Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных.
А вы зважайце... (Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 13:22-23)
Папа Францішак: ня будзьце сумныя і не паддавайцеся роспачы, будзьце радасныя Калі хрысьціянін любіць крыж, то ён ня можа быць сумным, і не павінен дазваляць злу пазбаўляць яго надзеі. Пра гэта гаварыў Папа Францішак 24 сакавіка 2013 году на плошчы сьв. Пятра падчас урачыстай сьв. Імшы ў Вербную нядзелю — паведамляе Радыё Ватыкану.
Першаярарх УГКЦ запрасіў Папу Францішка ва Ўкраіну Вярхоўны Архібіскуп Сьвятаслаў Шаўчук, Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, накіраваў віншавальны ліст на імя Папы Францішка з нагоды абраньня Рымскім Архірэем і запрасіў яго наведаць Украіну ў дні сьвяткаваньня 1025-годдзя Хрышчэньня Русі і Ўкраіны — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
14.03.2013
Кім ёсьць і чаго чакаць ад новага Папы? Праз некаторыя факты з біяграфіі аргентынскага кардынала Хорхэ Марыё Бэргольё паспрабуем угледзецца ў вобраз новага Рымскага Архірэя і яго жыцьцёвыя прыярытэты.
14.03.2013
У Пецярбургу пачаліся набажэнствы на беларускай мове
У Санкт-Пецярбургу ў нядзелю, 10 сакавіка 2013 году, у рыма-каталіцкім касьцёле Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі пачаліся набажэнствы ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове — паведамляе сайт “Беларусы Пецярбурга”.
13.03.2013
Францішак I — новы Папа Рымскі Новым Рымскім Архірэем 13 сакавіка 2013 году падчас вячэрняй сэсіі канклаву абраны аргентынскі кардынал-езуіт Хорхэ Марыё Бэргольё, які ўзяў сабе імя Францішак I.
13.03.2013
Habemus Papam! Кардыналы выбралі новага Папу Рымскага 13 сакавіка 2012 году кардыналы, сабраныя на Канклаве ў Ватыкане выбралі новага Папу, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Сьведчаньнем абраньня стаў белы дым, які ўзьняўся з коміну на даху Сікстынскай капліцы а 19.05 гадз. па рымскім часе.
У Вільні памаліліся за супакой Кастуся Каліноўскага
Подпись|Описание23 сакавіка 2013 году ў Вільні адбылося ўшанаваньне памяці Кастуся Каліноўскага, пакаранага сьмерцю 22 сакавіка 1864 году.
У старажытным грэка-каталіцкім храме Сьвятой Тройцы славутага манастыра базыльянаў, (вул. Вострабрамская, 7б) а 13-й гадзіне была адслужана па-беларуску паніхіда за супакой душы Канстанціна Каліноўскага і яго паплечнікаў. Малітву ўзначальваў сьвятар з Горадні а. Андрэй Крот, віцэ-дэкан Цэнтральна-Заходняга дэканату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Затым, а 15-й гадзіне, адбылося шэсьце ад Крыжа памяці (Лукішская плошча), дзе быў пакараны сьмерцю праз павешаньне кіраўнік Вызвольнага паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі, да Гары Гедыміна, дзе ён быў пахаваны.Подпись|Описание
Ніякага памятнага знаку на Замкавай гары ў Вільні на магіле Кастуся Каліноўскага няма, хоць месца, дзе ён быў таемна пахаваны, прыблізна вядомае. На гэтым месцы ўдзельнікі шэсьця запалілі сьвечкі, усклалі кветкі. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі мерапрыемства прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.
Мерапрыемства арганізавалі “Беларуская нацыянальная памяць” і Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Канстанцін Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы. Таксама ён выступаў за аднаўленьне справядлівсьці ў рэлігійнай сферы — за адраджэньне зьнішчанай у 1839 годзе расейскімі царскімі ўладамі Ўніяцкай Царквы, вызнаўцамі якой яшчэ і ў часы паўстаньня заставаліся дзясяткі тысячаў беларусаў.
Царскі ваенна-палявы суд прыгаварыў правадыра паўстанцаў да расстрэлу. Аднак вядомы сваёй жорсткасьцю ў падаўленьні паўстаньня расейскі генерал-губернатар Мураўёў выказаўся за павешаньне. Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні 22 сакавіка 1864 году.
З царскага астрогу К. Каліноўскі перадаў на волю свой запавет беларускаму народу — “Ліст з-пад шыбеніцы”. Як сьцьвярджаюць сучасныя дасьледчыкі, думкі К. Каліноўскага пра неабходнасьць змаганьня за сваю Бацькаўшчыну, выказаныя ім, можна лічыць пачатковым афармленьнем беларускай нацыянальнай ідэі.