Царква
А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, - як застаецца ў тым любоў Божая? Дзеці мае! будзем любіць ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 3:17-18)
"Царква", № 2 (29), 2001
Галоўная Навіны хрысьціянскага сьвету
Памер шрыфту

19.01.2013
Ватыкан выступіў з прапановай адзначаць ва ўсім сьвеце Дзень юдаізму
 
“Мы заклікаем усе Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў увесьці такі дзень”, — заявіў сакратар ватыканскай Камісіі па рэлігійных стасунках з габрэямі салезіянскі сьвятар а. Норберт Гофман у інтэрв’ю міжнароднаму каталіцкаму прэсаваму агенцтву Kipa-Apic.
 
На яго думку Дзень юдаізму патрэбны, каб “падкрэсьліць габрэйскія карані хрысьціянства і спрыяць хрысьціянска-юдэйскаму дыялогу”.
 
У некаторых краінах, у прыватнасьці ў Італіі, Аўстрыі, Польшчы, Швайцарыі і Нідэрландах ужо існуе такі дзень. У гэтым годзе Дзень юдаізму ўпершыню прайшоў у Расеі ды Ўкраіне. Дзень юдаізму адзначаюць 17 студзеня, напярэдадні Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў. Яго мэта — нагадаць аб тым, што аб’ядноўвае хрысьціянаў з габрэямі: вера ў адзінага Бога, вернасьць рэлігійным традыцыям, дзесяць прыказаньняў як аснова маральных законаў. У гэты дзень ладзяцца семінары, на якіх разглядаюцца традыцыі юдаізму, навуковыя канферэнцыі і дыскусіі, прысьвечаныя стасункам паміж юдэямі і хрысьціянамі, канцэрты традыцыйнай габрэйскай музыкі, выставы і іншае.
 
Як адзначае нямецкая служба Радыё Ватыкану, асаблівасьці правядзеньня Дня юдаізму ў розных краінах павінны вызначыць мясцовыя Біскупскія канферэнцыі, паколькі стасункі паміж Каталіцкай Царквой і юдаізмам у розных краінах маюць розную гісторыю і складаюцца па-рознаму, растлумачыў а. Хофман.
 
Раводле ацэнкі Камісіі па рэлігійных стасунках з габрэямі ў апошні час адносіны паміж каталікамі і габрэямі можна назваць як “вельмі добрыя”. Пасьля Другога Ватыканскага Сабору (1962-1965) зроблена шмат пазітыўных крокаў у каталіцка-юдэйскім дыялогу і было дасягнута вельмі многае. “Дружба паглыбляецца і расьце”, — сказаў сакратар гэтай ватыканскай камісіі а. Норберт Гофман. Ён таксама адзначыў, што сёньня “мы можам вырашаць складаныя пытаньні ў брацкай атмасферы”.
 
Паводле матэрыялаў нямецкай службы Радыё Ватыкану і Kipa-Apic.
Сістэма Orphus
Гэты артыкул чыталі 97 разоў (-ы)