25.09.2009
У графіку Папы на 2010 год паездкі ў Беларусь няма
13 траўня 2010 году Папа Рымскі Бенядыкт XVI наведае з візітам Партугалію. На чарговую гадавіну зьяўленьня Багародзіцы пантыфік прыедзе ў славутую вёску Фаціму.
24.09.2009
Ватыканскі кардынал наведае Беларусь
Старшыня Папскай Рады па спрыяньні хрысьціянскай еднасьці кардынал Вальтар Каспэр у лістападзе 2009 году ўжо ў другі раз наведае Беларусь. Па запрашэньні Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ватыканскі ярарх прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай хрысьціянска-юдэйскаму дыялогу, якая будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада 2009 году ў Менску.
24.09.2009
Евангелізацыйны канцэрт-праслаўленьне на плошчы Незалежнасьці На плошчы Незалежнасьці ў Менску перад Чырвоным касьцёлам у суботу, 19 верасьня 2009 году, з 21-й да 23-й гадз. адбыўся евангелізацыйны канцэрт-праслаўленьне, у якім бралі ўдзел сябры харызматычнай супольнасьці «Maran atha» з берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі, сябры каталіцкай Супольнасьці «Сьвятло-Жыцьцё» (з суполкі «Каштоўная перліна» у Менску), а таксама вядомая хрысьціянская сьпявачка Алеся Ўнукоўская.
23.09.2009
«Царква павінна быць самастойнаю»
«Ёсьць старая, старая, спакуса, каб быць блізка да ўлады, а не блізка да людзей. Гэтая спакуса праяўляецца ў розных часьцінах сьвету, у розныя часы і ёсьць сапраўды вялікаю спакусаю. Царква, калі хоча быць сапраўды Царквой, не павінна быць ворагам дзяржавы, абсалютна не, але яна павінна быць самастойнаю. Яна павінна жыць згодна з Божымі прынцыпамі. Яна павінна мець адвагу сказаць, нават дзяржаўным структурам, што тое, што вы робіце, няправільна. Гэта ня лёгка, але гэта частка нашага хрысьціянскага жыцьця, нашага хрысьціянскага заданьня», – сказаў 27 ліпеня 2009 году Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір Гузар у прамым эфіры на ўкраінскім тэлеканале ТВi.
21.09.2009
Адкрыцьцё Году Жыровіцкай іконы Маці Божай
У 2010 годзе спаўняюцца 280-ыя ўгодкі каранацыі іконы Маці Божай Жыровіцкай папскімі каронамі. Гэта была першая каранацыя цудатворнай іконы Маці Божай залатымі папскімі каронамі на тэрыторыі ВКЛ і сучаснай Беларусі.
19.09.2009
Бенядыкт XVI у 2010 годзе прыедзе ў Беларусь?
У планах Папы Рымскага Бенядыкта XVI на 2010 год пазначаны магчымы прыезд у Беларусь.
10.09.2009
Пры аднаўленьні царквы Сьвятога Духа знайшлі крыпты з астанкамі фундатараў
У Менску пры аднаўленьні легендарнага храму XVII ст. знайшлі склеп з пахаваньнем фундатараў царквы. Сам храм зьнішчылі саветы, але да трунаў не дабраліся. Крыпта можа стаць сымбалем незьнішчальнасьці Менску і турыстычнай пярлінай.
05.09.2009
Катэхетычныя сустрэчы для моладзі і студэнтаў у Менску
У капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа (вул. Арджанкідзэ 6) пачынаючы з 2 верасьня 2009 г. кожную сераду будуць праходзіць катэхетычныя сустрэчы для моладзі і студэнтаў Менску.
01.09.2009
Новыя душпастыры ў сталічнай парафіі
Новым парахам грэка-каталіцкай парафіі сьвятога і праведнага Язэпа ў Менску замест а. Андрэя Абламейкі, які накіраваны на вучобу ў Аўстрыю, будзе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).
31.08.2009
У Полацку ўпершыню пасьля скасаваньня Уніі высьвячаны сьвятар
23 жніўня 2009 году ў Полацку ў грэка-каталіцкай царкве сьвятой Параскевы Полацкай быў рукапакладзены на сьвятара дыякан Аляксандр Аўдзяюк. Ён стаў другім каталіцкім сьвятаром візантыйскага абраду, які быў высьвячаны ў Беларусі пасьля скасаваньня Уніі ў 1839 годзе (першым быў а. Яўген Усошын, якога высьвяцілі ў Маладэчна). Іншыя беларускія грэка-каталіцкія сьвятары, у тым ліку і ў міжваенны час, рукапакладаліся па-за межамі Беларусі.
Старонкі:
1 ... 1 | 2 | 3 | 4 ... 4
