Уніяцкі сьвятар на “Тытаніку” Сьвятар Ёзас Мантвіла з Ліпска, што недалёка ад Горадні, да апошняга падтрымліваў людзей падчас катастрофы славутага брытанскага параходу, якая адбылася роўна 100 гадоў таму — 14 красавіка 1912 году. Пра гэты цікавы факт піша на старонках “Нашай Нівы” беларускі грэка-каталіцкі сьвятар а. Ігар Лабацэвіч з Мінеапалісу ў ЗША.
Гвалт над нашымі духоўнымі каранямі (Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2) “Нашу сьвядомасьць і нават мараль наўсьцяж працінае канфесійнасьць. Тое вынікла з нашай трагічнай гісторыі, і мы сёньня такія слабыя і маніпуляваныя больш моцнымі суседзямі таму, што ня можам гэтай канфесійнасьці пазбыцца і замяніць яе на адзіна правільны нацыянальны падыход да ўсяго”, — піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Сяргей Абламейка. Яго першы матэрыял “Кананізацыя Сямашкі. Скон народу” выклікаў бурную рэакцыю на сайце. Журналіст вырашыў працягнуць гэтую гаворку. У сваім новым тэксьце ён разважае пра маральна-этычныя праблемы, выкліканыя канфесійным падыходам беларусаў да ўласнай гісторыі. Яскравым прыкладам гэтага, на яго думку, стала выкіданьне мошчаў славутых продкаў з адноўленай царквы Сьвятога Духа ў Менску, што аўтар называе гвалтам над нашымі духоўнымі каранямі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял з сайту Радыё Свабода.
23.05.2012
Рымскі кардынал асьвяціў легендарны беларускі “Марыян Хаўз” у Лондане
13 траўня 2012 году ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пасьля рэканструкцыі сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі “Марыян Хаўза” (Marian House), дзе разьмесьціца Беларускі рэлігійны і культурны цэнтр імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Прапануем рэпартаж і фота карэспандэнта TUT.BY Кастуся Лашкевіча з месца падзеі.
21.05.2012
Кожны з нас адказны за рэалізацыю чалавечай годнасьці ва ўласным жыцьці
Разважаньнем пра Царкву, пра яе розныя вымярэньні, пра асобу чалавека, які ёсьць храм Бога Жывога, а таксама пра незьнішчальнасьць Хрыстовай Царквы падзяліўся Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль у сваім казаньні 9 траўня 2012 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены.
16.05.2012
Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам На прэсавай канферэнцыі, якую Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль правёў 9 траўня 2012 году ў канферэнц-залі Чырвонага касьцёлу, ацэньваючы стан Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі з пункту гледжаньня разбудовы структураў, ён назваў яе пакуль што “беднай і слабой”, але сам факт яе адраджэньня ў Беларусі ён акрэсьліў, як “сапраўдны цуд”. Знаёмства з жыцьцём беларускіх грэка-католікаў, сустрэчы з вернікамі і размовы з каталіцкімі сьвятарамі і ярархамі ў Беларусі далі падставу ватыканскаму ярарху сьцьвярджаць, што сёньня гэта ёсьць жывая Царква.
15.05.2012
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад “Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы” — над такой тэмай прапанаваў паразважаць прысутным у канферэнц-зале менскага Чырвонага касьцёлу архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ватыканскі ярарх знаходзіўся ў нашай краіне з 7 па 10 траўня 2012 году па запрашэньні Міністэрства замежных справаў.
14.05.2012
Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных “У сьвеце вялікіх і моцных мы пакліканы разам з Марыяй, Маці Божай, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных, непрызнаных”, – сказаў 8 тарўня 2012 году Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Кірыла Васіль падчас архірэйскай Боскай Літургіі, якую ён адслужыў па-беларуску ў дзень парафіяльнага сьвята івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Уладыка прамовіў таксама і казаньне па-беларуску.
14.05.2012
Прадстаўнік Сьвятога Айца ўзначаліў паніхіду ў Хатыні У Дзень Перамогі, 9 траўня 2012 году, у мемарыяльным комплексе “Хатынь” пасьля ўрачыстага мітынгу, арганізаванга ўладамі, адбылася паніхіда па ахвярах вайны з удзелам архібіскупа Кірылы Васіля, Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, сьвятароў і вернікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў, а таксама прадстаўнікоў менскай абласной і мясцовай улады.
12.05.2012
Ватыканскі ярарх наведаў Альбярцін і ўшанаваў Жыровіцкую ікону Багародзіцы Падчас свайго візіту ў Беларусь Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, які належыць да Таварыства Ісуса, 8 траўня 2012 году наведаў Альбярцін, дзе ў міжваенны час месьцілася Ўсходняя місія айцоў-езуітаў і дзе нёс служэньне беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік а. Антон Неманцэвіч, SJ. Таксама ён памаліўся перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы ў касьцёле ў Слоніме і на парафіяльным сьвяце грэка-католікаў у Івацэвічах.
Рымскі кардынал асьвяціў легендарны беларускі “Марыян Хаўз” у Лондане
13 траўня 2012 году ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пасьля рэканструкцыі сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі “Марыян Хаўза” (Marian House), дзе разьмесьціца Беларускі рэлігійны і культурны цэнтр імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Прапануем рэпартаж і фота карэспандэнта TUT.BY Кастуся Лашкевіча з месца падзеі. Беларуская прысутнасьць у Вялікабрытаніі стала заўважная пасьля Другой сусьветнай вайны. Тады на Туманным Альбіёне апынулася каля 10 тысячаў беларусаў (у асноўным – жаўнеры Арміі Андэрса з сем’ямі). З 1946 году вядзе ўласную гісторыю Згуртаваньне беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1948 годзе тагачасным рэктар Беларускай каталiцкай мiсii ўсходняга абраду айцец Часлаў Сіповіч заснаваў у Лондане Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр. Ягоная сядзіба і разьмясьцілася ў “Марыян Хаўзе” ці “Доме Марыі” ў раёне Паўночны Фінчлі (North Finchley). У будынку, датаваным канцом 19 стагоддзя, жылі сьвятары-марыяне, ладзіліся беларускія імпрэзы, месьцілася капліца і сьвятарскі кнігазбор – аснова будучай Беларускай бібліятэкі-музея імя Францішка Скарыны. У наступныя паўстагоддзя “Марыян-Хаўз” стаў цэнтрам беларускага жыцьця на Брытанскіх выспах. У
2009 годзе распачаліся работы па рэканструкцыі састарэлага будынка. Каб прафінансаваць рамонт, Беларускай каталiцкай мiсii прыйшлося прадаць частку прылеглай да дому зямлі. Сёлета, пасьля больш чым двухгадовага перапынку, у “Марыян Хаўз” вярнулася грамадзкае жыцьцё, а ў разьмешчаную ў ім капліцу сьв. апосталаў Пятра і Паўла – штодзённыя богаслужбы.
Адноўлены ўвесну 2012 году будынак Беларускай каталіцкай місіі “Марыян Хаўз”.
Айцец Аляксандр Надсан, кардынал Леанарда Сандры і айцец Сяргей Стасевіч (зьлева – направа).
r
На афіцыйную цырымонію адкрыцьця адноўленай сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтру адмыслова з Рыму завітаў Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў (ёй падпарадковаецца Беларуская каталіцкая місія ў Англіі) кардынал Леанарда Сандры. Сярод гасьцей былі таксама Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі Антоніа Меніні, Экзарх для ўкраінскіх грэка-католікаў у Вялікабрытаніі Глеб Ланчына, Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і інш.
Асьвяціўшы абноўлены будынак, кардынал Сандры зьвярнуўся да прысутных з адмысловай прамовай. Рымскі госьць прадэманстраваў глыбокае веданьне гісторыі беларускага рэлігійнага жыцьця, адзначыўшы надзвычайную ролю ў яго захаваньні і разьвіцьці рэктара Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Англіі айца Аляксандра Надсана.
Кардынал Леанарда Сандры.
У сваю чаргу патрыярх беларускай грамады ў Брытаніі асобна спыніўся на асобе
свайго настаўніка біскупа Сіповіча, дзякуючы высілкам якога беларусы здолелі стварыць трывалы грунт нацыянальнага і рэлігійнага жыцьця на Туманным Альбіёне. “Біскуп Чэслаў Сіповіч: святар і беларус” – так, дарэчы, называецца кніга Надсана, выдадзеная ў Менску ў 2004 годзе. Як паведаміў TUT.BY сьвятар Беларускай каталіцкай місіі айцец Сяргей Стасевіч, сярод далейшых планаў Місіi буданiўцтва побач з “Марыян Хаўзам” асобнай капліцы.
Кітайскі парафіянін беларускай грэка-каталіцкай царквы Рафаэль ніколі ня быў у Беларусі, але перакананы, што ўсе беларусы такія ж добрыя, як і ягоныя сябры ў Лондане.
Сьвятар з беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антвэрпане айцец Ян Майсейчык.