Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
11 лютага 1952 году ў адным з лагероў пад Тайшэтам закончыўся зямны шлях грэка-каталіцкага архімандрыта Андрэя Цікоты. Савецкія ўлады прапаноўвалі яму прыняць сан праваслаўнага япіскапа і ўзначаліць праваслаўную Царкву ў Беларусі. Катэгарычная адмова прысьпешыла сьмерць былога генэрала Ордэну марыянаў. У 2003 годзе ў Рыме быў распачаты працэс беатыфікацыі гэтага выдатнага беларускага сьвятара. Да 60-х угодкаў ягонай мучаніцкай сьмерці прапануем гутарку Міхася Скоблы з дасьледчыкам беларускага хрысьціянскага руху Юрасём Гарбінскім, якая адбылася на Радыё Свабода. — Юрась, Вы зьяўляецеся аўтарам даведніка “Беларускія хрысьціянскія дзеячы ХХ стагоддзя”. Як бы Вы акрэсьлілі асобу Андрэя Цікоты, яго ролю ў айчынным хрысьціянскім руху першай паловы мінулага стагоддзя? Андрэй Цікота – генерал Ордэну марыянаў. Рым, 1934 г. (зьлева), Вязень савецкага ГУЛАГу. 1949–1951 гг.— Калі паглядзець на беларускі хрысьціянскі рух ХХ стагоддзя, яго творцаў, лідараў і ўдзельнікаў, то асоба айца Андрэя Цікоты займае ў ім адно з ключавых месцаў. Найперш варта адзначыць наступнае. Айцец архімандрыт Андрэй Цікота поруч з айцом Фабіянам Абрантовічам, ксяндзамі Адамам Станкевічам і Ўладзіславам Талочкам, біскупам Чаславам Сіповічам ды іншымі быў адным з яркіх лідараў каталіцкага крыла тагачаснага беларускага хрысьціянскага руху. Ён ня толькі выпрацоўваў стратэгію гэтага руху, але і быў адмысловым практыкам ды ўмелым арганізатарам. Менавіта дзякуючы Цікоту, пры падтрымцы віленскага біскупа Юрыя Матулевіча, паўстаў беларускі па духу Ордэн сясьцёр-еўхарыстак у Друі. Па-другое, гэта быў сьвятар-патрыёт, які ў роднай мове пашыраў Слова Божае на беларускіх этнічных землях у няпростых палітычных варунках міжваеннай Польшчы. Па-трэцяе, асоба архімандрыта Андрэя Цікоты
знакавая яшчэ і тым, што ён у сваёй сьвятарскай працы быў усім для ўсіх. Лепшым таму сьведчаньнем ёсьць тое, што Цікота двойчы абіраўся генералам Ордэну айцоў-марыянаў і цягам амаль дзесяці гадоў кіраваў Усходняй місіяй у Маньчжурыі і Кітаі. Гэта на сёньня адзін з нямногіх прыкладаў, калі сьвятар-беларус займаў такія высокія пасады ў Каталіцкай Царкве і выконваў свае абавязкі з годнасьцю, маючы павагу і прызнаньне найвышэйшых духоўных ўладаў Ватыкану. Зробленае Андрэем Цікотам у беларускай рэлігійнай гісторыі ХХ стагоддзя ня страціла сваёй важнасьці і сёньня. Хутчэй — наадварот. Пра гэта сьведчыць распачаты ў 2003 годзе ў Рыме яго беатыфікацыйны працэс.
Біскуп Ф. Бучыс з беларускімі сьвятарамі-марыянамі Ф. Абрантовічам і А. Цікотам. Рым, 1920-я гг.
Біскуп Ф. Бучыс з беларускімі сьвятарамі-марыянамі Ф. Абрантовічам і А. Цікотам. Рым, 1920-я гг.
— У Вашым даведніку не называецца дакладная дата сьмерці Андрэя Цікоты. Цяпер, я так разумею, дата і абставіны сьмерці высьветленыя? — Не зусім так. І ў энцыклапедычным даведніку “Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя: жыцьцярысы, мартыралогія, успаміны”, і ў біяграфічным слоўніку “Беларускі хрысьціянскі рух ХХ стагоддзя” на польскай мове, напісаным у суаўтарстве з
вядомым беларускім гісторыкам Юрыем Туронкам, былі пададзеныя дзьве даты. Адна з іх — 11 лютага 1952 году. Менавіта гэтую дату ўпершыню падала ў сваім лісьце да сястры Юзэфы Жук ад 2 сьнежня 1953 году кіраўнічка Закону сясьцёр-еўхарыстак Апалонія Пяткун. І гэта мае сваё вытлумачэньне. Справа ў тым, што вязень савецкага лягеру пад Тайшэтам Андрэй Цікота лістоўны кантакт навязаў якраз з манашкамі-еўхарысткамі з Друі, а менавіта з манашкай Лізаветай Варонькай і згаданай вышэй маці-кіраўнічкай А. Пяткун. Вядомыя 8 лістоў архімандрыта з Гулагу. Апошні з іх быў атрыманы напрыканцы 1951 году. Заклапочаныя маўчаньнем айца Цікоты, манашкі распачалі пошук. Былі напісаныя лісты-запыты ў Харбін і Маскву — у Міністэрства ўнутраных справаў СССР. Так удалося часткова высьветліць лёс архімандрыта. Аднак канчаткова дату сьмерці Цікоты ўдалося высьветліць расейскаму гісторыку Сяргею Кудраўцаву з Чыты. Толькі ў 1998 годзе яму ўдалося у архіве ФСБ па Чыцінскай вобласьці выявіць “Акт о смерти з/к Андрея Цикоты” ад 13 лютага 1952
году, складзены ў лагернай больніцы № 2 «Озерстроя». Зь яго вынікае, што “/к Цикота Андрей Феликсович, л/д 3-352, рождения 1891 года, уроженец Свинтянского уезда, б. Виленской губ., национальность — белорус”, памёр 11 лютага 1952 году. У пасьведчаньні паведамлялася прычына сьмерці: “Остановка сердечной деятельности при явлении общей интоксикации организма”. Гэты дакумент абнародаваны Апостальскім візітатарам архімандрытам Сяргеем Гаекам 8 лютага 2012 году ў Генеральным доме марыянскага ордэну ў Рыме. Пахаваны Андрэй Цікота на агульных могілках у ваколіцах Брацка.
Ліст сястры Юліі Кадышэўскай у МУС СССР у справе росшуку архімандрыта А. Цікоты. Друя, 1953 г.