Памінальная малітва за Янку Купалу і Алаізу Пашкевіч-Цётку ў Горадні
21 красавіка 2012 году душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай айцец Андрэй Крот адслужыў у Горадні пасхальную паніхіду за супакой вялікіх беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў Янкі Купалы і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Памінальнае набажэнства ў касьцёле Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (пабрыгіцкім) стала духоўным завяршэньнем Купалаўскіх чытаньняў, якія адбыліся
20-21 красавіка ў Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы і былі прымеркаваныя да 130-х угодкаў паэта.
09.04.2012
Велікоднае слова Апостальскага Візітатара БГКЦ
У сваім Пастырскім Слове на сьвята Пасхі Хрыстовай 2012 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) разважае пра дар сьвятарства і прыводзіць прыклад добрага пастыра і вернага сьведкі Евангельля Экзарха а. Антона Неманцэвіча ды заклікае вернікаў асэнсаваць праўду пра тое, што “Хрыстос у сваім прыніжэньні ёсьць блізкі да ўсіх, хто церпіць, хто праходзіць выпрабаваньні і перасьлед”.
08.04.2012
Дар жыцьця У сваім велікодным звароце Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту.
07.04.2012
Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску 4 красавіка 2012 году падчас візіту ў Віцебскую рыма-каталіцкую дыяцэзію Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці па запрашэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ архімандрыта Сяргея Гаека наведаў таксама душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску, паведамляе Catholic.by.
21.03.2012
Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве бяз Бібліі Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Бяз Бібліі па-беларуску”. Правакацыйнае сьцьверджаньне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “Як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “У мяне дома ёсьць!”. Менавіта паспрачацца й хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў бяз Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца), а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37а, метро "Плошча Перамогі"). Уваход вольны!
20.03.2012
Айцец Аляксандар Надсан – пра дар жыцьця і сьмяротнае пакараньне
Падчас казаньня на нядзельнай Літургіі 18 сакавіка 2012 году ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан выказаўся адносна актуальных падзеяў у Беларусі, якія ўсхвалявалі грамадзтва: пра выкананьне сьмяротнага пакараньня паводле прысуду Канавалаву і Кавалёву, якіх абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім метро, а таксама
пра галадоўку Сяргея Каваленкі, якая сёньня ўжо пагражае ягонаму жыцьцю.
02.03.2012
Ніхто і нішто ня можа адмяніць запаведзі Божыя
Рашэньне пра перанос урадам Беларусі, у сувязі з сьвяткаваньнем 8 сакавіка, працоўнага дня на нядзелю, хрысьціянскія Цэрквы Беларусі ўспрынялі са зьдзіўленьнем і неразуменьнем.
02.03.2012
У Вене пачаліся беларускія набажэнствы
У сталіцы Аўстрыі на просьбу мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбарн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы, паведамляе Радыё Свабода.
22.02.2012
Мы маем вялікі ўласны патэнцыял добрых людзей
Перад пачаткам Вялікага посту завяршылася акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей”, арганізаваная валанцёрскім рухам сьв. Мікалая, каардынацыйны цэнтр якога знаходзіцца пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску.
22.02.2012
“Стаўся ахвярай за веру і Бацькаўшчыну”
Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага ў Менску запрашае на духоўную сустрэчу, якая адбудзецца з нагоды 60-годдзя мучаніцкай сьмерці (11 лютага 1952 г.) у асобым лагеры для палітзьняволеных пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C.
У сваім велікодным звароце Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту.
а. Аляксандар НадсанХрыстос васкрос!… усюды радасьць, Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей;
Вялікі Мучанік, здаецца, Абняў усіх ласкаю сваей.
Гэтыя словы Янкі Купалы выдатна аддаюць радасьць вялікага сьвята, сутнасьць якога, паводле велікодных царкоўных сьпеваў, у тым, што, падобна Майсею, які вывеў абраны народ праз Чырвонае мора з ягіпецкай няволі да свабоды, Госпад Ісус Хрыстос перавёў усіх нас «ад сьмерці да жыцьця і ад зямлі на неба». Такім чынам Вялікдзень — гэта аднаўленьне ўсяго стварэньня ў Богу праз Ісуса Хрыста. Не дарма сьвятыя айцы называлі яго актам новага тварэньня.
Радасьць вялікага сьвята не павінна, аднак, даць нам забыць, што Велікодную нядзелю апярэджвала Вялікая пятніца, калі Госпад Ісус Хрыстос павіс на крыжы, фальшыва абвінавачаны тымі, што ўважалі сябе духоўнымі правадырамі народу, і адданы на сьмерць суддзёю, каб дагадзіць абвінаваўцам, хоць сам не знайшоў ў Ім ніякай віны. Ні суддзя, ні абвінаваўцы не падазравалі, што засудзілі на сьмерць Таго, каго магіла не магла ўтрымаць і Хто сказаў пра Сябе: «Я — дарога, і праўда, і жыцьцё». Крыжовая сьмерць Хрыста дае нам шмат да развагі над сьмяротным пакараньнем. Жыцьцё — гэта найвялікшы дар Божы, і толькі Бог можа забраць яго ў свой час. Гэта не азначае, што той, хто зрабіў злачынства, не павінен быць пакараным. Але пакараньне павінна быць спалучана з міласэрнасьцю, каб даць магчымасьць асуджанаму ўсьведаміць сваё злачынства і пакаяцца. Важна таксама мець на ўвазе тое, што пакараньне сьмерцю ў выпадку памылкі нельга направіць. Хрыстос сказаў «Не хачу сьмерці грэшніка, але каб ён пакаяўся і меў жыцьцё вечнае», а сваёй сьмерцю на крыжы Ён асудзіў сьмяротнае пакараньне.
Жыцьцё — гэта дар Божы, і таму чалавек ня можа адабраць яго ня толькі іншаму, але і самому сабе, у тым ліку праз галадоўку. Звычайна на гэтае апошняе наважваюцца людзі моцнага характару, якім былі перакрытыя ўсе іншыя шляхі для асягненьня справядлівасьці. Хацелася б сказаць такім людзям: «Дарагі, схіляюся перад тваёй мужнасьцю і ахвярнасьцю, але ты выбраў ня той шлях. Табе трэба жыць на радасьць тваім блізкім і на карысьць той вялікай ідэі, якой ты адданы. І Бог табе дапаможа». Сёньня, у гэты сьветлы і радасны дзень будзем прасіць Уваскрослага Хрыста, каб Ён даў палёгку і сілу духа тым, хто церпіць несправядліва, і суцяшэньне сем’ям тых, якія пацярпелі страту сваіх дарагіх, а ўсім — надзею лепшай долі для нас і нашай Бацькаўшчыны ў гэтым жыцьці і вечнай радасьці разам з Ім у будучым.
а. Аляксандар Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа, Вялікдзень 2012.