Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Эфіёпія: пасяджэньне каталіцка-праваслаўнай багаслоўскай камісіі
16-23 студзеня ў эфіёпскай сталіцы Адыс-Абеба праходзіць пасяджэньне зьмешанай міжнароднай камісіі па пытаньнях тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Ўсходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі.
Папа Рымскі Бенядыкт XVI і Патрыярх Баўтрамей IКаталіцкую дэлегацыю на форуме ўзначаліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці. Мерапрыемства праходзіць адначасова з Тыднем малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які пройдзе 18-25 студзеня.
Кардынал Курт Кох заклікаў у гэты час асабліва задумацца над "экуменізмам мучанікаў", бо гэтая тэма, зьяўляецца асабліва актуальнай у сёньняшнім сьвеце. "Хрысьціяне павінны быць салідарныя з тымі, хто церпіць за веру і разам з імі абараняць свабоду спавяданьня веры", - адзначыў ярарх. Зьмешаная камісія па пытаньнях тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкай Царквой і Ўсходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі была
створана ў студзені 2003 г. па ініцыятыве Папскай Рады спрыяньня хрысьціянскай еднасьці і кіраўніцтва некаторых Праваслаўных Цэркваў: Сірыйскай, Копцкай, Сірыйска-Праваслаўнай, Армянскай Апостальскай, Эфіёпскай, Эрытрэйскай і Сірыйска-Маланкарскай.