Галоўная
Навіны хрысьціянскага сьвету
Айцец Мілан Жуст у сваім штогадовым дакладзе, які ён падае Папскай Радзе па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, падсумоўваючы вынікі году ў дачыненьнях з супольнасьцямі ў славянскім сьвеце ў 2011 годзе, адзначае наступныя найбольш важныя падзеі.
У першую чаргу ён называе шматлікія сустрэчы з ярархамі Расейскай Праваслаўнай Царквы: у сакавіку мінулага году старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох наведаў Расею, дзе быў прыняты Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам, старшынём Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. У ходзе гутарак абодва бакі аднадушна адзначылі пазітыўнае разьвіцьцё праваслаўна-каталіцкіх адносінаў, нягледзячы на існуючыя цяжкасьці.
Вялікае значэньне на думку а. Мілана Жуста, мелі таксама сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Маскоўскай духоўнай акадэміі, Сьвята-Ціханаўскага праваслаўнага ўніверсітэту і Агульнацаркоўнай асьпірантуры імя сьв. Кірылы і Мятода. У праваслаўных суразмоўцаў можна было заўважыць значны прагрэс у ведах пра Каталіцкую Царквы і шчырую цікавасьць да яе багаслоўяі ды іншых асьпектаў царкоўнага жыцьця, адзначае супрацоўнік ватыканскай дыкастэрыі.
Затым айцец Мілан Жуст піша пра візіт Мітрапаліта Іларыёна ў верасьні 2011 году ў Ватыкан і яго сустрэчу з Сьвятым Айцом. Праваслаўны мітрапаліт з Маскоўскага Патрыярхату і яго супрацоўнікі былі прынятыя таксама супрацоўнікамі Рымскай курыі. Мітрапаліт Іларыён стаў частым госьцем Каталіцкай Царквы, адзначае супрацоўнік Папскай Рады, пры чым ня толькі ў Італіі, але і ў іншых краінах. У час сваіх паездак ён імкнецца да кантактаў з каталікамі і прапануе розныя ініцыятывы для супрацоўніцтва.
У дачыненьнях з Украінскай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату айцец Жуст лічыць неабходным узгадаць пра сустрэчу ў Рыме 24 траўня з нагоды сьвяткаваньня 1150-й гадавіны знаходкі ў Крыму мошчаў сьв. Клімента I, папы, сьвятымі роўнаапостальнымі Кірылам і Мятодам. Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў УПЦ МП архіяпіскап Аляксандар (Драбінко) сустрэўся тады з Папам, а ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ прайшла праваслаўная Літургія, на якой прысутнічалі шматлікія каталікі.
Па запрашэньні зьверхніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліта Філарэта ў лістападзе 2011 году старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох пабываў таксама ў Менску. На думку супрацоўніка Папскай Рады а. Мілана Жуста, восеньская каталіцка-праваслаўная канферэнцыя ў Менску, на якой выступіў з дакладам таксама і кардынал Курт Кох, стала адной з самых важных падзей мінулага году.
Напыканцы свайго агляду супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў а. Мілан Жуст нагадвае таксама пра добрыя кантакты з Сербскай Праваслаўнай Царквой. У верасьні 2011 году супрацоўнікі Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў прысутнічалі на біскупскай хіратоніі Патрыяршага вікарыя Сербскай Праваслаўнай Царквы Андрэя Ілерджы. З гэтай нагоды адбылася таксама сустрэча з Патрыярхам Ірынеем ды іншымі прадстаўнікамі Сербскай Праваслаўнай Царквы.
Айцец Жуст падкрэсьлівае, што апроч мерапрыемстваў, арганізаваных Папскай Радай па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, разьвіваюцца шматлікія кантакты паміж католкіамі і праваслаўнымі на епархіяльным і мясцовым узроўнях. “Тое, што сапраўды важна ў адносінах да сутнасьці экуменізму — гэта ўнутранае ўзрастаньне”, — падкрэсьлівае а. Жуст.
Славенскі сьвятар-езуіт нагадвае таксама словы праваслаўнага багаслова а. Паўла Фларэнскага, які лічыў, што адшуканьне еднасьці падзеленых хрысьціянаў можа стаць сапраўды выратавальным для ўсяго чалавецтва. Трэба “заўважаць маленькія крокі наперад і радавацца тым парасткам, якія паступова разьвіваюцца, і таму плёну, які абяцае даць багаты ўраджай у адпаведны час”, падкрэсьлівае супрацоўнік Папскай Рады па справах еднасьці хрысьціянаў, які адказвае за дачыненьні з хрысьціянскімі Цэрквамі ва Ўсходняй Еўропе і Грузіі.
Гл. таксама:
У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат і сінадальнасьць
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
Прадстаўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў пра сустрэчу Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха
Усходнія Каталіцкія Цэрквы павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі дыялогу праўды і любові
Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад

25.01.2012
Мілан Жуст: у экуменізьме трэба заўважаць маленькія крокі наперад
З нагоды Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў славенскі езуіт а. Мілан Жуст апублікаваў на старонках аднаго з студзеньскіх нумароў ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano” свой штогадовы агляд экуменічных дачыненьняў з праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краінаў.

У першую чаргу ён называе шматлікія сустрэчы з ярархамі Расейскай Праваслаўнай Царквы: у сакавіку мінулага году старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох наведаў Расею, дзе быў прыняты Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам, старшынём Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. У ходзе гутарак абодва бакі аднадушна адзначылі пазітыўнае разьвіцьцё праваслаўна-каталіцкіх адносінаў, нягледзячы на існуючыя цяжкасьці.
Вялікае значэньне на думку а. Мілана Жуста, мелі таксама сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Маскоўскай духоўнай акадэміі, Сьвята-Ціханаўскага праваслаўнага ўніверсітэту і Агульнацаркоўнай асьпірантуры імя сьв. Кірылы і Мятода. У праваслаўных суразмоўцаў можна было заўважыць значны прагрэс у ведах пра Каталіцкую Царквы і шчырую цікавасьць да яе багаслоўяі ды іншых асьпектаў царкоўнага жыцьця, адзначае супрацоўнік ватыканскай дыкастэрыі.
Затым айцец Мілан Жуст піша пра візіт Мітрапаліта Іларыёна ў верасьні 2011 году ў Ватыкан і яго сустрэчу з Сьвятым Айцом. Праваслаўны мітрапаліт з Маскоўскага Патрыярхату і яго супрацоўнікі былі прынятыя таксама супрацоўнікамі Рымскай курыі. Мітрапаліт Іларыён стаў частым госьцем Каталіцкай Царквы, адзначае супрацоўнік Папскай Рады, пры чым ня толькі ў Італіі, але і ў іншых краінах. У час сваіх паездак ён імкнецца да кантактаў з каталікамі і прапануе розныя ініцыятывы для супрацоўніцтва.
У дачыненьнях з Украінскай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату айцец Жуст лічыць неабходным узгадаць пра сустрэчу ў Рыме 24 траўня з нагоды сьвяткаваньня 1150-й гадавіны знаходкі ў Крыму мошчаў сьв. Клімента I, папы, сьвятымі роўнаапостальнымі Кірылам і Мятодам. Старшыня Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў УПЦ МП архіяпіскап Аляксандар (Драбінко) сустрэўся тады з Папам, а ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ прайшла праваслаўная Літургія, на якой прысутнічалі шматлікія каталікі.
Па запрашэньні зьверхніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліта Філарэта ў лістападзе 2011 году старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў кардынал Курт Кох пабываў таксама ў Менску. На думку супрацоўніка Папскай Рады а. Мілана Жуста, восеньская каталіцка-праваслаўная канферэнцыя ў Менску, на якой выступіў з дакладам таксама і кардынал Курт Кох, стала адной з самых важных падзей мінулага году.
Напыканцы свайго агляду супрацоўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў а. Мілан Жуст нагадвае таксама пра добрыя кантакты з Сербскай Праваслаўнай Царквой. У верасьні 2011 году супрацоўнікі Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў прысутнічалі на біскупскай хіратоніі Патрыяршага вікарыя Сербскай Праваслаўнай Царквы Андрэя Ілерджы. З гэтай нагоды адбылася таксама сустрэча з Патрыярхам Ірынеем ды іншымі прадстаўнікамі Сербскай Праваслаўнай Царквы.
Айцец Жуст падкрэсьлівае, што апроч мерапрыемстваў, арганізаваных Папскай Радай па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, разьвіваюцца шматлікія кантакты паміж католкіамі і праваслаўнымі на епархіяльным і мясцовым узроўнях. “Тое, што сапраўды важна ў адносінах да сутнасьці экуменізму — гэта ўнутранае ўзрастаньне”, — падкрэсьлівае а. Жуст.
Славенскі сьвятар-езуіт нагадвае таксама словы праваслаўнага багаслова а. Паўла Фларэнскага, які лічыў, што адшуканьне еднасьці падзеленых хрысьціянаў можа стаць сапраўды выратавальным для ўсяго чалавецтва. Трэба “заўважаць маленькія крокі наперад і радавацца тым парасткам, якія паступова разьвіваюцца, і таму плёну, які абяцае даць багаты ўраджай у адпаведны час”, падкрэсьлівае супрацоўнік Папскай Рады па справах еднасьці хрысьціянаў, які адказвае за дачыненьні з хрысьціянскімі Цэрквамі ва Ўсходняй Еўропе і Грузіі.
Паводле AGNUZ і Ватыканскага радыё.
Гл. таксама:
У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат і сінадальнасьць
«Цуд яднаньня распачаўся» — фільм Супольнасьці «Chemin Neuf»
Прадстаўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў пра сустрэчу Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха
Усходнія Каталіцкія Цэрквы павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі дыялогу праўды і любові
Біскуп УГКЦ Багдан Дзюрах: нягледзячы на намаганьні Маскоўскай Патрыярхіі, экуменічны дыялог ідзе наперад
Гэты артыкул чыталі 866 разоў (-ы)