Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх.
22.01.2012
Экуменічны тыдзень: малітва ў Менску
21 студзеня 2012 году на экуменічную малітву ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся прадстаўнікі Рыма- і Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай, Лютаранскай Царквы, а таксама супрацоўнікі Біблейскага таварыства з пратэстанцкіх супольнасьцяў.
Архібіскуп Гуджароцьці на 10-годдзе сваёй хіратоніі:
вялікая радасьць служыць народу, які напоўнены любоўю
5 студзеня 2012 году ў менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены адбылася літургія з нагоды 10-годдзя біскупскай хіратоніі Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці. Разам з юбілярам маліліся ўсе беларускія біскупы, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія сьвятары абодвух абрадаў.
07.01.2012
Свабода ня можа быць без духоўнасьці Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначыў 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасьвячэньня. У інтэрв’ю журналістам Ватыканскага радыё ярарх узгадаў падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліўся першымі ўражаньнямі ад служэньня ў Беларусі.
06.01.2012
Экзарх Антон Неманцэвіч – узор вернасьці Царкве 6 студзеня 1943 году, у менскай турме СД закончыў сваё зямное жыцьцё а. Антон Неманцэвіч, Экзарх беларускіх усходніх католікаў. З гэтай нагоды Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) заклікаў сьвятароў і вернікаў асабліва ўзгадаць яго падчас малітваў.
05.01.2012
Хор «Прасфара» запрашае на калядны канцэрт У нядзелю, 8 студзеня 2012 году хор «Прасфара» менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і праведнага Язэпа запрашае на Калядны канцэрт. Сёлета хору спаўняецца 5 гадоў.
21 студзеня 2012 году на экуменічную малітву ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся прадстаўнікі Рыма- і Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай, Лютаранскай Царквы, а таксама супрацоўнікі Біблейскага таварыства з пратэстанцкіх супольнасьцяў. Экуменічная малітва ў Менску, 21.01.2012.Сёлета больш за 100 краінаў сьвету прымаюць удзел у міжнародным экуменічным Тыдні малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які штогод з 18 па 25 студзеня ладзіць Каталіцкая Царква. Матэрыялы для 45-га Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў 2012 году ўпершыню былі падрыхтаваныя хрысьціянамі з Польшчы. У склад экуменічнай рэдакцыйнай групы, якая працавала над гэтымі тэкстамі, уваходзілі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкай, Лютаранскай, Праваслаўнай Цэркваў, старакатолікі, а таксама прадстаўнікі розных пратэстанцкіх супольнасьцяў, якія дзейнічаюць у Польшчы. Тэмай сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з 1-га Пасланьня апостала Паўла да Карынцянаў — “Перамененыя перамогай Ісуса Хрыста” (1 Кар 15, 51-58). Экуменічная малітоўная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх канфесіяў адбылася ў Менску 21 студзеня 2012 году ў пяты раз, паведамляе пра яе беларускі каталіцкі партал Catholic.by. Зьвяртаючыся да словаў Апостала народаў сьв. Паўла, прадстаўнік кожнай канфесіі казаў пра важнасьць падобных сустрэчаў і малітваў, бо яны зьяўляюцца спаўненьнем волі самога Ісуса Хрыста — каб усе былі адно. “Таму д’ябал баіцца такіх малітваў”, — заўважыў Старшыня Праўленьня Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Герман Родаў. “Сьвет слухае сьведкаў, а не настаўнікаў”, — аб гэтым нагадаў дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі Антнон Дзям’янка падчас сьв. Імшы, якая папярэднічала малітоўнай сустрэчы. Для таго, каб у сучасным сьвеце моцна і ўпэўнена сьведчыць пра Хрыста, неабходна быць адзінымі. Заданьне кожнага хрысьціяніна, як адзначыў ярарх, паказаць, што хрысьціянства — гэта тое, да чаго варта імкнуцца. Паводле словаў біскупа Самастойнай евангельска-лютаранскай Царквы Ўладзіміра Меерсана, хрысьціянства можна ахарактарызаваць адным словам — любоў. Бо ўся яго сутнасьць заключаецца ў дзьвюх запаведзях любові — да Бога і бліжняга. “Мы ўсе — дзеці Божыя, таму давайце разумець, любіць і паважаць адно аднаго”, — адзначыў прадстаўнік Лютаранскай Царквы. “Мы павінны перамяніцца, несьці сьвятло, добразычлівасьць, быць спакойнымі ў сэрцах і ня быць злымі, — адзначыў протаярэй Праваслаўнай Царквы айцец Аляксандар Шымбалёў. — Шмат залежыць ад нас. Таму будзем жа выконваць словы Сьвятога Пісаньня і станем «перамененымі перамогай Ісуса Хрыста»”. “Перамагаць зло дабром, — падкрэсьліў протапрасьвітар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Яўген Усошын. — Дабром — значыць захоўваць супакой, ня помсьціць, рабіць учынкі міласэрнасьці і чыніць дабро, праяўляць клопат пра іншых”. Напрыканцы малітоўнай сустрэчы Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч яшчэ раз нагадаў: “Бог перамог д’ябла — крыніцу падзелаў і непаразуменьняў, каб
і мы маглі перамагаць падзелы”. Таксама рыма-каталіцкі ярарх адзначыў: “Дар еднасьці — гэта дар Сьвятога Духа, таму трэба маліцца, каб усе былі адно, умелі прасіць прабачэньня і прабачаць. “Каб усе былі адно” — гэта праграма жыцьця кожнага хрысьціяніна. Ісус захоўвае нас ад усялякага зла, трэба толькі адкрыць сваё сэрца на Яго”, — падкрэсьліў у сваёй прамове Мітрапаліт Кандрусевіч. Малітоўная сустрэча завершылася сумеснай малітвай “Ойча наш”, якой навучыў сваіх вучняў Сам Ісус Хрыстос. Як сымбалічны знак у пацьверджаньне гатоўнасьці ісьці за Хрыстом, прадстаўнікі канфесіяў паклалі каля ясьляў з немаўляткам Ісусам жывую чырвоную ружу.