Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх.
22.01.2012
Экуменічны тыдзень: малітва ў Менску
21 студзеня 2012 году на экуменічную малітву ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся прадстаўнікі Рыма- і Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай, Лютаранскай Царквы, а таксама супрацоўнікі Біблейскага таварыства з пратэстанцкіх супольнасьцяў.
Архібіскуп Гуджароцьці на 10-годдзе сваёй хіратоніі:
вялікая радасьць служыць народу, які напоўнены любоўю
5 студзеня 2012 году ў менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены адбылася літургія з нагоды 10-годдзя біскупскай хіратоніі Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці. Разам з юбілярам маліліся ўсе беларускія біскупы, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія сьвятары абодвух абрадаў.
07.01.2012
Свабода ня можа быць без духоўнасьці Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначыў 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасьвячэньня. У інтэрв’ю журналістам Ватыканскага радыё ярарх узгадаў падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліўся першымі ўражаньнямі ад служэньня ў Беларусі.
06.01.2012
Экзарх Антон Неманцэвіч – узор вернасьці Царкве 6 студзеня 1943 году, у менскай турме СД закончыў сваё зямное жыцьцё а. Антон Неманцэвіч, Экзарх беларускіх усходніх католікаў. З гэтай нагоды Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) заклікаў сьвятароў і вернікаў асабліва ўзгадаць яго падчас малітваў.
05.01.2012
Хор «Прасфара» запрашае на калядны канцэрт У нядзелю, 8 студзеня 2012 году хор «Прасфара» менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і праведнага Язэпа запрашае на Калядны канцэрт. Сёлета хору спаўняецца 5 гадоў.
Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх.
Архібіскуп ВоэлькіАрхібіскуп Райнэр Марыя Воэлькі адзначыў, што Германія – гэта краіна ў якой пачалася Рэфармацыя і таму тут асабліва важным зьяўляецца экуменічны дыялог. Ён таксама падкрэсьліў, што на гэта часта зьвяртаюць увагу рыма-каталіцкі архібіскуп Роберт Цоліч, старшыня епіскапату Германіі і старшыня Лютэранскай Царквы пастар Ніколаўс Шнайдэр. Паводле архібіскупа Бярлінскага дыялог паміж хрысьціянскімі канфесіямі – гэта перш за ўсё супольнае сьведчаньне там, дзе жывеш. “У Бярліне толькі 9% жыхароў зьяўляюцца католікамі, а 18% – гэта лютэране. На працягу шматлікіх гадоў тут існуе Экуменічная Рада, да якой належыць больш за 30ь хрысьціянскіх супольнасьцяў і канфесіяў”, - сказаў архібіскуп Воэлькі. Ён адзначыў, што хрысьціяне могуць тут утрымацца толькі ў еднасьці. “Гэта ня значыць, што мы ня бачым таго, што нас падзяляе. Мы сьвядомыя розьніц, якія існуцюць паміж намі, але жадаем сумесна сьведчыць пра Хрыста ў нашым загубленым грамадзтве”, – сказаў архібіскуп Воэлькі. Паводле Ватыканскага радыё