У Рыме прайшла навуковая канферэнцыя, прысьвечаная кардыналу Тысерану 17 лістапада 2011 году ў Французскім інстытуце пры Цэнтры сьв. Людовіка ў Рыме прайшла канферэнцыя «Кардынал Тысеран. Французская постаць у Рыме». Пра гэта паведамляе Седмица.Ru са спасылкай на ватыканскую газету «L’Osservatore Romano». Кардынал Тысеран – адна са знакавых постацяў у Рымскай курыі XX стагоддзя, ад якога ў значнай ступені залежыла Ўсходняя палітыка Ватыкану.
Калядныя паштоўкі на карысьць хворых дзяцей
У Горадні валанцёры хрысьціянскага Руху сьв. Мікалая разам з навучэнцыамі з нядзельнай школкі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай распачалі дабрачынную акцыю “Калядныя паштоўкі на карысьць хворых дзяцей”.
21.11.2011
Беларусь у цэнтры міжнароднага экуменічнага дыялогу Беларусь зьяўляецца мастом паміж хрысьціянскім Усходам і хрысьціянскім Захадам, што вельмі дапамагае ў разьвіцьці дыялогу – адзначыў вядомы экуменічны дзеяч, знаўца хрысьціянскага Ўсходу бенядыктынскі манах-тэолаг з Шэўтонскага манастыра ў Бельгіі а. Тадэй Барнас у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё падчас міжнароднай канферэнцыі “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як уклад у сацыяльнае жыцьцё Еўропы”, якая адбылася 13-15 лістапада 2011 году ў Менску.
16.11.2011
Кардынал Кох: кроў мучанікаў спрыяе дыялогу паміж Цэрквамі
У Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Менску ў суботу, 12 лістапада 2011 году, адбылося чарговае, 48-ае пленарнае пасяджэньне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічаў і Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей (Гаек). Удзел у пасяджэньні ярархаў упершыню браў Апостальскі нунцый у нашай краіне архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, а таксама кардынал Курт Кох, Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці, паведамяле Catholic.by.
16.11.2011
У сучасным сьвеце важна, каб усе хрысьціяне адзіным фронтам абвяшчалі Добрую Вестку
13 лістапада 2011 году ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў распачалася міжнародная канферэнцыя “Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысьціянскія этычныя каштоўнасьці як уклад у сацыяльнае жыцьцё Еўропы”. У форуме прыняў удзел Старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынал Курт Кох, які цяпер знаходзіцца з візітам у нашай краіне.
16.11.2011
Душпастырскія зьмены ў БГКЦ
Апошнім часам адбыліся некалькі зьменаў у душпастырстве беларускіх грэка-каталіцкіх супольнасьцяў. Новых душпастыраў атрымалі вернікі ў Менску і Івацэвічах.
15.11.2011
Ярархі Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы каталіцкіх валанцёрскіх арганізацыяў Еўропы
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек разам з Мітрапалітам РКЦ у Беларусі Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам 10-11 лістапада 2011 году знаходзіліся ў Ватыкане, дзе, як паведамляе Catholic.by, у палацы сьвятога Пія X адбылася сустрэча “Папа і еўрапейскія валанцёры”, арганізаваная Папскай Радай “Cor Unum”.
15.11.2011
Асаблівасьці савецкай рэлігійнай палітыкі ў Беларусі ў паваенны час (1944-1956 гг.)
Па вайне ўсе рэлігійныя канфесіі засьведчылі сваю лаяльнасьць уладам. З аднаго боку, гэта была даніна павагі пераможцу, а з іншага – неабходнасьць легальнага існаваньня. Падчас пераходу да мірнага будаўніцтва савецкаму рэжыму быў патрэбны дэмакратычны вобраз і падтрымка ўсяго насельніцтва краіны. У сьнежні 1949 г. праваслаўнае духавенства ўшаноўвала 70-гадовы юбілей Сталіна. У сваіх казаньнях ярархі Царквы вызначалі палітыку Камуністычнай партыі і Савецкага ўраду як “мудрую” і “дальнабачную”. Літургіі і набажэнствы ў гонар “вялікага правадыра ўсіх
народаў” прайшлі ў шмат якіх храмах. Вернікі спадзяваліся, што дзяржава па-новаму будзе ставіцца да сваіх грамадзянаў, незалежна ад рэлігійных перакананьняў, але рэчаіснасьць іх расчаравала.
Артыкул
15.11.2011
Кардынал Кох у Менску згадаў пра адсутнасьць справядлівых судоў ва ўмовах дыктатуры
Гэтыя словы Старшыні Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці кардынала Курта Коха, якія прагучалі падчас нядзельнай сьв. Імшы 13 лістапада 2011 году ў катэдральным касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на Пляцы Волі ў Менску, асабліва выдзяліла ў сваім рэпартажы Радыё Свабода і іншыя беларускія СМІ. Ватыканскі госьць прыехаў у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай адной з тэмаў каталіцка-праваслаўнага дыялогу.
Апошнім часам адбыліся некалькі зьменаў у душпастырстве беларускіх грэка-каталіцкіх супольнасьцяў. Новых душпастыраў атрымалі вернікі ў Менску і Івацэвічах. а. Аляксандар Шыбека30 кастрычніка 2011 году Апостальскі
Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) афіцыйна прадставіў вернікам сталічнай парафіі праведнага Язэпа новага адміністратара парафіі – айца Аляксандра Шыбеку, які быў рукапакладзены ў 2007 годзе. Да гэтага часу ён служыў вікарным сьвятаром у Віцебску, дзе разам з сужонкай актыўна займаўся працай з валанцёрамі і непаўнаспраўнымі асобамі. На пасадзе адміністратара парафіі праведнага Язэпа ў Менску ён замяніў а. Аляксандра Аўдзеюка.
а. Андрэй БуйнічНовы душпастыр цяпер і ў вернікаў Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Адміністратарам гэтай парафіі прызначаны а. Андрэй
Буйніч (высьвячаны на сьвятара ў сьнежні 2006 году). Раней адміністратарам гэтай парафіі зьяўляўся а. Яўген Маліноўскі з Баранавічаў. 13 лістапада 2011 году новы адміністратар парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з сваім папярэднікам адслужыў нядзельную сьв. Літургію ў гонар сьвятамучаніка Язафата.Айцец Андрэй Буйніч будзе даязджаць у Івацэвічы з Ліды, дзе ён жыве і служыць у парафіі сьв. Язафата.
Душпастрыскія перастаноўкі ў Менску і Івацэвічах адбыліся пасьля таго, як а. Аляксандар Аўдзяюк, які ў апошні час таксама дапамагаў у душпастырскай апецы івацэвіцкіх вернікаў, адмовіўся ад служэньня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве і пакінуў Каталіцкую Царкву з мэтай пераходу ў Расейскую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату.