Ня судзеце, каб і вас ня судзілі;
бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:1-2)
Памінальная малітва за Янку Купалу і Алаізу Пашкевіч-Цётку ў Горадні
21 красавіка 2012 году душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай айцец Андрэй Крот адслужыў у Горадні пасхальную паніхіду за супакой вялікіх беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў Янкі Купалы і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Памінальнае набажэнства ў касьцёле Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (пабрыгіцкім) стала духоўным завяршэньнем Купалаўскіх чытаньняў, якія адбыліся
20-21 красавіка ў Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы і былі прымеркаваныя да 130-х угодкаў паэта.
09.04.2012
Велікоднае слова Апостальскага Візітатара БГКЦ
У сваім Пастырскім Слове на сьвята Пасхі Хрыстовай 2012 году Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) разважае пра дар сьвятарства і прыводзіць прыклад добрага пастыра і вернага сьведкі Евангельля Экзарха а. Антона Неманцэвіча ды заклікае вернікаў асэнсаваць праўду пра тое, што “Хрыстос у сваім прыніжэньні ёсьць блізкі да ўсіх, хто церпіць, хто праходзіць выпрабаваньні і перасьлед”.
08.04.2012
Дар жыцьця У сваім велікодным звароце Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў замежжа айцец Аляксандар Надсан зьвярнуўся да тэмы сьмяротнага пакараньня і галадовак пратэсту.
07.04.2012
Архібіскуп Гуджэроцьці наведаў грэка-каталіцкі храм у Віцебску 4 красавіка 2012 году падчас візіту ў Віцебскую рыма-каталіцкую дыяцэзію Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці па запрашэньні Апостальскага Візітатара БГКЦ архімандрыта Сяргея Гаека наведаў таксама душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску, паведамляе Catholic.by.
21.03.2012
Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве бяз Бібліі Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Бяз Бібліі па-беларуску”. Правакацыйнае сьцьверджаньне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “Як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “У мяне дома ёсьць!”. Менавіта паспрачацца й хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў бяз Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца), а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т Незалежнасьці, 37а, метро "Плошча Перамогі"). Уваход вольны!
20.03.2012
Айцец Аляксандар Надсан – пра дар жыцьця і сьмяротнае пакараньне
Падчас казаньня на нядзельнай Літургіі 18 сакавіка 2012 году ў царкве сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане Апостальскі Візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы айцец Аляксандар Надсан выказаўся адносна актуальных падзеяў у Беларусі, якія ўсхвалявалі грамадзтва: пра выкананьне сьмяротнага пакараньня паводле прысуду Канавалаву і Кавалёву, якіх абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім метро, а таксама
пра галадоўку Сяргея Каваленкі, якая сёньня ўжо пагражае ягонаму жыцьцю.
02.03.2012
Ніхто і нішто ня можа адмяніць запаведзі Божыя
Рашэньне пра перанос урадам Беларусі, у сувязі з сьвяткаваньнем 8 сакавіка, працоўнага дня на нядзелю, хрысьціянскія Цэрквы Беларусі ўспрынялі са зьдзіўленьнем і неразуменьнем.
02.03.2012
У Вене пачаліся беларускія набажэнствы
У сталіцы Аўстрыі на просьбу мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбарн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы, паведамляе Радыё Свабода.
22.02.2012
Мы маем вялікі ўласны патэнцыял добрых людзей
Перад пачаткам Вялікага посту завяршылася акцыя “Сьвяты Мікалай ідзе да дзяцей”, арганізаваная валанцёрскім рухам сьв. Мікалая, каардынацыйны цэнтр якога знаходзіцца пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску.
22.02.2012
“Стаўся ахвярай за веру і Бацькаўшчыну”
Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірылы Тураўскага ў Менску запрашае на духоўную сустрэчу, якая адбудзецца з нагоды 60-годдзя мучаніцкай сьмерці (11 лютага 1952 г.) у асобым лагеры для палітзьняволеных пад Тайшэтам Архімандрыта Андрэя Цікоты M.I.C.
Памінальная малітва за Янку Купалу і Алаізу Пашкевіч-Цётку ў Горадні
Янка КУПАЛА21 красавіка 2012 году душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай айцец Андрэй Крот адслужыў у Горадні пасхальную паніхіду за супакой вялікіх беларускіх пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў Янкі Купалы і Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Памінальнае набажэнства ў касьцёле Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (пабрыгіцкім) стала духоўным завяршэньнем Купалаўскіх чытаньняў, якія адбыліся
20-21 красавіка ў Гарадзенскім універсітэце імя Я. Купалы і былі прымеркаваныя да 130-х угодкаў паэта. На Паніхіду, каб памаліцца за славутых беларускіх дзеячаў, разам сабраліся ўдзельнікі навуковай канферэнцыі і вернікі гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай. У кароткім казаньні айцец Андрэй Крот адзначыў, што, молячыся за гэтых выдатных творцаў нашага народу, мы дзякуем за іх Богу і памятаем таксама пра іх сувязь з Грэка-Каталіцкай Царквой. Янка Купала падчас свайго знаходжаньня ў Менску ў 1918 годзе сябраваў і часта слухаў беларускія казаньні айца Фабіяна Абрантовіча, які стаў адным з ініцыятараў адраджэньня Уніі ў Беларусі і
пазьней прыняў усходні абрад, нёс служэньне Апостальскага Адміністратара для каталікоў усходняга абраду ў Манчжурыі. Сувязі Алаізы Пашкевіч з Грэка-Каталіцкай Царквой былі яшчэ больш цесныя. Калі яна жыла і вучылася ў Львове, яна шмат кантактавала з грэка-каталіцкімі дзеячамі, а яе зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” былі надрукаваныя ў базыльянскай друкарні ў Жоўкве на Заходняй Украіне. Ёсьць таксама зьвесткі, што паэтка падрыхтавала да выданьня ў той самай друкарні ўніяцкі малітоўнік для беларусаў, рупілася пра выданьне літаратуры па гісторыі Уніі. Любоў да Айчыны і самаахвярнае служэньне свайму народу — гэта тое, чым кіравалася Алаіза Пашкевіч-Цётка ня толькі ў сваёй творчасьці, але і ў жыцьці. Яна зьбірала матэрыялы пра беларускую батлейку, прыкладала шмат намаганьняў для арганізацыі беларускіх школаў і настаўніцкіх курсаў у Вільні, а ў час ваеннга ліхалецьця
ахвярна працавала для стварэньня прытулкаў для дзяцей і як сястра міласэрнасьці даглядала хворых у тыфозным бараку. Зьвяртаючыся да прысутных на памінальным набажэнстве вернікаў і навукоўцаў, сьвятар заўважыў таксама, што, як і кожны чалавек, гэтыя выдатныя дзеці беларускага народу не былі пазбаўленыя пэўных слабасьцяў, таму ў гэты вялікодны час у малітве асабліва давяраем іх Міласэрнаму Хрысту.