Царква
Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы... таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго
(4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Галоўная Навіны за 2011 год
Памер шрыфту

26.10.2011

Міжнародная канферэнцыя ў Менску на тэму праваслаўна-каталіцкага дыялогу

Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы інфармуе, што з 13 па 15 лістапада 2011 году ў Менску адбудзецца міжнародная канферэнцыя на тэму «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як унёсак у сацыяльнае жыцьцё Еўропы».
   
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Інстытут рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацыяў пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы, Папская Рада па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці (Ватыкан) і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Хрысьціянскі адукацыйны цэнтр імя сьв. Мятода і Кірылы» (Беларусь) пры падтрымцы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
 
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны прадстаўнікі і эксьперты Праваслаўнай, Каталіцкай і пратэстанцкіх Цэркваў з Усходняй і Заходняй Еўропы. Мяркуецца, што ў працы канферэнцыі прымуць удзел Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт і Старшыня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці кардынал Курт Кох.
 
Напрыканцы канферэнцыі плануецца правядзеньне круглага стала на тэму «Дыялог паміж рэлігіямі і цывілізацыямі па пытаньні сацыяльнага ўладкаваньня чалавецтва».
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 216 разоў (-ы)