Навіны за 2012 год
30.05.2012
Уніяцкі сьвятар на “Тытаніку”
Сьвятар Ёзас Мантвіла з Ліпска, што недалёка ад Горадні, да апошняга падтрымліваў людзей падчас катастрофы славутага брытанскага параходу, якая адбылася роўна 100 гадоў таму — 14 красавіка 1912 году. Пра гэты цікавы факт піша на старонках “Нашай Нівы” беларускі грэка-каталіцкі сьвятар а. Ігар Лабацэвіч з Мінеапалісу ў ЗША.
24.05.2012
Два прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы абраны ў Раду Біблійнага таварыства

У Менску 20 траўня 2012 году прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Біблійнага таварыства Рэспублікі Беларусь, якое сёлета адзначае 20-годдзе сваёй дзейнасьці.
23.05.2012
Гвалт над нашымі духоўнымі каранямі (Кананізацыя Сямашкі. Скон народу-2)
“Нашу сьвядомасьць і нават мараль наўсьцяж працінае канфесійнасьць. Тое вынікла з нашай трагічнай гісторыі, і мы сёньня такія слабыя і маніпуляваныя больш моцнымі суседзямі таму, што ня можам гэтай канфесійнасьці пазбыцца і замяніць яе на адзіна правільны нацыянальны падыход да ўсяго”, — піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Сяргей Абламейка. Яго першы матэрыял “Кананізацыя Сямашкі. Скон народу” выклікаў бурную рэакцыю на сайце. Журналіст вырашыў працягнуць гэтую гаворку. У сваім новым тэксьце ён разважае пра маральна-этычныя праблемы, выкліканыя канфесійным падыходам беларусаў да ўласнай гісторыі. Яскравым прыкладам гэтага, на яго думку, стала выкіданьне мошчаў славутых продкаў з адноўленай царквы Сьвятога Духа ў Менску, што аўтар называе гвалтам над нашымі духоўнымі каранямі. Ніжэй прапануем гэты матэрыял з сайту Радыё Свабода.
23.05.2012
Рымскі кардынал асьвяціў легендарны беларускі “Марыян Хаўз” у Лондане

13 траўня 2012 году ў Лондане адбылося ўрачыстае адкрыцьцё пасьля рэканструкцыі сядзібы Беларускай Каталіцкай Місіі ў Англіі “Марыян Хаўза” (Marian House), дзе разьмесьціца Беларускі рэлігійны і культурны цэнтр імя сьвятога Кірылы Тураўскага. Прапануем рэпартаж і фота карэспандэнта TUT.BY Кастуся Лашкевіча з месца падзеі.
21.05.2012
Кожны з нас адказны за рэалізацыю чалавечай годнасьці ва ўласным жыцьці

Разважаньнем пра Царкву, пра яе розныя вымярэньні, пра асобу чалавека, які ёсьць храм Бога Жывога, а таксама пра незьнішчальнасьць Хрыстовай Царквы падзяліўся Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль у сваім казаньні 9 траўня 2012 году ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены.
16.05.2012
Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам
На прэсавай канферэнцыі, якую Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль правёў 9 траўня 2012 году ў канферэнц-залі Чырвонага касьцёлу, ацэньваючы стан Грэка-Каталіцкай Царквы Беларусі з пункту гледжаньня разбудовы структураў, ён назваў яе пакуль што “беднай і слабой”, але сам факт яе адраджэньня ў Беларусі ён акрэсьліў, як “сапраўдны цуд”. Знаёмства з жыцьцём беларускіх грэка-католікаў, сустрэчы з вернікамі і размовы з каталіцкімі сьвятарамі і ярархамі ў Беларусі далі падставу ватыканскаму ярарху сьцьвярджаць, што сёньня гэта ёсьць жывая Царква.
15.05.2012
Архібіскуп Кірыла (Васіль): на беларускай зямлі сустракаецца Ўсход і Захад
“Значэньне традыцыі хрысьціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы” — над такой тэмай прапанаваў паразважаць прысутным у канферэнц-зале менскага Чырвонага касьцёлу архібіскуп Цырыл Васіль, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. Ватыканскі ярарх знаходзіўся ў нашай краіне з 7 па 10 траўня 2012 году па запрашэньні Міністэрства замежных справаў.
14.05.2012
Захоўваць ідэал Еднасьці, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных і непрызнаных
“У сьвеце вялікіх і моцных мы пакліканы разам з Марыяй, Маці Божай, абвяшчаць моц маленькіх, прыніжаных, непрызнаных”, – сказаў 8 тарўня 2012 году Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Кірыла Васіль падчас архірэйскай Боскай Літургіі, якую ён адслужыў па-беларуску ў дзень парафіяльнага сьвята івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай. Уладыка прамовіў таксама і казаньне па-беларуску.
14.05.2012
Прадстаўнік Сьвятога Айца ўзначаліў паніхіду ў Хатыні
У Дзень Перамогі, 9 траўня 2012 году, у мемарыяльным комплексе “Хатынь” пасьля ўрачыстага мітынгу, арганізаванга ўладамі, адбылася паніхіда па ахвярах вайны з удзелам архібіскупа Кірылы Васіля, Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, сьвятароў і вернікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў, а таксама прадстаўнікоў менскай абласной і мясцовай улады.
12.05.2012
Ватыканскі ярарх наведаў Альбярцін і ўшанаваў Жыровіцкую ікону Багародзіцы
Падчас свайго візіту ў Беларусь Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Цырыл Васіль, які належыць да Таварыства Ісуса, 8 траўня 2012 году наведаў Альбярцін, дзе ў міжваенны час месьцілася Ўсходняя місія айцоў-езуітаў і дзе нёс служэньне беларускі грэка-каталіцкі экзарх-мучанік а. Антон Неманцэвіч, SJ. Таксама ён памаліўся перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы ў касьцёле ў Слоніме і на парафіяльным сьвяце грэка-католікаў у Івацэвічах.
Старонкі:
1 ... 3 | 4 | 5 | 6 | 7 ... 9
