Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію 25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі.
Ватыкан: тэолагі асуджаюць расейскую агрэсію супраць Украіны Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны зьяўляецца злачынствам супраць міжнароднага права, правоў чалавека, свабоды і гуманізму — лічаць члены Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пра гэта яны скіравалі адмысловую заяву — паведамляе Vatican News.
Біблія павінна быць сёньня нашай “Малой падарожнай кніжкай” 20 студзеня 2022 г. у грэка-каталіцкай царкве сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя адбылася Экуменічная малітоўная сустрэча з нагоды 500-годдзя выданьня “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны, выдадзенай у Вільні ў 1522 г.
18.01.2022
Папа: ахвяруем цяжкасьці і пакуты ў інтэнцыі еднасьці хрысьціянаў Пасьля малітвы Анёл Гасподні, якая 16 студзеня 2022 году прайшла на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, Папа Рымскі Францішак скіраваў заклік у сувязі з набліжэньнем Тыдня малітваў за еднасьціь хрысьціянаў — паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.
03.12.2021
Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові Візіт Папы Рымскага на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху «дыялогу любові» з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаваньне выказаў старшыня Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў, кардынал Курт Кох.
01.12.2021
Папа Патрыярху Барталамею I: мы ўмацоўваем глыбокую сувязь, якая ўжо нас яднае Як інфармуе Vatican News, у сёлетнім традыцыйным пасланьні Канстанцінопальскаму патрыярху з нагоды сьвята апостала Андрэя Першапакліканага, брата сьвятога Пятра, Папа Рымскі Францішак адзначыў, што іх супольная адказнасьць перад абліччам сучасных выклікаў вынікае з іх агульнай веры.
Апостал Андрэй — сьвяты апякун хрысьціянскага братэрства З 21 лістапада ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі пачалася душпастырская навэнна перад сьвятам Апостала Андрэя Першапакліканага — асаблівага апекуна і заступніка Ўсходняй (Візантыйскай) Царквы, якога шануюць хрысьціяне як на Ўсходзе, так і на Захадзе.
Беларускі дыякан у супольнасьці рэдэмптарыстаў візантыйскага абраду
Нядзеля, 24 чэрвеня 2012 году, калі манахі-рэдэмптарысты і ўсе грэка-католікі Ўкраіны разам з сьвятам Хрыста Чалавекалюбцы ўшаноўваюць цудатворны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі, стала асаблівым днём для беларускага манаха-рэдэмптарыста Зьмітра Чарнеля. У гэты дзень у Львове грэка-католік з Беларусі брат Зьміцер Чарнель атрымаў дыяканскія сьвячаньні. Дыяканскія сьвячаньні бр. Зьмітра Чарнеля.У Львове ў нядзелю, 24 чэрвеня, парафіяне царквы блаславёнага біскупа Мікалая Чарнецкага, ЧНА, адзначалі таксама сваё храмавае сьвята. (Памяць біскупа-мучаніка, які быў у міжваенны час Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў на Валыні, Падляшшы і Палесьсі, а ў 1939-1940 гг. часова ўзначальваў Беларускі экзархат ГКЦ, у літургічным календары ўшаноўваецца 27 чэрвеня). Архірэйскую Боскую Літургію ў гэты сьвяточны дзень узначаліў Уладыка Ігар Возьняк, рэдэмптарыст, архібіскуп і мітрапаліт Львоўскі. Разам з ім саслужылі яшчэ два біскупы, якія належаць да грэка-каталіцкай манаскай супольнасьці Чыну Найсьвяцейшага Адкупіцеля: Уладыка Міхаіл Грынчышын, Апостальскі экзарх для ўкраінцаў Францыі, краінаў Бенілюкса і Швайцарыі, і Сьцяпан Мэнёк, Экзарх Данецка-Харкаўскі, а таксама сьвятары-
рэдэмптарысты. Падчас Літургіі Ўладыка Ігар Возьняк высьвяціў на дыяканаў братоў рэдэмптарыстаў украінца Андрэя Хацку і беларуса Зьмітра Чарнеля. Зьвяртаючыся да новапастаўленых дыяканаў, Уладыка Ігар прапанаваў ім браць за ўзор для свайго служэньня новазапаветнага дыякана “Сьцяпана, мужа, поўнага веры і Духа Сьвятога” (Дз 6, 5), і пажадаў ім годна і рупліва выконваць новыя абавязкі на службе Богу. Дыякан Зьміцер Чарнель паходзіць з гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай, сам родам з Дзятлаўшчыны. У свой час скончыў гістарычны факультэт у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, дзе быў адным з найлепшых студэнтаў свайго выпуску. Навучаўся ў Львоўскай духоўнай семінарыі Сьвятога Духа і Ўкраінскім каталіцкім
універсітэце ў Львове на філасофска-багаслоўскім факультэце, сьпецыялізуючыся ў царкоўнай гісторыі.