Айцец Яўген Усошын: Працэс кананізацыі вельмі складаны З 7 да 10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам знаходзіўся высокі госьць з Ватыкану — Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Кірыла Васіль.
11.05.2012
Беларускія грэка-католікі – перашкода для Ватыкану?
Пра візіт Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскупа Цырыла Васіля ў Беларусь і персьпектывы Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гутарка карэспандэнта “Нашага Магілёва” Ігара Барысава з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам.
11.05.2012
Адкрыцьцё адрэстаўраванага Marian House Як паведамляе сайт “Беларусы ў Вялікабрытаніі”, на 13 траўня 2012 году запланавана ўрачыстае адкрыцьцё адрэстраўраванага “Марыян Хаўз”, які ад гэтага часу станецца сядзібай Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру імя сьвятога Кірылы Тураўскага.
10.05.2012
Ватыканскі ярарх разам з грэка-католікамі памаліўся за Менск і за ахвяры вайны Малебен за горад Менск, усіх яго жыхароў і тых, хто аддаў сваё жыцьцё за вызваленьне Беларусі падчас ІІ Сусьветнай вайны, адбыўся ў Грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа ў Менску 7 траўня 2012 году. У малітве, якая адбывалася ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Жыровіцкай, прыняў удзел Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў славацкі грэка-каталіцкі архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. Уладыка ўзначаліў малебен за жыхароў Менску, а таксама за ахвяраў ІІ Сусьветнай вайны.
10.05.2012
Кананізацыя Сямашкі. Скон народу...
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка разважае пра беларускую памесную Царкву і пра тое, як беларусы яе страцілі, дзякуючы дзейнасьці ліквідатара Уніі мітрапаліта Ёсіфа Сямашкі, прыводзіць некалькі малавядомых фактаў з яго жыцьця.
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў 7–10 траўня 2012 году ў Беларусі з візітам будзе знаходзіцца Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, SJ. У гэтыя дні, падчас сьвяткаваньня сьвята Жыровіцкай іконы Божай Маці, якая лічыцца заступніцай беларускага народу, ватыканскі ярарх сустрэнецца на малітве з католікамі візантыйскага і лацінскага абрадаў у Менску, Слоніме і Івацэвічах. 9 траўня, у Дзень памяці па ахвярах вайны, ярарх памоліцца ў Хатыні, а таксама выступіць з дакладам пра каштоўнасьць традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу ды адкажа на пытаньні журналістаў. Прапануем поўную праграму візіту ватыканскага госьця ў Беларусь.
04.05.2012
У Беларусь прыедзе Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Паводле інфармацыі з Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь з 7 па 10 траўня 2012 году з візітам у Беларусі будзе знаходзіцца Ўладыка Цырыл Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны архібіскуп Пталемаіды ў Лівіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
Радаўніца ў Бабровічах: успамін уніятаў — ахвяраў вайны Ушаноўваючы разам з праваслаўнымі братамі ў сьветлы велікодны перыяд нашых продкаў, у панядзелак 23 красавіка 2012 году, напярэдадні сьвята Радаўніцы, вернікі івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай разам з віцэ-дэканам БГКЦ для Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей айцом Андрэем Кратом зьдзейсьнілі пілігрымку ў спаленую фашыстамі ў вайну ўніяцкую вёску Бабровічы. Гэтая пілігрымка стала адным з этапаў малітоўнага ўспаміну, які сёлета распачалі вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 70-х угодкаў мучаніцкага подзьвігу беларускага грэка-каталіцкага экзарха а. Антона Неманцэвіча і ў памяць аб даручаных яго апецы верніках-уніятах Палесься і Гарадзеншчыны.
Жыровіцкі абраз Маці Божай7 траўня Царква адзначае сьвята іконы Маці Божай Жыровіцкай. Ад моманту ўзнаўленьня дзейнасьці грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах менаіта Жыровіцкая Багародзіца стала Апякункай парафіі і гэты дзень сьвяткуецца ў Івацэвічах як парафіяльнае сьвята.
7 траўня — гэта традыцыйны дзень сьвяткаваньняў перад цудатворнай іконай Жыровіцкай-Рымскай, што ўшановаецца сёньня ў касьцёле сьв. Андрэя ў Слоніме. Гэтая цудатворная копія Жыровіцкай іконы была прывезена з Рыму як знак падзякі Рымкага народу за цуды Жыровіцкай Багародзіцы, якія яна явіла ў Рыме. Напісаны на палатне, Рымскі сьпісак іконы быў прывезены ў Жыровічы. На каранацыйных урачыстасьцях Жыровіцкай іконы ў 1730 годзе менавіта гэтая Жыровіцкая-Рымская ікона была каранаваная залатымі папскімі каронамі.
Пілігрымы з Івацэвічаў і іншых грэка-каталіцкіх парафіяў штогод прыходзяць і прыяжджаюць, каб ушанаваць у гэтай цудатворнай іконе Багародзіцу.
У гэтым годзе 7 траўня распачнуцца Дні памяці мучаніцкага подзьвігу вялікага ярарха — Апостальскага Экзарха Антона Неманцэвіча і ягонай паствы з тэрыторыі Палесься і Гарадзеншчыны.
Багародзіца, якую заўсёды шанаваў Экзарх-Мучанік будзе аб’ядноўваць два асноўныя месцы малітвы: Слонім (у колішнім прадмесьці якога — у Альбярціне пачаўся мучаніцкі подзьвіг Экзарха) і Івацэвічы (на тэрыторыі Івацэвіцкага раёну знаходзіліся вёскі ўніяцкай парафіі Бабровічы, жыхары якіх былі спаленыя нямецкімі фашыстамі).
У малітоўным успаміне ахвяраў нацысцкага рэжыму і ва ўшанаваньні мучаніцкага подзьвігу Экзарха Антона (езуіта) будзе браць удзел Прадстаўнік Сьвятога Айца Высокадастойны Архібіскуп Кірыла (Васіль), Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.
7 траўня а 18.30 гадз. Архібіскуп Кірыла ўзначаліць Малебен у капліцы Грэка-каталіцкага цэнтру сьв. Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ, д. 6)
Разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі Архібіскупам Клаўдыё Гуджэроцьці ён узначаліць сьвяточна-памінальную Боскую Літургію ў Івацэвічах (у мясцовым касьцёле) – 8 траўня а 18-й гадз.
9 траўня аб 11-й гадз. Высокадастойны Архібіскуп Кірыла прыме ўдзел у памінальнай малітве ў мемарыяльным комплексе Хатынь, дзе сярод іншых зьмешчаныя таксама табліцы з назвамі спаленых грэка-каталіцкіх вёсак Палесься.