Калі подуешь на іскру, яна разгарыцца,
а калі плюнеш на яе, згасне: тое і іншае
выходзіць з вуснаў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 28:14)
Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Вядомы беларускі гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч падзяліўся сваімі думкамі і ўражаньнямі ад інтэрв’ю праваслаўнага архіяпіскапа Наваградзкага і Лідзкага Гурыя афіцыйнаму сайту ўласнай япархіі, у якім той крытыкуе прыхільнікаў ювенальнай юстыцыі, што “спрыяе разбурэньню сям’і і дзяржаўнасьці”, абураецца з прычыны беззаконя і маральнага заняпаду сям’і на Захадзе ды плаўна пераходзіць на тэму Уніі ў сучаснай Беларусі. Ніжэй прапануем гэтыя раважаньні Анатоля Сідарэвіча. Архіяпіскап ГурыйЗьвяртаю ўвагу адукаванай публікі на сайт Наваградзкай япархіі РПЦ. На гэтым сайце зьмешчана гутарка сьвятара Вадзіма Кузьміча з ягоным начальнікам – архіяпіскапам Наваградзкім і Лідзкім Гурыем. Тым самым уладыкам, які прапанаваў кананізаваць мітрапаліта Ёсіфа Сямашку. Айцец Вадзім “вопрошает”, а ўладыка Гурый “вразумляет”. Ня ведаю, ці мае айцец Вадзім хоць бы нейкую журналісцкую падрыхтоўку, ці вучылі яго навуцы камунікацыяў, але сама кампазіцыя гутаркі з уладыкам Гурыем і загаловак, дадзены тэксту, паказваюць, што журналіст з
бацюшкі Вадзіма кепскі. Зьмешчанае на сайце Наваградзкай япархіі інтэрв’ю мае загаловак “О ювенальной юстиции, способствующей разрушению семьи и государственности. Попытки возрождения униатства в Беларуси”. Вось такое асарці. А паміж гэтымі дзьвюма тэмамі ўладыка выказваецца наконт гомасэксуалізму і аднаполых шлюбаў. Праўду сказаўшы, я так і не зразумеў, якія канкрэтныя палажэньні еўрапейскай ювенальнай юстыцыі не задавальняюць уладыку Гурыя, чаму яна характарызуецца як “продуманная мизантропическая система”, накіраваная на разубрэньне сям’і. Архіяпіскап не паказаў і не даказаў нам, што ювенальная юстыцыя “подрывает общество на корню”. Ёсьць у мяне падазрэньне, што архіяпіскап Гурый, мякка сказаўшы, не сьпецыяліст у галіне ювенальнай юстыцыі і нічога канкрэтнага сказаць ня можа. Але што вельмі цікава, дык тое, што наваградзкі ўладыка зрабіў, на маю думку, сапраўднае навуковае адкрыцьцё. З еўрапейскай ювенальнай юстыцыі ён выводзіць садомскі грэх, мужчынскі гомасэксуалізм. Адзначыўшы, што ў пытаньнях аднаполых шлюбаў далёка прасунулася Швецыя, архіяпіскап Гурый кажа: “Здесь с энтузиазмом обсуждают новые стандарты «гендерного нейтралитета», решив, что не будут больше терпеть различий между полами даже на обыденном уровне. В этой стране родители (муж і жонка? — А. С.) поставлены уже в такие рамки, что считают за лучшее завести собачку, чем ребенка, иначе можно попасть под прицел ювеналов, а значит, и в тюрьму. Вот такие следствия введения ювенальной юстиции... А физиологические законы
все равно ведь срабатывают, потому люди и беснуются: не семьи создают, а содомскую нечисть”. Вось такая логіка. Мужчына і жанчына, жывучы ў шлюбе, баяцца завесьці дзіця, заводзяць сабачку і пачыначаюць займацца аднаполым каханьнем. Праўда, заклапочаны “мужчынскім каханьнем”, садомскім грахом, уладыка Гурый нічога ня кажа пра “жаночае каханьне” і лесьбіянкам карамі не пагражае. Як відаць, лесьбіянкам кары не прадугледжаны. Ад гейскага пытаньня сьвяшчэннаслужыцелі РПЦ раптам пераходзяць да тэмы Уніі. І тут наваградзкі архірэй дэманструе ня меншую кампетэнтнасьць, чым у пытаньнях ювенальнай юстыцыі і прыроды
гомасэксуалізму. Я маўчу пра тое, што бацюшка Вадзім і архіяпіскап мала ведаюць пра жыцьцё беларускай грэка-каталіцкай супольнасьці і пра яе структуры. Цікавей чытаць “жахлівую гісторыю”, якую ўладыка Гурый расказвае сваму падначаленаму. Так супала, што ў адзін і той самы дзень у Лідзе адкрывалі праваслаўную выстаўку і прэзентавалі кнігу Лявона Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”. Вось яна, “жахлівая гісторыя”: “Недавно в Лиде поразились бесстыдству священников-униатов: поправ все правила приличия, они во время открытия православной выставки «Единение. Семья. Отечество» рядом в музее расположили свою выставку и даже устроили презентацию брошюры некоего местного убежденного униата о греко-католической (униатской) церкви. Но
больше всего людей возмутило то, что новоявленные «проповедники» были в облачении православных священников с православными же крестами! Факт просто возмутительный: пользуясь доверчивостью людей, они обманом завлекали их в свое лоно!”. Спачатку пра словаўжваньне. У гэтай гісторыі мяне пацешыла слова “лоно”. “Лоно” (улоньне) ёсьць у Маці-Царквы і ў... жанчыны. Ну, ніяк грэка-каталіцкія сьвятары не маглі заманьваць людзей “в свое лоно”. Цяпер пра дакладнасьць. Кнігу на 127 старонак назваць брашурай можа толькі дэзынфарматар ці злосьнік. Цяпер пра кампетэнтнасьць. Цытую зноў: “Но больше всего людей возмутило то, что
новоявленные «проповедники» были в облачении православных священников с православными же крестами! Факт просто возмутительный...” Цікава, хто вучыў уладыку Гурыя? Даслужыцца да такой высокай пасады ў РПЦ і ня ведаць, што яго Царква не валодае манаполіяй на праваслаўнасьць, ня ведаць, што грэка-католікі таму і “грэка”, а ня “рыма”, што ў аблачэньні духавенства, у набажэнствах, сьвятах і г. д. яны захоўваюць вернасьць традыцыям Рускай (Кіеўскай) Царквы, якая прыняла сьвяты хрост ад грэкаў, – ня ведаць усяго гэтага архірэю, настаўніку сьвятароў, прост недаравальна. Раз ужо ўладыка, асоба з вышэйшай духоўнай адукацыяй, дэманструе такую “кампетэнтнасьць”, дык што можна чакаць ад тых сьвятароў, якія нават семінарыю не скончылі?