Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Ужо больш за 10 гадоў у Барысаве праводзяцца экуменічныя малітоўныя служэньні з удзелам сьвятароў і пастараў розных хрысьціянскіх супольнасьцяў. Ня стаў выключэньнем і гэты год, паведамляе беларускі каталіцкі партал Catholic.by. Барысаў.
Экуменічная малітва ў касьцёле.У экуменічных малітоўных сустрэчах 19-23 студзеня 2012 году прымалі ўдзел душпастыры і вернікі пяці канфесіяў з розных хрысьціянскіх супольнасьцяў г. Барысава. Сьвятары Каталіцкай Царквы і пастыры розных хрысьціянскіх супольнасьцяў слухалі Божае слова, на яго аснове казалі словы прывітаньня, вернікі сьпевамі праслаўлялі адзінага Госпада, а на заканчэньне экуменічнай сустрэчы кожны з душпастыраў прамаўляў малітву. Сёлета ў экуменічных малітоўных сустрэчах у Барысаве бралі ўдзел: ад рыма-каталіцкай парафіі Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі былі а. Міхал Цьвячкоўскі, МІС і а. Юзаф Пятушка, МІС, кс. Аляксандар Тарасевіч прадстаўляў рыма-каталіцкую парафію Спасланьня Духа Сьвятога,
пастар Васіль Ложачнік быў ад Адвентыстаў сёмага дня, пастар Сяргей Жукоўскі ад евангельскіх хрысьціянаў баптыстаў, пяцідзясятнікаў прадстаўляў пастар Уладзімір Міхадзюк з супольнасьці “Божыя Дары”, а поўнаевангельскую супольнасьць “Сьвятло сьвету” прадстаўляў пастар Яўген Пугач. Як узгадваюць арганізатары экуменічнай малітвы ў Барысаве, пачыналася ўсё з малітоўных сустрэчаў саміх пастыраў. Яшчэ перад тым, як зьявілася ідэя праводзіць малітоўныя сустрэчы з удзелам вернікаў, узьнікла ініцыятыва стварыць “тэлефон даверу” (псіхалагічнай кансультацыі ў хрысьціянскім экуменічным духу). Калі ж пачаліся сустрэчы з удзелам вернікаў, спачатку, у
рамках экуменічнага тыдня, праводзілася толькі адна сустрэча. Але з цягам часу, адзначае кс. Аляксандар Тарасевіч, гэтыя мерапрыемствы сталі адпавядаць агульнапрынятаму ў сьвеце парадку правядзеньня такіх служэньняў: набажэнствы на працягу экуменічнага тыдня праводзяцца па чарзе ва ўсіх супольнасьцях Цэркваў-удзельніц. Напачатку кожны прысутны пастыр кажа прывітальнае слова, затым казаньне прамаўляе пастыр з іншай канфесіі, а напрыканцы малітоўнай экуменічнай сустрэчы, па чарзе, кожны прысутны пастыр уголас моліцца. Разам з удасканальваньнем студзеньскіх сустрэчаў падчас Тыдня еднасьці ўвасабляліся ў жыцьцё і іншыя сумесныя пачынаньні, кажа кс. Аляксандар Тарасевіч. Так, сустрэча пастыраў стала штомесячнай, узьнікла ўзаемная дапамога ў падрыхтоўцы і правядзеньні сьвяточных (велікодных і калядных) мерапрыемстваў. Было
праведзена некалькі сустрэчаў у рамках «Рэха каталіцкага кінафестывалю “Magnificat”», сумесна абмяркоўваліся пытаньні правядзеньня хрысьціянскага музычнага фестывалю. Экуменічная малітва ў Барысаве.Да “перамяненьня перамогай Ісуса Хрыста” заклікае нас у гэтым годзе польская экуменічная супольнасьць. Трэба спадзявацца, што тыя хрысьціяне ў Барысаве, якія прыходзяць у розныя хрысьціянскія супольнасьці на экуменічныя малітоўныя сустрэчы падчас Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў, сапраўды хочуць бліжэй пазнаць адно аднаго і шчыра прагнуць шукаць шлях да зьяднаньня, бо чуюць заклік Госпада “каб усе былі адно”. Фота А.Шчыглінскай, Catholic.by.
Фотарэпартажы з Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў у Барысаве: у пратэстанцкіх супольнасьцях гл. тут, а ў каталіцкіх парафіях гл. тут.