Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Архібіскуп Гуджароцьці: важна, каб у вашых сэрцах гарэў агонь веры
У нядзелю, 27 лістапада 2011 году вернікі менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў сьвяткавалі памяць сьв. апостала Андрэя Першапакліканага. Урачыстую літургію ў капліцы душпастырскага цэнтра сьв. Язэпа ўзначаліў архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі.
Архібіскуп Клаўдыё Гуджароцьці ў менскіх грэка-католікаўРазам з Апостальскім нунцыем літургію служылі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, протапрасьвітар айцец Яўген Усошын, айцец Аляксандар Шыбека, а таксама сьвятары лацінскага абраду. У слове да вернікаў архібіскуп Гуджароцьці разважаў пра багацьце грэка-каталіцкай традыцыі. Ярарх выказаў радасьць з магчымасьці маліцца разам з грэка-католікамі Менску, бо, як адзначыў, для яго гэтая традыцыя не чужая. “Менавіта на беларускіх землях, ня так далёка
адсюль, у Берасьці, была заключана Унія. Сёньня сярод вас я знаходжуся нібы ў санктуарыі еднасьці”, – адзначыў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. “Няважна, ці вас шмат, але важна, каб у вашых сэрцах гарэў агонь веры, – заахвочваў ярарх грэка-каталіцкую супольнасьць. – Агонь не губляе сваіх якасьцяў у залежнасьці ад аб’ёму: ён такі самы, у ім заўсёды ёсьць цеплыня і бляск. І нават маленькі агеньчык здольны распаліць усё навокал”. Кажучы пра асобу сьвятога Андрэя, Апостальскі нунцый адзначыў, што пасьля таго, як Ісус паклікаў апостала, ён пабег і паклікаў свайго брата. Так і кожны вернік: спазнаўшы Бога, павінен дзяліцца Ім з іншымі. На заканчэньне літургіі прадстаўнікі менскіх грэка-каталіцкіх парафіяў і парафіяльных груп падзякавалі архібіскупу за яго пастырскую апеку і папрасілі бласлаўленьня для дзейнасьці парафіяў і розных ініцыятываў, якія яны рэалізуюць. Паводле Catholic.by Фота Аляксандры Шчыглінскай. Увесь фотарэпартаж са сьвята гл. на сайце Catholic.by.