Царква
Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго... нічога, што ў блізкага твайго
(10 запаведзь, Выхад 20:17)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Навіны за 2012 год
Памер шрыфту

22.02.2012

“Стаўся ахвярай за веру і Бацькаўшчыну”

Айцец Андрэй Цікота
Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага ў Менску запрашае на духоўную сустрэчу, якая адбудзецца з нагоды 60-годдзя мучаніцкай сьмерці (11 лютага 1952 г.) у асобым лагеры для палітзьняволеных пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C.

Сустрэча адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу – 24 лютага 2012 году, а 19-й гадз. у Душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа па вул. Арджанікідзэ, 6.

Падчас сустрэчы гісторык Юры Гарбінскі распавядзе на падставе дакументаў следзтва ды лістоў з-за калючага дроту пра гэтага выдатнага беларускага патрыёта – сьвятара, грамадзка-культурнага дзеяча, педагога, вязьня сталінскіх канцлагераў, які стаўся ахвярай за веру і Бацькаўшчыну.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 643 разоў (-ы)