Папа Францішак: ня будзьце сумныя і не паддавайцеся роспачы, будзьце радасныя Калі хрысьціянін любіць крыж, то ён ня можа быць сумным, і не павінен дазваляць злу пазбаўляць яго надзеі. Пра гэта гаварыў Папа Францішак 24 сакавіка 2013 году на плошчы сьв. Пятра падчас урачыстай сьв. Імшы ў Вербную нядзелю — паведамляе Радыё Ватыкану.
Першаярарх УГКЦ запрасіў Папу Францішка ва Ўкраіну Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук, Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, накіраваў віншавальны ліст на імя Папы Францішка з нагоды абраньня Рымскім Архірэем і запрасіў яго наведаць Украіну ў дні сьвяткаваньня 1025-годдзя Хрышчэньня Русі і Ўкраіны — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
14.03.2013
Кім ёсьць і чаго чакаць ад новага Папы? Праз некаторыя факты з біяграфіі аргентынскага кардынала Хорхэ Марыё Бэргольё паспрабуем угледзецца ў вобраз новага Рымскага Архірэя і яго жыцьцёвыя прыярытэты.
14.03.2013
У Пецярбургу пачаліся набажэнствы на беларускай мове
У Санкт-Пецярбургу ў нядзелю, 10 сакавіка 2013 году, у рыма-каталіцкім касьцёле Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі пачаліся набажэнствы ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове — паведамляе сайт “Беларусы Пецярбурга”.
13.03.2013
Францішак I — новы Папа Рымскі Новым Рымскім Архірэем 13 сакавіка 2013 году падчас вячэрняй сэсіі канклаву абраны аргентынскі кардынал-езуіт Хорхэ Марыё Бэргольё, які ўзяў сабе імя Францішак I.
13.03.2013
Habemus Papam! Кардыналы выбралі новага Папу Рымскага 13 сакавіка 2012 году кардыналы, сабраныя на Канклаве ў Ватыкане выбралі новага Папу, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Сьведчаньнем абраньня стаў белы дым, які ўзьняўся з коміну на даху Сікстынскай капліцы а 19.05 гадз. па рымскім часе.
Habemus Papam! Кардыналы выбралі новага Папу Рымскага
13 сакавіка 2012 году кардыналы, сабраныя на Канклаве ў Ватыкане выбралі новага Папу, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Сьведчаньнем абраньня стаў белы дым, які ўзьняўся з коміну на даху Сікстынскай капліцы а 19.05 гадз. па рымскім часе.
Новы Рымскі Архірэй быў абраны на другі дзень галасаваньня, што вельмі рэдка здаралася ў гісторыі Царквы. Імя новага Наступніка сьв. Пятра стане вядома праз некаторы час. Яго абвесьціць кардынал-протадыякан, які на працягу бліжэйшай гадзіны павінен зьявіцца на цэнтральнай лоджыі ватыканскай базылікі.
Парадкам правядзеньня выбараў Пантыфіка прадугледжана, што пасьля таго, як адзін з кандыдатаў набярэ неабходную колькасьць галасоў, ён павінен будзе выказаць сваю згоду з выбарам кардыналаў і назваць імя, якое хоча насіць як Папа. Пасьля гэтага выбарчыя карткі спальваюцца ў печцы, устаноўленай у Сікстынскай капліцы. У гэты час новаабраны Папа накіроўваецца ў “пакой сьлёз”, каб пераапрануцца і памаліцца. Затым ён вяртаецца ў Сікстынскую капліцы, дзе кожны з кардыналаў абяцае яму пашану і паслухмянасьць. Пасьля гэтага Рымскі Архірэй накіроўваецца на цэнтральную лоджыю ватыканскай базылікі, адкуль удзяляе вернікам сваё першае блаславеньне “Urbi et Orbi”. Па дарозе ён спыняецца для малітвы ў капліцы сьв. Паўла. У гэты час кардынал-протадыякан абвяшчае яго імя народу.