Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? (Першае Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Яна Багаслова 4:20)
Брат Алоіс з Тэзэ сустрэўся з моладдзю Менску
Прыёр экуменічнай супольнасьці з Тэзэ брат Алоіс Лазэр 12 лістапада 2011 году сустрэўся з хрысьціянскай моладдзю беларускай сталіцы. У Менск брат Алоіс Лазэр прыбыў з двума братамі – Георгам і Бенуа – па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і прымае ўдзел у канферэнцыі, прысьвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу.
12.11.2011
Халдэйская Каталіцкая Царква – Царква вызнаўцаў
Патрыяршы экзарх Халдэйскай Каталіцкай Царквы ў Ерусаліме, а. Поль Колін, у інтэрв’ю для нямецкага францішканскага часопісу “Im Land des Herrn” ("У краіне Госпада") назваў сваю Царкву Царквой вызнаўцаў.
У Расеі высьвячаны новы грэка-каталіцкі сьвятар
У Новасібірску 8 лістапада 2011 году на Боскай Літургіі, адслужанай у рыма-каталіцкай катэдры Перамяненьня, быў высьвячаны на сьвятара візантыйскага абраду дыякан Павел Гладкоў, паведамляе Сибирская католическая газета. Літургію ўзначальвалі грэка-каталіцкі біскуп Мукачаўскі Мілан Шашык і ардынарый для католікаў візантыйскага абраду ў Расейскай Федэрацыі рыма-каталіцкі біскуп Ёзаф Верт.
09.11.2011
УГКЦ мае тры новыя мітраполіі
29 лістапада ў Львове, 13 сьнежня ў Івана-Франкоўску, 22 сьнежня ў Тарнопалі адбудуцца Архірэйскія Літургіі, падчас якіх будуць зачытаны дэкрэты пра стварэньне ва Ўкраіне Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Тарнопальска-Збораўскай мітраполіяў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Пра гэта 8 лістапада 2011 году, падчас вэб-канферэнцыі на tochka.net паведаміў Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук), Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
09.11.2011
Бенядыкт XVI: пакліканьне да сьвятарства – дар Божы, а не асабістая заслуга
4 лістапада Бенядыкт XVI прыняў удзел у вячэрняй малітве з нагоды пачатку навучальнага году ў Папскіх універсітэтах Рыму. У малітве, якая прайшла ў Ватыканскай базыліцы, прынялі ўдзел шматлікія студэнты, выкладчыкі, а таксама ярархі Царквы. Папа зьвярнуўся да
прысутных з прамовай, якую прысьвяціў сьвятарскаму служэньню, паведамляе
05.11.2011
У Румыніі – сустрэча еўрапейскіх ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду
Сёлетняя сустрэча біскупаў Каталіцкіх Цэркваў ўсходняга абраду, якая штогод ладзіцца пад эгідай Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы, праходзіць 3-6 лістапада 2011 году ў румынскім горадзе Орадзя. Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у гэтыя дні прадстаўнікі чатырнаццаці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў будуць разважаць на тэму новай евангелізацыі ў Каталіцкіх Цэрквах ўсходняга абраду Еўропы.
03.11.2011
Успамін памерлых у Менску
Восеньскія Дзяды – час, калі беларусы асабліва ўспамінаюць сваіх памерлых продкаў, а таксама ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. З гэтай нагоды ў Менску ў шэрагу памінальных мерапрыемстваў узялі ўдзел беларускія грэка-каталіцкія сьвятары і вернікі.
02.11.2011
Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане
30 кастрычніка, калі ў Менску адбывалася традыцыйнае шэсьце ў Курапаты, лонданскія беларусы па старой завядзёнцы памянулі продкаў. Раніцой рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужылі службу ў грэка-каталіцкай царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па сутнасьці, гэта адзіная дзейная беларуская бажніца ў Вялікабрытаніі.
01.11.2011
На Дзяды беларусы Бельгіі і Францыі наведалі магілу Міколы Равенскага У суботу 29 кастрычніка беларусы Бельгіі і Францыі сабраліся разам у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпане, каб успомніць сваіх дзядоў і разам памаліцца за душы родных і блізкіх, а таксама за душы тых, хто аддаў сваё жыцьцё за веру сьвятую, незалежнасьць і свабоду роднай Бацькаўшчыны – паведамляе Беларуска-Еўрапейскае задзіночаньне
У Румыніі – сустрэча еўрапейскіх ярархаў Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду
Сёлетняя сустрэча біскупаў Каталіцкіх Цэркваў ўсходняга абраду, якая штогод ладзіцца пад эгідай Рады біскупскіх канферэнцыяў Еўропы, праходзіць 3-6 лістапада 2011 году ў румынскім горадзе Орадзя. Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ, у гэтыя дні прадстаўнікі чатырнаццаці Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў будуць разважаць на тэму новай евангелізацыі ў Каталіцкіх Цэрквах ўсходняга абраду Еўропы.
Сустрэча ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у РумынііНа форуме ярархаў
Усходніх Каталіцкіх Цэркваў прысутнічае таксама Апостальскі Візітатар
Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек).
З дакладам пра стан Усходніх Каталіцкіх Цэркваў пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму на сустрэчы ярархаў у Орадзя выступіць айцец д-р Барыс Гудзяк, рэктар Украінскага
каталіцкага ўніверсітэту. У сустрэчы прымуць удзел архібіскуп Рына Фізікела, Старшыня Папскай Рады спрыяньня новай евангелізацыі, які прадставіць галоўную тэму абмеркаваньня, кардынал Петэр Эрдзё, Архібіскуп Будапешту, які ўзначальвае Раду біскупскіх канферэнцый Еўропы, Архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Прадугледжаны таксама выступ Першаярарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўнага Архібіскупа Сьвятаслава (Шаўчука).
Што да тэмы сёлетняй сустрэчы – Сакратар Сіноду Біскупаў УГКЦ Уладыка Багдан Дзюрах адзначыў: “Тэма сустрэчы “Вы будзеце Мне за сьведкаў: евангелізацыя ў Каталіцкіх Цэрквах усходняга абраду ў Еўропе” зьяўляецца своеасаблівым заклікам да новай евангелізацыі, пра якую казаў Сьвяты Айцец некалькі гадоў таму. Гэта ставіць перад біскупамі двайную задачу: з аднаго боку, вылечыць, з ласкай Божаю, духоўную спустошанасьць,
якую пакінуў пасьля сябе камуністычны рэжым, а з другога – зьмякчыць скажэньне духоўных каштоўнасьцяў, выкліканае хваляй секулярызму, які націскае з сьвецкага асяроддзя Заходняй Еўропы”. Паводле словаў украінскага біскупа, разважаньні над гэтай тэмай павінны дапамагчы каталіцкім біскупам Еўропы адказаць на заклік Сьвятога Айца і ўнесьці свой уклад у евангелізацыю Еўрапейскага кантыненту.
Сустрэча ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у Румыніі