Архібіскуп Воэлькі: мы павінны сумесна сьведчыць пра Хрыста
Архібіскуп Бярлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сьведчаньне хрысьціянаў розных дэнамінацыяў можа быць знакам для загубленага грамадзтва. “Найлепшым прыкладам гэтага – сітуацыя ў Берліне, у якім хрысьціяне зьяўляюцца меншасьцю”, – сказаў нямецкі ярарх.
22.01.2012
Экуменічны тыдзень: малітва ў Менску
21 студзеня 2012 году на экуменічную малітву ў менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі сабраліся прадстаўнікі Рыма- і Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай, Лютаранскай Царквы, а таксама супрацоўнікі Біблейскага таварыства з пратэстанцкіх супольнасьцяў.
Архібіскуп Гуджароцьці на 10-годдзе сваёй хіратоніі:
вялікая радасьць служыць народу, які напоўнены любоўю
5 студзеня 2012 году ў менскім касьцёле сьв. Сымона і Алены адбылася літургія з нагоды 10-годдзя біскупскай хіратоніі Апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Клаўдыё Гуджароцьці. Разам з юбілярам маліліся ўсе беларускія біскупы, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і шматлікія сьвятары абодвух абрадаў.
07.01.2012
Свабода ня можа быць без духоўнасьці Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі адзначыў 5 студзеня 10-гадовы юбілей біскупскага пасьвячэньня. У інтэрв’ю журналістам Ватыканскага радыё ярарх узгадаў падзеі 10-гадовай даўніны, а таксама падзяліўся першымі ўражаньнямі ад служэньня ў Беларусі.
06.01.2012
Экзарх Антон Неманцэвіч – узор вернасьці Царкве 6 студзеня 1943 году, у менскай турме СД закончыў сваё зямное жыцьцё а. Антон Неманцэвіч, Экзарх беларускіх усходніх католікаў. З гэтай нагоды Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) заклікаў сьвятароў і вернікаў асабліва ўзгадаць яго падчас малітваў.
05.01.2012
Хор «Прасфара» запрашае на калядны канцэрт У нядзелю, 8 студзеня 2012 году хор «Прасфара» менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога і праведнага Язэпа запрашае на Калядны канцэрт. Сёлета хору спаўняецца 5 гадоў.
У Кіеве розныя канфесіі аб’ядналіся ў малітве за еднасьць хрысьціянаў
Экуменічная малітва ў КіевеУ грэка-каталіцкім храме сьвятога Васіля Вялікага ў Кіеве 22 студзеня 2012 году прадстаўнікі хрысьціянскіх Цэркваў Украіны сумесна маліліся за еднасьць хрысьціянаў. У малітве прынялі ўдзел Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук), біскуп-памочнік Кіеўскай архіяпархіі УГКЦ Ёсіф (Мілян), экзарх Адэска-Крымскі УГКЦ Васіль (Івасюк), Апостальскі нунцый ва Ўкраіне архібіскуп Томас Эдвард Галіксан, архібіскуп Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне Пётр Мальчук, духавенства Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату, Украінскай Аўтакевальнай Праваслаўнай Царквы, біскупы і пастары Нямецкай Евангелічна-Лютаранскай Царквы і прадстаўнікі Саюзу хрысьціян веры евангельскай Украіны (пяцідзясятнікі), у прыватнасьці, старшы біскуп ЦХВЕУ Міхаіл Паночка. Падчас малітвы, зьвяртаючыся да прысутных, рыма-каталіцкі архібіскуп Пётр Мальчук зьвярнуў увагу на важнасьць еднасьці паміж хрысьціянамі. Параўноўваючы жыцьцё: агульнацаркоўнае, парафіяльнае і асабістае з “чоўнам”, рымска-
каталіцкі ярарх адзначыў, што асноўнай перадумовай для знаходжаньня ў ім ёсьць Хрыстос, Які адзіны павінен кіраваць нашымі думкамі і нашымі ўчынкамі на шляху да будучай еднасьці паміж Цэрквамі. Паводле інфармацыі сайту Камісіі хрысьціянскай еднасьці УГКЦ, сумесная малітва завяршылася зваротам да прысутных Першаярарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Сьвятаслава (Шаўчука). Зьверхнік УГКЦ адзначыў, што “калі чуем сёньня слова “еднасьць”, дык верым, што Ісус увайшоў у човен нашага жыцьця, а гэта значыць, што еднасьць паміж Цэрквамі не зьяўляецца толькі справай чалавечай, а справай Божай”. Паводле RISU