Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
30 кастрычніка, калі ў Менску адбывалася традыцыйнае шэсьце ў Курапаты, лонданскія беларусы па старой завядзёнцы памянулі продкаў. Раніцой рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужылі службу ў грэка-каталіцкай царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па сутнасьці, гэта адзіная дзейная беларуская бажніца ў Вялікабрытаніі.
Айцец Аляксандр Надсан і ягоны выхаванец айцец Сяргей Стасевіч.
Жывая легенда беларускай Брытаніі айцец Аляксандар Надсан і ягоны выхаванец айцец Сяргей Стасевіч.
Пасьля на лонданскіх могілках сьв. Панкрата (St. Pancras & Islington сemetery) адбылася паніхіда ля магілаў беларусаў, якія знайшлі спачын на брытанскай зямлі.
“Мне прыйшлося пахаваць амаль усіх тых людзей, якія тут ляжаць. Я ведаю, наколькі яны былі адданыя і справе Божай, і справе беларускай. У іх не было нацыяналізму – яны хацелі, каб беларускі народ быў перадусім народам Божым, каб знайшоў сваё месца ў Божай сям’і народаў сьвету. І яны зрабілі больш, чым па-людзку можна было спадзявацца”, – адзначыў у прамове айцец Аляксандар Надсан, дзелячыся ўспамінамі пра Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа і генерала Ордэна марыянаў біскупа Часлава Сіповіча, колішняга рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане і кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё архімандрыта Льва Гарошку, аднаго з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі Аляксандра Лашука, літаратара і сьвятара Язэпа
Германовіча (Вінцука Адважнага), айца Тамаша Падзяву і іншых.
Таксама лонданскія беларусы ўспомнілі суродзічаў, якія воляю пакручастага лёсу спачываюць у розных кутках зямной кулі. “Давайце памолімся, каб яны былі разам, у еднасьці з Богам там, дзе ўжо няма ні болю, ні суму, ні плачу”, – завяршыў казаньне рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане а. Аляксандар Надсан.
Хоць гісторыя беларуска-брытанскіх кантактаў бярэ свой пачатак яшчэ ў 15
стагоддзі (у 1480 г. друкар Ян Літвін з Вялікага Княства Літоўскага адчыніў друкарню ў Лондане), прысутнасьць беларусаў на Туманным Альбіёне стала адчувацца ў другой палове ХХ стагоддзя. Пасьля Другой сусьветнай вайны Вялікабрытанія стала адной з тых заходніх дзяржаваў, што адчыніла межы для беларусаў, якія ня бачылі будучыні ў краіне Саветаў. Паводле лічбаў, якія прыводзіць ў кнізе “Беларусы ў Вялікабрытаніі” (2010) гісторык эміграцыі Натальля Гардзіенка, па вайне на Брытанскіх выспах апынулася каля 10 тысячаў беларусаў. У асноўным гэта былі жаўнеры 2-га польскага корпусу брытанскіх узброеных сіл (Армія Андэрса) і іх сем’і. Праўда, пазьней многія з іх імігравалі ў іншыя краіны. З 1946 году вядзе ўласную гісторыю Згуртаванне беларусаў у
Вялікабрытаніі, з 1954-га – Англа-беларускае таварыства, што існуюць дасюль. Вось ужо паўстагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Лондану дзейнічае беларускі рэлігійна-культурны цэнтр з грэка-каталіцкай царквой сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і ўнікальнай Беларускай бібліятэкай-музеем імя Францішка Скарыны на чале з айцом Надсанам. Паводле дадзеных перапісу 2011 году, у Вялікабрытаніі пражывала 1154 беларусы. Згодна з неафіцыйнымі падлікамі – блізу 5000. Паводле TUT.BY Фота: Кастусь Лашкевіч. Відэа: Мікалай Пачкаеў, выдавецтва “Божым шляхам”.