львове-Брухавічах правёў духоўныя практыкаваньні (рэкалекцыі) для біскупаў Рыма-Каталіцкай і Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава Шаўчука, для правядзеньня рэкалекцыяў «запрасілі аднаго з самых цікавых сучасных каталіцкіх
багасловаў».
26.10.2011
Першаярарх УГКЦ: дыялог патрэбны, каб зьнішчыць стэрэатыпы і загаіць раны мінулага
Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук лічыць, што сустрэчы ярарахаў Маскоўскага Патрыярхату і УГКЦ вельмі неабходныя, але “не для таго, каб адзін з бакоў ішоў на нейкія ахвяры, тады яны ніколі не адбудуцца”. Пра дыялог з праваслаўнымі і шлях да еднасьці Першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў
Шаўчук распавёў сярод іншага ў інтэрв’ю Galinfo.
26.10.2011
Мітрапаліт Філарэт прыняў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі
25 кастрычніка 2011 году праваслаўны Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт прыняў у Менскім епархіяльным упраўленьні Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці, які прыбыў у нашую краіну 10 кастрычніка.
26.10.2011
Міжнародная канферэнцыя ў Менску на тэму праваслаўна-каталіцкага дыялогу
Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы інфармуе, што з 13 па 15 лістапада 2011 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці
як унёсак у сацыяльнае жыцьцё Еўропы».
25.10.2011
Кардынал Кох пра экуменічны асьпект у дзейнасьці Папы
Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, у інтэрв’ю французскай газеце “La Croix” сказаў, што экуменізм для Бенядыкта ХVI зьяўляецца “абсалютным” прыярытэтам яго пантыфікату. “Сьвяты Айцец гэта выяўляе з першага дня выбару на Пятровы Пасад”, – сказаў кардынал Кох.
21.10.2011
У Новасібірску разважалі пра ідэнтычнасьць грэка-католікаў і
сучасны экуменізм
У Новасібірску 11-13 кастрычніка 2011 году адбылася штогадовая сустрэча грэка-каталіцкіх сьвятароў Расеі. У сустрэчы, як паведамляе прэс-служба Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту, узялі ўдзел ардынарый грэка-католікаў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі біскуп Ёзаф Верт, а таксама 12 сьвятароў і 6 сясьцёр-манахіняў усходняга абраду.
20.10.2011
Успамін аднаўленьня царкоўнай еднасьці ў 1596 годзе ў Берасьці
16-18
кастрычніка 2011 году грэка-каталіцкія парафіі і супольнасьці ў
Беларусі падчас набажэнстваў узгадвалі 415-ую гадавіну Берасьцейскай
царкоўнай уніі. Абвяшчэньне пра царкоўную еднасьць Кіеўскай
мітраполіі
Праваслаўнай Царквы Рэчы Паспалітай з Рымскай Апостальскай Сталіцай
адбылося на царкоўным Саборы ў Берасьці 16-18 кастрычніка 1596 году (6-8
кастрычніка паводле старога юльянскага календара, якім карысталіся тады
праваслаўныя).
Ва Ўкраіне адбыліся сумесныя духоўныя рэкалекцыі для каталіцкіх біскупаў абодвух абрадаў
Вядомы сучасны багаслоў і мастак айцец Марка Іван Рупнік, (SJ), 24-25 кастрычніка 2011 году ў Львове-Брухавічах правёў духоўныя практыкаваньні (рэкалекцыі) для біскупаў Рыма-Каталіцкай і Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава Шаўчука, для правядзеньня рэкалекцыяў «запрасілі аднаго з самых цікавых сучасных каталіцкіх
багасловаў». У Еўропе езуіт а. Рупнік здабыў вядомасьць яшчэ і тым, што кладзе мазаіку. У прыватнасьці ён выклаў мазаіку ў капліцы апостальскага палацу ў Ватыкане, у базыліцы, дзе пахаваны а. Піё, і ў іншых хрысьціянскіх сьвятынях Еўропы. а. Марка Іван Рупнік, SJ«Сумесныя штогадовыя рэкалекцыі сябраў Канферэнцыі Біскупаў Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне і Сіноду Біскупаў УГКЦ зьяўляюцца адказам на пажаданьне Папы Бенядыкта XVI. Ён хацеў,
каб прадстаўнікі епіскапату лацінскага і візантыйскага абрадаў мелі супольныя сустрэчы і тварылі ўнутраную еднасьць Каталіцкай Царквы двух абрадаў ва Ўкраіне і такім чынам падавалі знакі еднасьці Каталіцкай Царквы», – патлумачыў у каментары Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ Уладыка Сьвятаслаў. Гаворачы пра кіраўніка духоўных рэкалекцыяў, Першаярарх УГКЦ адзначыў, што «рэкалектант, якога мы запрасілі, ёсьць Божым блаславеньнем для нас. Яго навучаньне дазваляе нам расьці». Галоўная тэма навучаньня а. Рупніка – «Асноўныя прынцыпы духоўнага жыцьця». Як
паінфармаваўКатолицький Медіа-Центр ардынарый Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі РКЦ архібіскуп Пётр Мальчук, «рэкалекцыі грунтоўныя і салідныя». Падчас рэкалекцыяў на аснове Сьвятога Пісаньня рабіўся акцэнт на прысутнасьці Госпада Бога ў нашай веры. Паводле перакананьня кіраўніка рэкалекцыяў, чалавецтва зьяўляецца паўнавартасным толькі тады, калі яно напоўнена Духам Сьвятым, калі яно жыве духоўным жыцьцём. А жыць
духоўным жыцьцём паклікана дапамагаць людзям Хрыстова Царква. 26 кастрычніка, пасьля завяршэньня рэкалекцыяў, адбудзецца чарговая, ужо дзявятая брацкая сустрэча ўкраінскіх каталіцкіх біскупаў візантыйскага і лацінскага абраду.