Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім...
палюбі блізкага твайго, як самога сябе
на гэтых дзьвюх запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 22:37-40)
Айцец Сяргей Стасевіч: У Лондане я знайшоў Беларусь, якую шукаў на радзіме Калі шэсьць гадоў таму Сяргея Стасевіча рукапаклалі на сьвятара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі, кіраўнік місіі айцец Аляксандар Надсан прызнаўся, што чакаў гэтай падзеі чвэрць стагоддзя. Размова журналіста "Тут і цяпер" Кастуся Лашкевіча з беларускім грэка-каталіцкім сьвятаром у Лондане а. Сяргеем Стасевічам.
24.12.2012
Вера айцоў Калядны зварот Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
19.12.2012
Сустрэча расейскіх грэка-каталіцкіх сьвятароў 4-6 сьнежня 2012 году ў Пракоп’еўску і Новакузьнецку (Кемераўская вобласьць, Расея) адбылася штогадовая сустрэча духавенства расейскіх католікаў візантыйскага абраду Расеі. У ёй прынялі ўдзел біскуп-ардынарый Ёзаф Верт, а таксама сьвятары і манахіні, якія працуюць у грэка-каталіцкіх парафіях у Расеі, усяго больш за 20 чалавек.
18.12.2012
Маладыя брытанскія каталікі ведаюць Біблію лепш, чым старэйшае пакаленьне У Вялікабрытаніі на замову Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Англіі і Ўэльса і Біблійнага Таварыства было праведзена дасьледаваньне на веданьне Бібліі, паведамляе Independent Catholic News. Дасьледаваньне паказала, што маладыя ангельскія і ўэльскія каталікі сёньня лепш ведаюць Сьвятое Пісаньне, чым вернікі сярэдняга ўзросту і старэйшыя, а кожны пяты практыкуючы каталік чытае Біблію штодзень.
16.12.2012
Сьвятар БГКЦ: нехта хоча разгарнуць антыўніяцкую кампанію Сьвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, душпастыр парафіі сьвятога Язафата ў Лідзе а. Андрэй Буйніч пракаментаваў для інфармацыйнага агенцтва “Тэлеграф” падвышаную ў апошні час увагу з боку кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы да “уніяцкага пытаньня”.
15.12.2012
Праваслаўны сьвятар: уніяты не ўяўляюць пагрозы праваслаўю Інфармацыйнае агенцтва “Тэлеграф” вырашыла пацікавіцца ў праваслаўнага сьвятара а. Аляксандра Шрамко адкуль сыходзіць крыніца антыўніяцкай кампаніі Беларускай Праваслаўнай Царквы апошняга часу.
Архібіскуп Вены падзякаваў за дар уваскрасеньня Цэркваў-мучаніц XX стагоддзя 3 сьнежня 2012 году ў Вене, у старажытнай катэдры сьвятога Стэфана, вернікі і духавенства Ардынарыяту для каталікоў візантыйскага абраду ў Аўстрыі адзначылі сьвята свайго заступніка — хрысьціянскага першамучаніка. З нагоды сьвята кардынал Крыстаф Шэнбарн, Архібіскуп Вены і Ардынарый вернікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, прыняў удзел ва ўрачыстай Боскай Літургіі, якую ўзначаліў украінскі грэка-каталіцкі сьвятар протаярэй Юры Каласа, протасінкел вернікаў візантыйскага абраду ў Аўстрыі, у саслужэньні з духавенствам ардынарыяту — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
Калядны зварот Апостальскага Візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
Дзьве апошнія нядзелі перад сьвятам Нараджэньня Хрыстовага ў візантыйскім абрадзе носяць назву Нядзелі праайцоў і айцоў. У гэтыя дні Царква ўспамінае праведнікаў, якія жылі да нараджэньня Хрыста і былі або Ягонымі продкамі паводле цела, або захавалі вернасьць Богу і веру ў прыйсьце Збавіцеля.
Як гэта бывае часта на сьвеце, жыцьцё іх склалася нялёгка, бо людзі, занятыя сваімі штодзённымі клопатамі, не хацелі іх слухаць. Ім давялося сустрэцца з абыякавасьцю, а часта і з адкрытай варожасьцю і перасьледам. Вось што піша пра гэта аўтар Ліста да Габрэяў: «Некаторыя з іх зазналі катаваньняў... іншыя цярпелі зьнявагі, бічаваньні, кайданы і вязьніцы. Іх каменявалі, расьпілоўвалі, забівалі мячом; яны туляліся ў авечых і казіных шкурах, церпячы бяду, гора і прыгнёт, — хоць сьвет ня быў варты іх, — блукалі па пустынях, пячорах і зямных ямах» (Габ 11:35-38). І канчае свой аповед: «І ўсе яны, хоць дзеля сваёй веры сталі годнымі пахвалы, не атрымалі абяцанага» (Габ 11:39), гэта значыць не дажылі, каб убачыць прыйсьце Збавіцеля.
Ёсьць нешта боскае ў бескарысьлівых учынках для дабра іншых, не чакаючы падзякі. Бог, Які ў сваёй бязьмежнай дабрыні стварыў нас і захацеў стаць адным з нас, ня мае патрэбы ў нашай удзячнасьці, але пачуцьцё ўдзячнасьці неабходнае для нас саміх, бо яно прыходзіць з усьведамленьнем нашага месца ў плане Божага тварэньня. Ягоная дабрыня ў адносінах да нас — бескарысьлівая, і калі Ён чакае ад нас пачуцьця ўдзячнасьці, дык гэта перадусім для нашага дабра, як доказ, што наша сэрца на сваім месцы. Некалі псальміст напісаў: «Як гляну на неба, твор рук Тваіх, на месяц і зоркі, якія Ты заснаваў, — дык хто ёсьць чалавек, што Ты пра яго памятаеш, і сын чалавечы, што Ты пра яго дбаеш?» (Пс 8:4-5). Сёньня можам яшчэ сказаць: «Хто ёсьць чалавек, што Ты захацеў стаць адным з іх?»
Дык хай Бог, Які ў сваёй бязьмежнай любові захацеў стаць адным з нас, напоўніць любоўю сэрцы нашыя, каб згінула злосьць і нянавісьць і каб мы ўсе сталі адной сям’ёй і маглі разам усклікнуць: «Слава на вышынях Богу, супакой на зямлі, добрая воля сярод людзей!»