Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Архібіскуп ЧэльліАрхібіскуп Клаўдыё Марыя Чэльлі, старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі, падкрэсьліў, што прысутнасьць каталікоў у Інтэрнэце мае надзвычай важнае значэньне для Царквы. Ён адзначыў, што ў 2009 годзе прыкладна 440 мільёнаў каталікоў у той ці іншай ступені прысутнічалі ў сетцы Інтэрнэт. Паводле інфармацыі L’Osservatore Romano, архібіскуп Чэльлі падкрэсьліў, што грамадзтва перайшло з “эпохі інфармацыі” ў “эпоху зносінаў”, дзе кантэнт становіцца аб’ектам дыялогу. Гаворачы пра сацыяльныя СМІ, архібіскуп Чэльлі адзначыў: “Мова зносінаў супольнасьцяў, іх разуменьне і бачаньне жыцьця зьяўляюцца вялікімі задачамі, якія стаяць перад тымі, хто хоча прысутнічаць у новым лічбавым сьвеце”. Архібіскуп адзначыў важны ўклад Папаў Паўла VI, Яна Паўла II, а таксама Бенядыкта XVI у сьвет камунікацыяў і сказаў, што каталікі павінны прыняць гэты выклік і ўвайсьці ў гэты “двор язычнікаў”,
дзе шмат хто ня ведае Бога.
Лекцыя Архібіскупа Чэльлі адбылася ва ўніверсітэце швайцарскага гораду Фрыбургу падчас сустрэчы, арганізаванай Канферэнцыяй біскупаў Швайцарыі і Швайцарскай Лігай Прэсы. Мерапрыемства было праведзена ў гонар 40-годдзя пастырскай інструкцыі па пытаньнях сродкаў масавай камунікацыі “Communio et Progressio”. Паводле California Catholic Daily