05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
7–10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. У гэтыя дні, падчас сьвяткаваньня сьвята Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая лічыцца заступніцай беларускага народу, ватыканскі ярарх сустрэнецца на малітве з католікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў у Менску, Слоніме і Івацэвічах. 9 траўня, у Дзень памяці па ахвярах вайны, ярарх памоліцца ў Хатыні, а таксама выступіць з дакладам пра каштоўнасьць традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу ды адкажа на пытаньні журналістаў. Прапануем поўную праграму візіту ватыканскага госьця ў Беларусь.
ДУШПАСТЫРСКАЯ ПРАГРАМА ВІЗІТУ АРХІБІСКУПА ЦЫРЫЛА (ВАСІЛЯ),
САКРАТАРА КАНГРЭГАЦЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ
ПАНЯДЗЕЛАК, 7 траўня 2012 г.
МЕНСК
18:30 Малебен за горад Менск, (у капліцы Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа, вул. Аржанікідзэ, д. 6)
У Малебне бяруць удзел Архібіскуп Цырыл (Васіль), Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі, Архібіскуп-Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, Біскуп Віцебскі Ўладзіслаў Блін.
АЎТОРАК, 8 траўня 2012 г.
СЛОНІМ
15:30 Акафіст перад рымскай іконай Жыровіцкай Маці Божай (у касьцёле сьв. Андрэя) .
У Акафісьце бяруць удзел Архібіскуп Цырыл (Васіль), Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Апостальскі нунцый у Беларусі і Біскуп Гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
ІВАЦЭВІЧЫ
18:00 Боская Літургія (у візантыйскім абрадзе, у касьцёле ў Івацэвічах) – узначальвае Архібіскуп Цырыл (Васіль) пры ўдзеле Апостальскага нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці і дапожнага Біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Вялікасельца.
СЕРАДА, 9 траўня 2012 г.
ХАТЫНЬ (мемарыял)
11:00 Святая Імша (узначаліць кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк) і Паніхіда за ахвяры вайны, якую ўзначаліць Архібіскуп Цырыл (Васіль).
МЕНСК
15:45 Касьцёл святых Сымона і Алены, ніжняя зала
Адкрыцьцё выставы акварэляў “Уніяцкая архітэктура Беларусі” (аўтарства Зьмітра Мшара).
16:00 Канферэнц-зала Чырвонага касьцёлу.
Даклад на тэму: “Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы”; удзельнічаюць сьвятары, богапасьвячаныя асобы, семінарысты, сьвецкія вернікі абодвух абрадаў.
17:15 Чырвоны касьцёл, ніжняя зала.
Прэс-канферэнцыя Архібіскупа Цырыла (Васіля).
19:00 Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, галоўны храм.
Сьвятая Імша, якую служаць Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці і Архібіскуп-Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Казаньне прамовіць Архібіскуп Цырыл (Васіль).