А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых;
каб сталіся вы сынамі Айца вашага (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
«Усе мы ствараем Адзіную, Сьвятую, Паўсюдную і Апостальскую Царкву. Таму ўсе павінны быць “жывымі камянямі” у будынку нашай парафіі, якая зьяўляецца ўвасабленьнем гэтай Царквы ў нашай мясцовасьці», – пра гэта напісаў Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслаў Шаўчук у пастырскім лісьце «Жывая парафія – месца сустрэчы з жывым Хрыстом», які ён скіраваў да духавенства, манаства і ўсіх вернікаў УГКЦ 2 сьнежня 2011 году. Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў ШаўчукПершаярарх УГКЦ Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў (Шаўчук) адзначыў, што Слова Божае зьяўляецца асновай царкоўнага, парафіяльнага, сямейнага, грамадзкага і асабістага быцьця чалавека. Заахвочваючы пастыраў да належнай падрыхтоўкі пропаведзі на аснове абвешчанага Божага Слова, Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што гэтае «Слова павінна быць “жывым і дзейным” у жыцьці вернікаў, здольным карміць іх, даваць ім адказы на актуальныя праблемы сучаснасьці і натхняць іх на служэньне». Зьверхнік УГКЦ заклікаў да штодзённага чытаньня Сьвятога Пісаньня,
нагадваючы пры гэтым, што Катэхізіс павінен быць таксама незаменнай кнігай для духоўнага росту кожнага верніка. «Сабраная на Боскай Літургіі парафіяльная грамада аб’ядноўваецца са сваім нябачным Зьверхнікам – Хрыстом, – адзначае Першаярарх УГКЦ. – Няма больш каштоўнага моманту ў нашым зямным жыцьці, як Служба Божая. Таму сьвятая нядзеля, дзень Гасподні, павінна быць у пашане кожнага хрысьціяніна ». Важным асьпектам хрысьціянскага жыцьця зьяўляецца асабістая і сямейная прыватная малітва, адзначае Ўладыка Сьвятаслаў (Шаўчук). Яна зьяўляецца працягам царкоўнай літургічнай малітвы. Паводле яго словаў, кожная
парафія павінна быць арганізаванаю супольнасьцю, у якой пад апекай свайго параха і ў супрацоўніцтве з ім кожны павінен служыць іншаму. Акрамя гэтага, у парафіі належыць мець «добра сфармаваных і дасьведчаных супрацоўнікаў сьвятара, якія будуць дапамагаць яму весьці катэхетычныя школы, царкоўныя брацтвы, дабрачынныя ўстановы, моладзевыя арганізацыі і малітоўныя групы». Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ